29.11.2010

«Энэргія поспеху»: вопыт — шлях да паспяховага жыцця

Нярэдка наяўнасць дыплома не гарантуе вам высокі заробак. Слушны шлях да поспеху — вопыт. Група кампаній Webcom Media® — партнёр конкурса «Энэргія поспеху», які ўжо другі год праводзіць беларуская Гільдыя маркетолагаў. Конкурс заснаваны на пошуку яркіх прадстаўнікоў беларускага бізнэса. Намінанты конкурса раскрываюць свае прафесійныя сакрэты і тлумачаць, што для іх значыць «Энэргія поспеху».

Мы задалі намінантам наступныя пытанні:

1.    Што, на ваш погляд, можа даць «Энэргія поспеху» беларускаму маркетынгу?
2.    Чаму вы бераце ўдзел у конкурсе?
3.    Які праект прадстаўляеце і чаму лічыце яго годным ў барацьбе за прэмію?

Тамара Глячэвіч, старшыня прадстаўніцтва «Грундфос» у Рэспубліцы Беларусь

1.       Конкурс «Энэргія поспеху» — гэта магчымаць зірнуць на сваё прадпрыемства і сваю працу збоку, параўнаць сваю працу з працай іншых арганізацый, адзначыць штось карыснае для працы арганізацыі. «Энэргія поспеху» — гэта штуршок да далейшага развіцця.

2.      Удзел у конкурсе – гэта магчымасць правесці рэвізію нашай працы, атрымаць не толькі ўласную ацэнку сваіх праектаў, але і ацэнку кампетэнтных спецыялістаў. «Энэргія поспеху» — адна з нямногіх прэмій у вобласці маркетынга, заснаваных у Рэспубліцы Беларусь, праводзіцца толькі другі год. Мы спадзяемся, што яна стане настолькі прэстыжнай, што праз колькі гадоў мы будзем ганарыцца тым, што былі ў ліку першых, хто браў у ёй удзел.

3.    Наша кампанія прадстаўляе праект «Энэргія». Гэты праект у Рэспублицы Беларусь зъящляецца часткай глабальнага праекта, што паспяхова рэалізуецца канцэрнам GRUNDFOS ва ўсім свеце. Наш праект скіраваны на паніжэнне выняткаў на энэргарэсурсы, і, як вынік, на паніжэнне выкідаў СО2 у атмасферу. У межах праекта праводзяцца розныя праграмы: «Pump audit» і конкурс праектаў ПРЭМІЯ ГРУНДФОС». Праграма «Pump audit» дазваляе правесці маніторынг спажывання электраэнэргіі насосным абсталяваннем і прапанаваць на замену больш эфектыўнае. Конкурс «ПРЭМІЯ ГРУНДФОС» стымулюе спецыялістаў праектных арганізацый закладваць у свае праекты энэргаэфектыўнае абсталяванне. Усё разам уплывае не толькі на павелічэнне аб'ёму продажаў, але і на паспяховае выкананне дзяржаўнай праграмы па энэргазберажжэнні.

Ганна Шчагалёва, дырэктар па маркетынгу ПОДО "Анега"

1.   Конкурс «Энэргія поспеху» – гэта магчымасць для беларускіх маркетолагаў прааналізаваць сваю дзейнасць, а таксама атрымаць ацэнку сваёй працы ад Прафесійнага журы і Экспертнай рады Прэміі. Ужо падчас прыняцца рашэння аб удзеле ў конкурсе кампанія глядзіць, якія намінацыі прадстаўленыя. Пачынаеш аналізаваць свае моцныя і слабыя бакі. У ідэале хацелая б паўдзельнічаць ува ўсіх намінацыях, але рэальна разумееш, што не ўва ўсіх сферах кампанія моцная.

2.  Праблемы, з якімі штодня сутыкаецца маркетолаг (неістотна, прасоўваеце вы чыпсы альбо банкаўскія паслугі) ва ўсіх аднолькавыя. Нішто так не натхняе і не дапамагае вырашыць складаныя задачы, як стасункі з калегамі. Менавіта таму мы і ўдзельнічае у конкурсе – хочам атрымаць пазітыўную энэргію ад іншых маркетолагаў, пачуць аб іх прафесійных вопыце, а таксама падзяліцца сваім.

3.  Намінацыя, у якой мы ўдзельнічаем, — «Найлепшае выбудоўванне камунікацыі сродкамі BTL». Наша кампанія пачала актыўна займацца «нестандартнымі» спосабамі прасоўвання каля трох гадоў таму. У той час практычна ніхто на рынку FMCG не практыкаваў гэта. Інфармацыі па гэтай тэме было вельмі мала – даводзілася да ўсяго «дахадзіць» самастойна. Менавіта таму мы лічым, што нам ёсць чым падзяліцца, і наш паспяховы вопыт дапаможа іншым кампаніям развівацца ў гэтым накірунку.

Кансультацыі па пытаннях афармлення конкурсных праектаў вы можаце атрымаць па тэлефонах 8 029 6 58 45 17 (Таццяна Партугалава) і 8029 6 22 56 40 (Яўгеній Адліванчык) і e-mail: tportugalova@mail.ru, e-mail: info@eventgm.by

Аргкамітэт прэміі «Энэргія поспеху»
www.eventgm.by



x