Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
10.02.2011

Hivext Cloud Platform — распрацоўка пад веб сыходзіць у аблокі

Добрыя навіны для распрацоўшчыкаў! У выніку сумеснага праэкту кампаній Active і Hivext на рынку з'явіўся унікальны асяродак для воблачных праэктаў. Інструмент дазваляе ствараць сайты, desktop-, mobile-дадаткі непасрэдна ў  «воблаку».

Active прапануе асаблівы від воблачнага хостынгу з асяродкам і
API для распрацоўшчыкаў. Прадукт накіраваны на шырокую аўдыторыю праграмістаў, якія карыстаюцца такімі мовамі праграмавання як Java, javascript, Php (у планах Python, Ruby і інш).

Hivext прадастаўляе шырокі набор праграмных вырашэнняў, якія можна выкарыстоўваць у створаных праграмах-дадатках. Гэта дазваляе істотна зэканоміць час і грошы на рэалізацыю ўласнага аналагічнага функцыянала. На практыцы, дзякуючы гатовым шаблонам праграмісты могуць пісаць на 30% менш коду.

У пералік уключаных у платформу сервісаў уваходзяць рэгістрацыя, ідэнтыфікацыя і аўтэнтыфікацыя, кіраванне акаунтам, структуры дадзеных, кіраванне правамі доступу, кіраванне праграмамі-дадаткамі, файлавае сховішча. Колькасць гатовых вырашэнняў пастаянна павялічваецца за кошт прапаноў саміх распрацоўшчыкаў.
Якія магчымасці адкрывае
Hivext Cloud Platform для распрацоўшчыкаў?

  • Аўтаматычнае маштабаванне рэсурсаў дазваляе вылучаць неабходныя магутнасці для аўтаномнай работы - код платформы Hivext сам вызначае, калі патрэбна павялічыць або паменшыць хостынг-рэсурсы, неабходныя сайту.
  • Аптымізацыя выдаткаў з максімальнай выгадай - распрацоўка праэкта ў «воблацы» адкрывае перспектывы для папераменнай тарыфікацыі і аплаты толькі тых магутнасцей, якімі карыстаўся веб-рэсурс.
  • Пазбяганне праблемы недастачы сервесных рэсурсаў - заказчык не згубіць кліентаў праз збыткоўную нагрузку на сервер.

Станьце  распрацоўшчыкам Hivext ужо зараз, бясплатна пратэставаўшы воблачную платформу.


Даведайцеся падрабязней пра воблачную платформу Hivext.





x