07.02.2011

Active: стварыць сайт лёгка

Стварэнне свайго сайта здаецца вам складаным і дарагім? Active вырашыць гэтую праблему! Пры дапамозе новай паслугі Active SiteBuilder вы можаце стварыць веб-праэкт любой ступені складанасці без ведання моў праграмавання і дадатковых грашовых укладанняў.

Active SiteBuilder патрэбны ў першую чаргу людзям, якія хочуць стварыць свой сайт, але ведаюць, як шмат каштуе гэтая паслуга ў спецыялізаваных веб-студыях. З новым вырашэннем ад Active Вы зможаце самастойна распрацаваць сайт і карыстацца ім разам з надзейным хостынгам усяго толькі за 30 510 руб. на месяц!

Перавагі Active SiteBuilder
-    Нескладанасць у выкарыстанні – інтуіцыйна зразумелы інтэрфейс дазваляе за некалькі гадзін стварыць прафесійны і функцыянальны сайт.
-    Сайт пад любыя задачы – вы выбіраеце неабходны Вам шаблон і тып сайта, а сістэма сама прапануе аптымальную структуру і элементы кіравання.
-    Эканомія сродкаў – за мінімальную плату вы атрымаеце персанальны рэсурс на надзейным хостынгу і зэканоміце да $2000 на паслугах распрацоўкі.
-    Сучасны дызайн – больш 300 шаблонаў афармлення і мноства колеравых схем, якія дазваляюць ствараць сайты з непаўторным дызайнам.

Распрацаваць і запусціць сайт зараз можна менш як за гадзіну! Для стварэння такога ж веб-рэсурсу спецыялістамі веб-студый будзе патрабавацца 8 тыдняў, у той час як ваш праэкт можа ўжо працаваць і прыносіць грошы!

Набыць паслугу можна на сайце кампаніі. Па змаўчанні тарыфны план «SiteBuilder» уключае кошт хостынгу з 5 гігабайтамі дыскавай прасторы і неабмежаваным бясплатным трафікам. Акрамя таго, пры замаўленні паслугі на год кліентам даступныя бонусы ад партнёраў кампаніі і бясплатны дамен у адной з зон: .ru, .com, .org, .net, .name, .info, .biz, .us.

Кліенты кампаніі могуць пратэставаць дэма-версію Active SiteBuilder цягам 30 дзён!

Прэс-служба Active Technologie
x