Вайна за першыя месцы ў пошукавых сістэмах

Зміцер Мігуноў
У апошні час патрапіць на першую старонку вынікаў пошукавых сістэм стала дастаткова складана. З'явіліся дзесяткі тысяч старонак-канкурэнтаў. У ход ідуць усе спосабы, у тым ліку і не зусім прыстойныя. Асабіста, што датычыцца мяне, то я - чалавек выніку, і мяне не цікавіць, якім спосабам дасягаць добрага месца пры пошуку. Галоўнае – гэта мой рэйтынг. Бо кожны вэб-майстар лічыць свой рэсурс вартым таго, каб яго знайшлі і наведалі, а таму мы пагаворым пра спосабы вядзення вайны за пошукавыя сістэмы.

Банальныя, але необходныя ў апрацоўцы мета-тэгі
 
Шматлікія пошукавыя сістэмы сцвярджаюць, што адмовіліся ад апрацоўкі мета-тэгаў. Але я лічу, што ніколі нельга адмаўляць сабе ў асалодзе запоўніць мэта-тэг «Keywords». Вы павінны памятаць, што асобныя словы не адыгрываюць вялікай ролі ў гэтым тэгу, неабходна выкарыстоўваць канкрэтныя фразы. Напрыклад, калі вы выкарыстоўваеце слова «бізнес», а канкурэнт выкарыстоўвае словазлучэнне «бізнес у інтэрнэце», то пошукавая сістэма пакажа канкурэтна вышэй вашай пазіцыі. Гэта гаворыць пра тое, што карыстальнік пошукавай сістэмы набірае для пошуку не адно слова, а канкрэтныя фразы. Менавіта гэты набор фраз варта ўлічваць. Асобныя словы, паўтараю, не маюць вялікага значэння. І яшчэ, ключавых фраз шмат, таму пажадана на кожнай асобнай старонцы ўстаўляць новыя ключавыя фразы, пакідаючы тыя, якія найбольш адпавядаюць вашаму сайту. Але будзьце асцярожнымі ў абранні ключавых фраз, лепш выкарыстаць тыя, што найбольш падыходзяць да вашага сайта, чымсьці ўсе запар. Лепш мець 5000 канкурэнтаў і быць на першых старонках пошуку, чым згубіцца сярод 100000 сайтаў.

Некаторыя вэб-майстры ўказваюць набор ключавых слоў у мета-тэгу «description», але гэта і ёсць іх галоўная памылка, так як на старонцы вынікаў пошуку будзе паказаны тэкст, які складаецца з набору ключавых слоў, у той час як карыстальнік пошукавай сістэмы шукае канчатковы вынік. Хутчэй за ўсё, ён не зверне ўвагі на такі дзіўны тэкст. Выкарыстоўвайце гэты тэг па прызначэнні.

Яшчэ ёсць некалькі тэгаў, якія могуць вам дапамагчы, але пра іх вы можаце даведацца ў шматлікх артыкулах, у тым ліку і недзе тут.
 
Змест сайта – галоўная зброя на гэтай вайне

Шмат хто сцвярджае, што змест вашага сайта павенен утрымлiваць у сябе ключавыя словы і фразы. Гэта сапраўды дапамагае ўзняць ваш рэйтынг у пошукавых сістэмах, але гэта няправільна. Граматная сістэма прсоўвання, гэта калі змест вашага сайта адпавядае вашаму сайту. Людзі ідуць да вас за інфармацыяй, а ў выніку ім даводзіцца чытаць «крывое» сачыненне змагара, які прайшоў агонь, ваду і медныя трубы на полі бітвы за пошукавыя сістэмы. Перш за ўсё вы пішаце менавіта для людзей і менавіта таму тэкст павінен быць насычаны цікавай для карыстальнікаў інтэрнэту інфармацыяй. Але старонку давядзецца змяніць.
 
Правіла 1. Выкарыстоўвайце на кожнай старонцы нармальны рукапісны тэкст аб'ёмам не менш за 5 кБ. Гэта павялічыць верагоднасць правільнага індэксавання пошукавымі сістэмамі па фразах вашага тэксту.
Правіла 2. Прыбярыце з вашых старонак усе формулы ветлівасці, кшталту: «WELCOME», «Вітаем вас» або, яшчэ горш, «Мы рады вас бачыць на нашым сайце». Паверце, чалавек наведаў ваш сайт з пэўнай мэтай, і куды ён трапіў, ён вызначыць па назве старонкі. Кожная ваша старонка павінна мець загаловак!
Правіла 3. Выкарыстоўвайце тэкставыя спасылкі, іх добра разумеюць і людзі, і пошукавыя сістэмы.
 
Сакрэтная зброя Н1

Адмоўцеся ад выкарыстання тэгу Н1 па назначэнні. Гэты тэг валодае ўнікальнай магчымасцю ўплываць на пошукавыя сістэмы. Ён надае вашым словам тую неабходную вагу, за якой многія вашы канкурэнты нанялі б снайпера, каб толькі прыбраць вас з верхніх пазіцый пошуку.
 
