Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
23.06.2011

«Маркетынгавы Воркшоп» ад «Белага Квадрата» — новы фармат узаемадзеяння

4 жніўня 2011 упершыню на Беларусі адбудзецца «Маркетынгавы Воркшоп», арганізаваны дырэкцыяй Фестываля «Белы Квадрат» РА «Белая Карона».

Актуальная падзея, унікальная па фармату і складу спікераў, абяцае быць неабходнай камунікацыйнай пляцоўкай для спецыялістаў у вобласці маркетынгу і брэндынгу. Хедлайнерамі Воркшопа стануць  Маргарыта Васільева з брэнд-кансалтынгавай кампаніі «Папрыка брэндынг» і Андрэй Надзеін, галоўны рэдактар часопіса «Рэкламныя ідэі/YES!» (Расія). Мерапрыемства адбудзецца пры партнёрскай падтрымцы групы кампаній Webcom Media®.


  У чым жа заключаецца прынцыпова новае значэнне «Маркетынгавага Воркшопа» ад «Белага Квадрата» для беларускіх маркетолагаў і рэкламістаў?

Павышаная цікавасць да навукова-адукацыйнай праграмы Фестываля «Белы Квадрат» паклала пачатак добрай традыцыі правядзення летніх мерапрыемстваў, як працягу гэтай праграмы. Цэнтральне месца летняга «Маркетынгавага Воркшопа 2011» зоймуць майстар-класы хедлайнераў мерапрыемства Андрэя Надзеіна «Сучасныя еўрапейскія тэндэнцыі: рэклама без рэкламы, або Як не заўважыць крызіс» і Маргарыты Васільевай «Перамогі малых сіл, або Сакрэты эфектыўнай рэкламы».

Фармат «Маркетынгавага Воркшопа» прадугледжвае і інтэнсіўнае групавое ўзаемадзеянне спікераў і аўдыторыі. Кожны ўдзельнік Воркшопа – спецыяліст у сваёй сферы, і ён прыйдзе са сваім унікальным досведам, і такім жа індывідуальным поглядам на прафесійныя праблемы. Маркетолагі-практыкі, якія імкнуцца вырашыць канкрэтныя і актуальныя на сёння задачы, змогуць ажыццявіць задуманае ў фармаце Воркшопа дзякуючы цікавым трэнінгам. 

  У перарывах удзельнікі змогуць атрымаць асалоду ад размоў у нефармальных абставінах, а таксама падсілкавацца стравамі летняга пікніка. Такому настрою вакол «Маркетынгавага Воркшопа» спрыяе і месца правядзення - «Экспедыцыя. Паўночная Кухня» - размешчаная ў маляўнічым кутку сталіцы Беларусі. Завяршыцца мерапрыемства вечарынай пад адкрытым небам.

Маргарыта Васільева і Андрэй Надзеін - легендарныя персоны расійскага брэндынгу, вось ужо 20 гадоў актыўна займаюцца тэорыяй і практыкай у вобласці маркетынгу і брэндынгу: ствараюць, аналізуюць і тэарэтызуюць. Хто, калі не яны, зможа даць адказы на вашы пытанні?

Творчы саюз Маргарыты Васільевай і Андрэя Надзеіна вылучае іх сярод выдатных дзеячаў маркетынгавага рынку СНД. Разам яны стварылі кансалтынгавую кампанію «Папрыка брэндынг», сталі аўтарамі адной з самых запатрабаваных кніг па рэкламе «Бренд: моц асобы», і выдаюць адзіны ў Расіі аналітычны часопіс пра рэкламу «Рэкламныя ідэі/YES!».

Андрэя Надзеіна лічаць сваім настаўнікам не адно пакаленне рэкламістаў, а яго часопіс «Рэкламныя ідэі/YES!» - адным з лепшых спецыялізаваных выданняз, за якое ён быў узнагароджаны ўсеўкраіскай прэміяй «След у рэкламе». А ўсё ж пачыналася ў далёкім 1993 годзе з чорна-белага бюлетэня пра рэкламу. Больш за 10 год Андрэй уваходзіць у склад журы аднаго з самых прэстыжных і вядомых фестывалей у Еўропе «EPICA Awards».


Маргарыта Васільева стаяла ля вытокаў рэкламнай справы ў Расіі, яна была ў першых, хто пачаў займацца рэкламай пасля распаду Савецкага Саюза. Шматгадовы досвед працы капірайтарам, журналістам і кансультантам дазволілі ёй заваяваць аўтарытэт сярод калег, як у краінах СНД, так і ў Еўропе. 


Маргарыта Васільева працавала з разнастайнымі кампаніямі (кандытарскія вырабы, касметычныя лініі, камбінаты харчовых і замарожаных прадуктаў, пастаўшчыкі аўта запчастак, аўтасэрвісы, мэблевыя цэнтры, фармацэўтычныя холдынгі, малочныя кампаніі, будаўнічыя арганізацыі і інш), і кожную кампанію яна змагла вывесці на рынак і прыцягнуць да яе ўвагу максімальна шырокай аўдыторыі, нягледзячы на цяжкасці. Дастаткова прыгадаць рэкламныя кампаніі «Гаспадыні любяць Лоск», «Калі падарыць тое самае лепшае» або выхад у лідары рынку сока «Добры».

Відавочным плюсам для Воркшопа будзе і тое, што Маргарыта Васільева і Андрэй Надзеін добра знаёмыя са спецыфікай беларускага рынку, так як неаднаразова ўваходзілі ў склад журы «Брэнда года».

Багаты прафесійны досвед Маргарыты Васільевай і Андрэя Надзеіна дазволяць пранікнуць у сутнасць кожнай праблемы, пастаўленай удзельнікамі «Маркетынгавага Воркшопа», і прапанаваць вырашэнні, якія дадуць станоўчыя вынікі. Актыўны ўдзел у Воркшопе беларускіх маркетолагаў дазволіць у некалькі разоў павялічыць эфект абмеркавання і вырашэння праблемных задач у маркетынгу, актуальных на сённяшні дзень.

каб прыняць удзел у важнай падзеі спякотнага лета 2011 на Беларусі, неабходна запоўніць заяву і адаслаць на электронны адрас info@adfest.by або па факсу +375 17 2174161. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, патэлефанавайшы +375 17 2174171, +375 17 2050916.

Кошт удзелу ў «Маркетынгавым Воркшопе» 550 000 бел. руб. + ПДК. Акрэдытаваным удзельнікам папярэдніх Фестывалей «Белы Квадрат» прадастаўляцца зніжка ў памеры 10%.

   
 
After-party «Белага Квадрата» - летняе мерапрыемства 2010 года, якое адбылося ў «Экспедыцыя. Паўночная Кухня» (майстар-клас Ігара Ганджы).
x