Хто вінаваты? І што рабіць? 10 прычынаў правала SEO-кампаніі

Ала Налівайка
Калі SEO-кампанія з-за гэтых дзесяці прычынаў правальваецца, кліент ужо ведае адказ на першае пытанне. Зрэшты, аптымізатар таксама. Самае галоўнае, што вынікі іх высноваў звычайна не супадаюць. Натуральна, аптымізатар праз сваю сціпласць і любоў да заказчыка ніколі свой сакрэт не раскрые. Ён будзе і далей ціхенька рабіць сваю працу і шукаць адказ на другое пытанне.

Для таго, каб звесці шансы правала SEO-кампаніі да нуля, зацікаўленым бакам лепш ведаць аб найбольш распаўсюджаных прычынах фіаска.

Прычына першая: Веданне — Сіла. Страшная...

Калі кліент і сам усё ведае — гэта добра. Дрэнна, калі ён толькі так думае. А вельмі дрэнна, калі такога ж меркавання прытрымліваецца і тэхнічная падтрымка заказчыка, і на рэкамендацыі па аптымізацыі адказвае сваімі рэкамендацыямі. А пасля, калі праект памірае, вінаваціць у гэтым выканаўцу. Калі нават не вінаваціць, а прызнае свае памылкі, нікому ад гэтага не стане лепей. Асабліва праекту.

Высновы: аптымізатара трэба слухацца.

Што рабіць?
Пасябраваць з тымі ў кампаніі заказчыка, каго баіцца тэхнічная падтрымка.

Прычына другая: «Вы што, не разумееце? Я заняты!»

Часам аптымізатары сутыкаюцца з вельмі занятымі кліентамі, якія дазваляюць сабе адказваць на званкі не часцей, чым раз на месяц. У выніку гэтага спецыялісты па прасоўванні пачынаюць адчуваць нястачу інфармацыі аб бізнэсе кліента, што адмоўна адбіваецца на праекце.

Высновы: выканаўца і кліент павінны кантактаваць па меры неабходнасці выканаўца, т.б. прадуктыўна і часта.

Што рабіць?
Заключаць дамову толькі ў тым выпадку, калі кліент альбо «спецыяльна навучаны» для гэтага чалавек пагодзіцца на актыўныя стасункі цягам першых месяцаў вядзення SEO-кампаніі. У адваротным выпадку патрабаваць пастаянны доступ да сайта і неабмежаваныя паўнамоцтвы на аптымізацыю.

Прычына трэцяя: «А продажы-та не растуць!»

Часта бывае так, што, паводле словаў кліента, наведвальнасць на сайт ёсць, а званкоў ды заявак няма. У такім выпадку выканаўцам праводзіцца аўдыт працы менеджараў, па выніках якога высвятляецца што заяўкі яны не апрацоўваюць наагул, а на званкі адказваюць альбо рэдка, альбо няякасна. Рэкамендацыі па паляпшэнні працы персанала кліент ігнаруе, у выніку чаго ўсё застаецца такім жа, якім было.

Высновы: верхніх пазіцый у выдачы — мала. SEO-спецыяліст павінен аптымізаваць не толькі сайт, але і структуру кампаніі кліента, настроіўшы яе на аператыўны прыём заявак праз інтэрнэт і якасную апрацоўку ўваходзячых званкоў.

Што рабіць?
Праводзіць аўдыт. Штомесяц. Толькі папярэдне патлумачце кліенту, навошта гэта патрэбна.

Прычына чацвёртая: «Гэта ўсё хостынг-правайдар»

Сайт павінен быць дасяжны для індэксацыі пошукавымі робатамі заўжды. Гэты крытэр выконваецца толькі пры наяўнасці надзейнага хостынг-правайдара. Калі яго няма, то недасяжнасць сайта хаця б на некалькі гадзін можа прывесці яго да яго выдалення з індэкснай базы. Што тычыцца выніку, то ў найлепшым выпадку ён будзе нестабільным, у найгоршым — нулявым.

Высновы: хостынг — гэты крытычна.

Што рабіць?
Адказна падыходзіць да выбару хостынг-правайдара.

Прычына пятая: Вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца!

Часта кліенты ведаюць пра SEO-прасоўванне не больш, чым першакласнік пра нанатэхналогіі. Хаця ў апошнім выпадку магчымыя варыянты. Таму ў інтарэсах выканаўцы — данясенне існуючых рэалій у вобласці аптымізацыі да кліента.

Высновы: аб усім распавядайце адразу, каб пасля не было пакутліва балюча.

Што рабіць?
Размяшчаць інфармацыю на сайце, аказваць якасныя кансультацыі, выпускаць вучэбныя дапаможнікі, праводзіць семінары.

