16.02.2011

14-16 красавіка 2011 адбудзецца Фестываль рэкламы і маркетынгу «Белы Квадрат»

Генеральным партнёрам Трэцяга Міжнароднага Фестываля рэкламы і маркетынгу «Белы Квадрат» стала кампанія МТС.

«Кампанія МТС на працягу многіх гадоў рэалізуе палітыку сацыяльнай адказнасці бізнесу, падтрымлівае развіццё прафесійных супольнасцей у нашай краіне, - адзначае намеснік генеральнага дырэктара СААА «МТС» па камерцыйных пытаннях Арцём Васільеў. – Пры гэтым мы аказваем падтрымку праэктаў, якія з’яўляюцца знакавымі ў сваёй вобласці і да якіх, у прыватнасці, можна аднесці Міжнародны Фестываль рэкламы і маркетынгу «Белы Квадрат». Гэты фестываль адыгрывае важную ролю ў развіцці прафесійнай супольнасці рэкламістаў і маркетолагаў, а таксама з’яўляецца не толькі эфектыўнай пляцоўкай для узаемаабмену вопытам яго ўдзельнікаў, для ўсталявання неабхоных і карысных бізнес-кантактаў, але і спрыяе павышэнню якасці рэкламных камунікацый са спажыўцамі».

 «Глядзі ў перспектыву!» - праграмны дэвіз Фестываля і яго ўдлельнікаў, якя сёння імкнуцца быць першымі. «Белы квадрат» пройдзе пры партнёрскай падтрымцы групы кампаній Webcom Media® і, як і ў папярэднія гады, збярэ ў Мінску зорак сусветнай рэкламнай супольнасці, прадстаўнікоў служб маркетынгу і ТОР-менеджэраў беларускіх і замежных прадпрыемстваў, СМІ. Асаблівы статус Фестывалю 2011 надае Паседжанне Каардынацыйнага Савету па рэкламе пры Міждзяржаўным Савеце па антыманапольнай палітыцы краін СНД,
якое ўпершыню праводзцца ў Беларусі.


Фестываль «Белы Квадрат» дае магчымасць:
•    Перамагаць!
Працы ўдзельнікаў Фестываля будуць ацэньвацца міжнародным складам журы, якое, як і раней на «Белым Квадраце» будзе высокапрафесійным і аб’ектыўным. Фестываль мае 11 традыцыйных конкурсаў, 91 намінацыю. У 2011 годзе з’явіліся новыя намінацыя, якія адпавядаюць тэндэнцыям рэкламнага рынку.

•    Павышаць кампетэнцыю!
Конкурсам прац Фестываль не вычэрпваецца. Па традыцыі, высокі статус Фестывалю надае насычаная навукова-адукацыйная праграма. У гэтым годзе прагучаць даклады на актуальныя тэмы ў сферы стратэгічнага маркетынгу і брэнд-менеджменту, распрацоўкі спажывецкіх брэндаў, а таксама іх прасоўванне ў посткрызісны перыяд. Майстар-класы правядуць зоркі сусветнай рэкламнай суполкі.

•    Наладжванне сувязей!
Важную функцыю Фестываль выконвае і як эфектыўная бізнес-пляцоўка. У гэтым годзе на «Белым Квадраце»  чакаецца вялікая колькасць прадстаўнікоў замежнага справавога свету, для якіх рэклама – гэта таксама погляд у перспектыву.

•    Адпачываць!
Зразумела, навуковы складнік Фестываля не пашкодзіць яго ўдзельнікам стварыць святочны настрой. Хто ўмее добра працаваць, той умее і добра адпачываць! Фестывальныя дні таксама прадугледжваюць нефармальныя адносіны на закрытых вечарынах. А кульмінацыяй

Фестываля «Белы Квадрат» стане ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў.
Тут вы можаце прагледзець, як праходзіў Фестываль ў папярэднія гады:
http://adfest.by/download_files/125/movie.wmv 

Прыняць удзел у Фестывалі магчыма ў розных формах. Для тых, хто жадае падаць на суд высокага журы конкурсную працу, дастаткова зайсці на сайт www.adfest.by і выбраць для сябе конкурсную намінацыю. Прэв’ю працы можна лёгка выкласці на сайце, пасля чаго з вамі звяжуцца арганізатары для заключэння дамовы.

На дадзены момант ідзе актыўны прыём конкурсных прац. Кошт  удзелу павялічваецца з набліжэнем дэдлайна (26 сакавіка заканчваецца прыём), але цэны дастаткова дэмакратычныя: ад 120.000 бел. рублёў за адну працу (у залежнасці ад намінацыі). Пры гэтым выдаткі, звязаныя з падрыхтоўкай работ да конкурсу, уключаючы раздрукоўкі для афармлення экспазіцыі, бяруць на сябе арганізатары. Праэкты ў вобласці сацыяльнай рэкламы прымаюцца на конкурс бясплатна.

Для наведвання навукова-адукацыйнай праграмы Фестываля, якая будзе ўтрымліваць больш за 50 майстар-класаў ад замежных і айчынных зорак рэкламнай індустрыі, неабходна запоўніць  бланк-заяўку, спампаваўшы яе з афіцыйнага сайта Фестываля www.adfest.by, і адправіць па электроннай пошце на адрас Дырэкцыі Фестываля info@adfest.by, або па факсу +37517 2174161.

Арганізатарам Фестываля з’яўляецца Асацыяцыя Рэкламных Арганізацый Беларусі. Фестываль праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства гандлю Беларусі.
Дырэкцыя і заснавальнік Фестываля - РА «Белая Карона»
Больш падрабязная інфармацыя на сайце Фестываля www.adfest.by, а таксама па тэлефонах:
+37517 2174171, +37517 2050916
+37517 2174161, +37517 3064473

x