Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
05.11.2010

У лістападзе збіваем кеглі!

Лістапад абяцае быць зімным. Грэцца можна па-рознаму. Група кампаній Webcom Media® прапануе сагрэцца з максімальнай карысцю для сябе: узяць удзел у турніры па боўлінгу, які адбудзецца 28 лістапада.

Беручы ўдзел у турніры, вы прыемна і весела прабавіце час, пастасуецеся з калегамі ў нефармальнай атмасферы, пазнаёміцеся з прадстаўнікамі самых прасунутых ІT-кампаній Беларусі, пагуляеце ў боўлінг, папазіруеце перад фотакамерамі арганізатараў, каб пасля знайсці сваё фота ў галерэі, атрымаеце падарункі ад нашых спонсараў!

Дарэчы, аб падарунках, змагацца ёсць за што!

1 месца — велатрэнажор ад крамы спартыўных трэнажораў Sst.by.

2 месца хостынг па тарыфным плане «Бізнэс» і рэгістрацыя дамэна ў зоне .by ад Active Technologies.

3 месца — 90% зніжка на рэкламную кампанію (100 выхадаў у эфір рэкламнага роліка працягласцю да 30 секунд) ад NETradio.

10 месца — шар для боўлінга ад Realt.by.

Найлепшы жаночы вынік — слоўнік ABBYY Lingvo x3 Еўрапейская версія ад інтэрнэт-крамы Allsoft.by

Найлепшы мужчынскі вынікНавігацыйная сістэма «Навітэл Навігатар 3» для камунікатараў і КПК з пакетам навігацыйных мапаў «Рэспубліка Беларусь» (электронная версія) ад інтэрнэт-крамы Allsoft.by

Пераможца конкурса «Выбі страйк»
«Хатняя бухгалтэрыя» ад інтэрнэт-крамы Allsoft.by

Кошт удзелу ў турніры — 40 000 рублёў з чалавека. Удзельнікам мінулых турніраў — зніжка 30%.

План правядзення спаборніцтваў

Эпаты адбору

09.45-10.00 — рэгістрацыя і лёсаванне ўдзельнікаў 1-й групы (камандны залік)
10.00-10.50 — камандная гульня з размінкай (1-я група)
10.50-11.00 — рэгістрацыя і лёсаванне ўдзельнікаў 2-й групы (камандны залік)
11.00-11.50 — камандная гульня з размінкай (2-я група)
11.50-12.00 — рэгістрацыя і лёсаванне ўдзельнікаў 3-й групы (камандны залік)
12.00-12.50 — камандная гульня з размінкай (3-я група)
12.50-13.00 — вызначэнне фіналістаў

Фінал

13.00-13.40 — 3 фінальныя камандныя гульні па Бэкер-фармату з размінкай
13.40-13.55 — 1 фінальная гульня — асабісты залік
13.55-14.00 — вызначэнне пераможцаў, узнагароджанне

Падаць заяўку на ўдзел!

x