Прычына шостая: Хачу, каб у мяне ўсё было, а мне за гэта нічога не было.

Некаторыя кліенты хочуць мінімальных тэрмінаў, першых пазіцый па ўсім канкурэнтным запытам, канкрэтных гарантый. І заплаціць за гэта ўсё як за марозіва! Прычым яны наўрад ці разумеюць, што дасягнуць гэтых мэтаў — немагчыма як праз спецыфіку працы пошукавых машын, так і праз памер бюджэта. А калі праект вяне, кліенты моцна расчароўваюцца і доўга крыўдзяцца на выканаўцу.

Высновы: мэты павінныя быць рэальнымі, а бюджэт адпаведным.

Што рабіць?
Адразу ўсё патлумачыць. Пры заключэнні дамовы дамовіцца аб канкрэтных мэтах, тэрмінах, гарантыях і бюджэце.

Прычына сёмая: Усе пошукавыя сістэмы хочуць стаць лепей.

Пошукавыя сістэмы ў сваім імкненні да дасканаласці любяць рабіць сюрпрызы. Напрыклад, мяняць алгарытм адразу і без папярэджання. Вынікі выдачы могуць рэзка змяніцца, калі кліент пераследуе толькі адну мэту — выхад у ТОП-10 па некалькіх канкурэнтных запытах. У адваротным выпадку, калі вядзецца комплексная праца над структурай сайта, гэтых непрыемнасцяў можна пазбегнуць.

Высновы: ва ўсім патрэбны комплексны падыход.

Што рабіць?
Прапаноўваць кліенту рашэнні па паляпшэнні сайта па такім крытэрам, як HTML-код, кантэнт, юзабіліці і інш., тады дзеянні пошукавікаў будуць не так моцна адбівацца на праекце.

Прычына восьмая: Хачу ў ТОП-10 па запыце «мэбля»!

Часам кліенты бываюць вельмі ўпартыя ў сваім жаданні заняць ТОП-10 па адным найбольш канкрэтным запыце. А слушныя тлумачэнні SEO-спецыялістаў па гэтай нагодзе падпітваюць іх упартасць яшчэ больш. Напрыклад, адзін кліент хацеў вельмі хацеў заняць верхнія пазіцыі па запыце «мэбля». Ніякія іншыя, менш агульныя варыянты кшталту «офісная мэбля набыць» яго не задавальнялі. Не пераканала нават тое, што існуе яшчэ пара-тройка тысячаў запытаў, прасоўванне па якіх будзе найбольш эфектыўным. «Мэбля» — і ўсё тут.

Высновы: часта прасоўванне па нізкачастотных запытах працуе лепей.

Што рабіць?
Прачытаць якісь філасофскі трактат аб мастацтве пераканання, прапанаваць кліенту для прачытання дапаможнік па аптымізацыі, стварыць карпратыўны блог.

Прычына дзевятая: «Мы тут кой-чаго змянілі…»

Бывае так, што кліенты дадаюць змены ў структуру сайта без папярэджання SEO-спецыяліста. Канечне, аптымізатар пра гэта ведае і рэгулярна праводзіць маніторынг. Аднак праз памеры сайта адсачыць за ўсімі зменамі на сайце немагчыма. Таксама праблема ў тым, што пошукавыя робаты могуць праіндэксаваць хутчэй, чым яго праверыць аптымізатар. У любым выпадку, наступствы сумныя — рэсурс губляе вынікі альбо наагул выдаляецца з базы дадзеных.

Высновы: усе змены павінны ўзгадняцца.

Што рабіць?
Патлумачце кліенту, што аб усіх зменах трэба папярэджваць выканаўца. Таксама пажадана скласці і аддаць кліенту спіс сайтаў, якія наагул нельга падвяргаць якім бы то ні было маніпуляцыям.

Прычына дзесятая, яна ж апошняя, яна ж і заключэнне «Не вінаватыя мы!»

Кліент на тое і кліент, што ён не ведае ўсіх тонкасцяў вядзення SEO-кампаніі, таму за любы яе правал нясуць адказнасць спецыялісты, нават калі прычынай правала сталася памылка кліента.

Не прадугледзеў, не папярэдзіў, не пераканаў і яшчэ мномтва «не» могуць забіць праект, і ўсе яны з'яўляюцца вынікам таго, што паміж кліентам і выканаўцам належным чынам не наладжана эфектыўнае ўзаемадзеянне.

Кліент плоціць грошы за тое, каб выканаўца не толькі якасна аказаў паслугі, але і карэктна наладзіў рабочы працэс. Таму перад тым, як выканаць любыя пажаданні кліента па вывядзенні сайта ў ТОП, трэба ліквідаваць усе непаразуменні паімж абодвума бакамі. І зрабіць гэта трэба адразу, каб пасля не было позна.

x