18.10.2010

«Рэйтынг дапамог зрабіць SEO-рынак Беларусі больш празрыстым»

Сёлета дзякуючы спецыялізаванаму рэсурсу аб маркетынгу і рэкламе Marketing.by будзе праведзены другі рэйтынг SEO-кампаній Беларусі. Па традыцыі яго вынікі будуць прэзентаваныя на міжнароднай практычнай Канферэнцыі «Прасоўванне сайтаў у беларускім інтэрнэце. Рэвалюцыя».

Аб другім рэйтынгу SEO-кампаній Беларусі распавёў Сяргей Скараход, кіраўнік рэсурса Marketing.by.

— На Перазагрузцы вы прэзентавалі першы беларускі рэйтынг SEO-кампаній. Прайшоў год. Наколькі істотнай была ваша праца?

— Я цалкам упэўнены, што рэйтынг дапамог зрабіць SEO-рынак Беларусі больш празрыстым. Акрамя гэтага, весь рынак інтэрнэт-рэкламы Беларусі палічаны тым альбо іншым чынам, а SEO-рынак застаецца няўцямным. Рэйтынг мінулага года, вядома, дазволіў прыблізна палічыць аб'ём выняткаў рэкламадаўцаў у гэтым сегменце, аднак, чым больш кампаній будзе ўдзельнічаць у рэйтынгу, тым больш дакладна будзе палічаны рынак. Таму мы ставім перад сабой задачу зрабіць колькасць удзельнікаў рэйтынга максімальнай.

Многія лічаць, што падобныя рэйтынгі ствараюцца для тых кампаній, што ўжо заваявалі гэты рынак, з'яўляюцца самымі вядомымі і многія лічаць іх лідэрамі, аднак насамрэч, менавіта ім непатрэбны дадатковы PR. У той час, калі на рынку існуе шмат гульцоў, якія робяць сваю працу не менш якасна, але пры гэтым недастаткоа папулярныя на гэтым рынку. Дзякуючы рэйтынгу можна заявіць пра сябе і пра сваю дзейнасць, заняць годную пазіцыю на рынку ў вачох к кліентаў, так і грамадскасці.

— Ці будзе чымсці прынцыпова адрознівацца другі рэйтынг ад першага?

— Безумоўна, будзе. Мы ўлічылі ўсе недахопы рэйтынга мінулага года і ў гэтым накірунку ўдасканалілі яго метадалогію. Галоўнай задачай пры яе распрацоўцы стала змяншэнне значнасці фактараў, што якім бы то ні было чынам могуць зрабіць рэйтынг неаб'ектыўным. Акрамя таго, колькасць вызначальных параметраў у рэйтынгу стала значна болей, што дазваляе ацаніць працу ўдзельнікаў рэйтынга комплексна.

Аднак, нягледзячы на ўдасканаленне метадалогіі рэйтынга, яго асновай так і застаўся галоўны крытэр — пазіцыі, на якія SEO-кампаніі выводзяць сваіх кліентаў па пэўным запытам. Гэта адзін з асноўных вынікаў працы SEO-спецыяліста. Дарэчы, менавіта гэты крытэр з'яўляецца і падставай для адной з самых папулярных схем аплаты SEO-паслуг у Беларусі.

Усё гэта, уласна, і адрознівае беларускі рэйтынг ад рэйтынгаў, што, напрыклад, праводзяцца ў Расіі, дзе аснову саладаюць толькі аднабаклвыя паказнікі працы SEO-кампаній, чаго мы імкнемся пазбегнуць.

— Даклады якіх выступоўцаў будуць найбольш цікавымі для marketing.by?

— Натуральна, расійскі рынак SEO значна больш развіты, таму даклады спецыялістаў з Расіі выклічуць вялікі інтарэс у беларусаў. А іх будзе дастаткова шмат на канферэнцыі, мяркуючы па спісе дакладчыкаў, гэта гаворыць пра тое, што мерапрыемства абяцае быць вельмі інфарматыўным і карысным для любога інтэрнэт-маркетолага, SEO-спецыяліста і ўладальніка сайта.

Аднак даклады, прысвечаныя аналізу сітуацыі ў Беларусі, таксама цікавыя нам. Бо Marketing.by у першую чаргу асвятляе праблемы і тэндэнцыі менавіта беларускага рынка.

— Назавіце 3 галоўныя, на ваш погляд, інтэрнэт-падзеі за апошні год.

— №1. Прыняцце ўказа №60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт»

№2. Выбар даследніцкай кампаніі Gemius у якасці адзінага інтэрнэт-замяральніка

№3. З'яўленне на беларускім рынку кампаніі AdRiver

На мой погляд, менавіта гэтыя падзеі ў будучым заўважна паўплываюць на інтэрнэт-рынак Беларусі.

Нагадваем вам, што кожны можа задаць пытанне Сяргею альбо любому іншаму дакладчыку Канферэнцыі.

Даведка аб Канферэнцыі:

17-19 лістапада ў бізнэс-комплексе «Вікторыя» (пр. Пераможцаў, 59) пройдзе міжнародная практычная Канферэнцыя «Прасоўванне сайтаў у беларускім інтэрнэце. Рэвалюцыя» — мерапрыемства для прафесіяналаў сферы інтэрнэт-маркетынга і тых, хто імкнецца да поспеху ў гэтай галіне.

Даклады і майстар-класы будуць праходзіць у 3-х залах цягам 3-х дзён. Праграма канферэнцыі падзяляецца на асноўную, курс па кантэкстнай рэкламе і секцыю майстар-класаў. Падаць заяўку на Рэвалюцыю!



Арганізатар


Генеральныя партнёры

  

Партнёры
  
   

Інфармацыйныя партнёры
  
    

 
  

 
 

       


Салодкі партнёр



x