20.06.2011

Другое штогадовае выязное мерапрыемства «EMAS — Летні лагер»

Пачатак ліпеня ў беларускіх менеджараў і маркетолагаў стане не пляжным, а паходным. На пачатак ліпеня запланавана выязное мерапрыемства, якое прапануе адпачынак і прафесійнае камунікаванне прадстаўнікоў беларускага менеджменту і маркетынгу. Ніякіх акадэмічным семінараў і самоты. Некалькі цікавых нефармальных майстар-класаў, камунікацыя і адпачынак з калегамі па цэху. Фарматы нараджаюцца ў працэсе, дыскусіі працягваюцца без рэгламенту.

Назва  – другое штогадовае выязное мерапрыемства «EMAS — Летні лагер. 2nd Edition». У яго межах генеральны дырэктар групы кампаній Webcom Media® Дзяніс Гур'еў правядзе адкрытую сустрэчу каля вогнішча на тэму «Ацэнка эфектыўнасці маркетынгавай дзейнасці ў інтэрнэце. А як гэта рабілі вы?».

Як відаць з назвы, ініцыятарам і арганізатарам нефармальных сустрэч беларускіх і расійскіх маркетолагаў выступае група кампаній EMAS Group у асобе свайго беларускага офіса EMAS Belarus. Група спецыялізуецца на бізнес-адукацыі (EMAS Business School), кансалтынгу (EMAS Consulting), правядзенні маркетынгавых даседаванняў (EMAS Research). Сайт беларускага падраздзялення: www.emasbelarus.by

Другое штогадовае выязное мерапрыемства EMAS-Летні лагер

Час правядзення: 2-3 ліпеня.
Месца правядзення: на беразе Вілейскага вадасховішча, Цэнтр «Надзея-XXI стагоддзе» –  спонсар месца правядзення другога штогадовага выязнога мерапрыемства «EMAS – Летні лагер. 2nd Edition».

БГСБП «Надзея XXI стагоддзе» знаходзіцца на беразе Вілейскага водасховішча. Сёння «Надзея ХХI стагоддзе» – гэта сучасны цэнтр, які прапануе шматлікія і разнастайныя паслугі ў вобласці адпачынку і аздараўлення, як дзяцей, так і дарослых. 

У праграме – цікавыя і ненапружныя майстар-класы, клубная камунікацыя, свежае паветра, вада і сонейка (будзем спадзявацца), вечар каля вогнішча. Іншымі словамі, маса пазітыўных уражанняў!

  • Андрэй Каляда, старшыня Савета дырэктароў EMAS Group. Тэма: «Канкурэнтныя войны: стварэнне асабістага брэнду, чорны PR, кластэрызацыя, перамоўшчыкі-гандляры и перамоўшчыкі-ваенныя і іншыя тэхналогіі канкурэнтнай барацьбы на любы густ...».
  • Дзяніс Гур'еў, генеральны дырэктар групы кампаній Webcom Media®. Тэма: «Ацэнка эфектыўнасці маркетынгавай дзейнасці ў інтэрнэце. А як гэта рабілі вы?»
Астатнія тэмы майстар-класаў узгадняюцца.

Зручнасці: 
аніякіх – выключна некранутыя прыродныя ўмовы. Палаткі, вогнішчы. Іншымі словамі – проста  мара!

Умовы ўдзелу: умоўна платны – удзельнікі аплачваюць транспартныя паслугі, харчаванне, арэнду неабходнага абсталявання  і арганізацыйныя выдаткі.

Усе падрабязнасці пра другое штогадовае выязное мерапрыемства «EMAS – Летні лагер. 2nd Edition» – у блогу Старшыні Савета дырэктароў EMAS Group Андрэя Каляды: www.akolyada.com.

Набор стартуе з моманту дадзенай публікацыі. Як абвясцілі арганізатары, стартавы кошт удзелу на 10 чэрвеня складае 270 тысяч беларускіх рублёў. Кожны дзень кошт будзе павялічвацца – зарэгістравацца ўдзельнікам непасрэдна перад лагерам будзе каштаваць, напэўна, не менш за 350 тысяч рублёў.

Удзельнічайце – сумна вам не будзе!

Акрамя таго, разглядаюцца пытанні партнёрскага ўдзелу. Мерапрыемства ўжо атрымала значную падтрымку ад наступных кампаній:

x