Такiм чынам, вы павінны апрацаваць тэг Н1 у асобны файле CSS, напрыклад, «style.css».
Надаяце тэгу статус мікроба-невідзімкі, г.зн. памер тэгу павенен быць «xx-small», а яго колер павінен адпавядаць фону.
Вось грубы прыклад,
H1 {color: #0080ff; font: xx-small}
Не цяжка зразумець, што колер фону мае значэнне #0080ff.
Затым вы ўключаеце файл «style.css» у старонку
LINK href="style.css" rel=STYLESHEET type=text/css>

Уключыўшы гэта ў сістэму прасоўвання, вы можаце штурмаваць вяршыні вынікаў пошуку. Пішыце свае дзіўныя замовы з ключавых фраз паміж тэгамі. Моц вашых замоў заключаецца ў меншым выкарыстанні косак паміж ключавымі фразамі, г.зн, чым менш вы выкарыстоўваеце косак, тым мацней дзейнічае ваша моц на інтэрнэт. Уявім, што ў вас ёсць тры ключавыя фразы: «бізнес у інтэрнэце», «лепшы бізнес» і «вялікія грошы», тады вы пішаце дзе-небудзь у асобным поле, каб не замінаць нармальнаму тэксту, нябачную для чалавечага вока замову:
 
Бізнес у інтэрнэце паказаў
Сябе як самы лепшы бізнес,
Каб атрымліваць вялікія грошы.

Такі тэкст можа прачытаць любая пошукавая сістэма, павук, робат, выпадковы чалавек, няголены хакер, змагар за правы кітоў на зямлі, зубасты вурдалак, хобіт, які ідзе туды або вяртаецца назад, або які-небудзь іншапланетны госць, які шукае адказ на пытанне «куды я трапіў?» у сістэме Яндэкс.

Чаму проста нельга пералічыць ключавыя фразы праз коску? Да вельмі проста. Шмат якія пошукавыя сістэмы вырываюць тэксты з вашай старонкі, і ў гэтым выпадку вашыя замовы павінны прачытвацца як звычайны тэкст, не выклікаючы падазронасці сваёй «накручанасцю». Без гэтага ніводная сістэма прасоўвання не атрымае патрэбнага выніку.


Ядзерны арсенал для павышэння індэкса цытавання


Самае страшнае, што прыдумалі пошукавы сістэмы – гэта індэкс цытавання. Я пакуль не знайшоў спосаб, каб павялічыць рэальна і трывала гэты індэкс, але я вяду напрацоўкі ў гэтай сферы. Індэкс цытавання сапраўды паказвае рэальную пазіцыю ў пошукавых выніках. Самі таго не падазраючы, пошукавыя сістэмы адкрылі дарогу чорнаму злу і пазбавілі нас магчымасці наведваць новыя рэсурсы Інтэрнэту. Гэта асабліва заўважна будзе праз два гады, калі з’явяцца сайты з вельмі высокім індэксам.

Мэта майго артыкула заключаецца менавіта ў гэтым чортавым індэксе цытавання.

Ёсць ідэя. Напрыклад, я ствараю асобную старонку і раблю на яе спасылку з галоўнай старонкі з тэкстам «рэсурсы Інтэрнэту». Старонку «рэсурсы Інтэрнэту» я не афармляю, а проста пералічваю тэкставыя спасылкі на вашы сайты. Такую старонку пошукавая сістэма прыме лёгка, хутка праіндэксуе і ўздыме ваш індэкс цытавання. На вашых сайтах таксама будзе такая ж старонка з гэтымі ж спасылкамі. Галоўнае, каб тэкставая спасылка на старонку «рэсурсы Інтэрнэту» была даступнай з галоўнай старонкі як людзям, так і пошукавым сістэмам. Пакуль гэта адзіная зброя, прычым асабліва магутная, правільная і без падману пошукавых сістэм.

Калі вы са мной згодныя, то папрашу адаслаць мне вашы спасылкі на email: sniper_dragon@mail.ru (напрыклад, Электронная камерцыя). Яразмяшчу спасылкі на старонцы «рэсурсы Інтэрнэту». Вы ж пагаджаецеся стварыць такую ж старонку і з усімі спасылкамі, якія я атрымаю. Праяўляючы салідарнасць, вы не толькі дапаможаце сабе, мне, але і Карлсану, які жыве на крышы, робячы ўсё магчымае, каб яго сайт таксама меў магчымасць паказаць сябе наведвальнікам Інтэрнэту.

Хутчэй за ўсё, у блізкім будучым, каб падняць свае індэксы цытавання вэбмайстры будуць аб’ядноўвацца ў салідарныя суполкі, спасылаючыся адзін на аднаго. І ў гэтай вайне выйграе той, хто зробіць мудра, а як я пакуль не ведаю, але на гэтым будзе базавацца сістэма прасоўвання. Бо нельга ўсім падымаць індэкс цытавання, канкурэнцыя – штука непяспечная, але прыемная.

Што да мяне, то ў мяне няма ўласнага сайта. Я – наёмнік. Мне плацяць, каб я дапамог раскруціць інтэрнэт-праекты, за канкрэтных наведвальнікаў, заўважце, не за ўсіх запар. У мяне ўжо ёсць база спасылак, але няма вашых.

Я чакаю. Памятайце, калі вы не ўздымеце індэкс цытавання сёння, заўтра вы яго ўжо не ўздымеце (Канфуцый у сучасным выкладзе).

 
Жадаю Вам высокага рэйтынгу ў пошукавых сістэмах,
Зміцер Мігуноў [Sniper Dragon]
Email: sniper_dragon@mail.ru


 

x