Кантэксная рэклама самастойна: а мы самі з вусамі?

Юлія Ларчанкава
Кантэксная рэклама – адзін з сучасных і актуальных інструментаў прыцягнення ўвагі спажыўцоў, які актыўна выкарыстоўваецца шматлікімі кампаніямі, што арыентуюцца на сучасныя тэндэнцыі. Аднак часцяком у гонцы за эканоміяй кіраўніцтву кампаніі даводзіцца абіраць: весці кампанію кантэкснай рэкламы самастойна або звярнуцца да агенцтва?

Нягледзячы на існуючы стэрэатып, што кантэксная рэклама – гэта проста, лёгка і падуладна кожнаму, арганізацыя кампаніі складаны працэс, які займае шмат часу.

Аднак у фірмы-замоўцы заўсёды ёсць альтэрнатыва: прапанаваць вядзенне кампаніі кантэкснай рэкламы спецыялізаванаму агенцтву або, кіруючыся прынцыпам «а мы самі з вусамі», весці яе самастойна.

2 прычыны, чаму варта звярнуцца ў агенцтва, якое спецыялізуецца на кантэкснай рэкламе:

  • Адсутнасць вольнага часу
Калі ў агульных рысах уявіць працэс, то для таго каб запусціць кампанію кантэкснай рэкламы вам спатрэбіцца напісаць спіс ключавых запытаў, па якіх спажыўцы могуць шукаць вашу кампанію ў пашукавіку, напісаць для іх аб'явы, размясціць іх. Аднак гэта не шчаслівы канец, а ўсяго толькі старт.

Далей вы мусіце адсочваць стаўкі аб’яў, паніжаць або павышаць іх у залежнасці ад патрэб, карэктаваць аб'явы ў адпаведнасці з іх актуальнасцю, аналізаваць, якія аб’явы прынясуць вам найбольшую карысць, а якія і зусім не спрацуюць і, улічваючы гэта, карэктаваць рэкламную кампанію.

Часцей за ўсё ў маркетолага фірмы або ў кіраўніцтва няма часу, каб надаваць увагу гэтым задачам, а спускаючы «на самацёк», кампанія рызыкуе растраціць бюджэт няграматна і не атрымаць з гэтага ніякай карысці.

  • Адсутнасць ведаў і досведу вядзення кампані кантэкснай рэкламы
Калі вы ніколі не каталіся на роліках, то, стаўшы на іх, далёка не праедзіце. Такая ж сітуацыя і з вядзеннем кантэкснай рэкламы. Для работы па меншай меры неабходна ўмець працаваць з галоўнымі сістэмамі кантэкснай рэкламы (Google Adwords і Яндэкс.Дырэкт) і дадаткамі (Google Analytics і Яндэкс.Метрыка). Таксама варта сачыць за абнаўленнямі, якія тычацца дадзеных сістэм і вывучаць іх. Плюс патрэбны нямалы багаж ведаў, які засцеражэ вас ад памылак пачаткоўца.

Памылкі, дапушчаныя праз адсутнасць ведаў і досведу, а таксама адсутнасці патрэбнай увагі да кампаніі кантэкснай рэкламы могуць прывесці да таго, што яна не толькі не прынясе карысці, але і страціць свой імідж у вашых вачах як інструмент, здольны прынесць карысць бізнесу.

Так, напрыклад, калі вы ўсе свае сродкі па няведанні кінеце на аб’явы па адным высокачастотным запыце, вы рызыкуеце страціць кліентаў, якія зацікаўлены менавіта ў вашых таварах і паслугах, і прыцягнуць тых, хто, магчыма, проста шукае які-небудзь аглядны матэрыял па вашай тэматыцы. Такім чынам, вы хутка растраціце свае сродкі і не атрымаеце ад гэтага карысці.

Акрамя гэтага, супрацоўнікі агенцтваў, якія займаюцца кантэкснай рэкламай, валодаюць дадатковым праграмным забеспячэннем, часцяком напісаным самімі праграмістамі арганізацыі, што палягчае працу з рэкламнымі кампаніямі і дазваляе менеджарам хутка аналізаваць пазіцыі аб’яў і аператыўна рэагаваць на змены ставак і палажэнні аб’яў у выдачы.

Аднак калі самастойнае вядзенне кантэкснай рэкламы для вас прынцыповая справа, існуюць сітуацыі, калі пры наяўнасці адпаведных ведаў, рэальна весці кампанію самастойна. А менавіта:

  • Калі бюжэт вашай рэкламнай кампаніі мінімальны
Выдаткі на рэкламную кампанію ў кожнай арганізацыі розныя. Часцей за ўсё гэта залежыць ад сферы дзейнасці фірмы, а дакладней ад ставак аб’яў адпаведнай тэматыкі і колькасці канкурэнтаў на рынку, якія вядуць кампаніі кантэкснай рэкламы.

У тым выпадку, калі стаўкі па вашых аб’явах мінімальныя і кампанія кантэкснай рэкламы не патрабуе істотных выдаткаў, а таксама калі вы валодаеце неабходнымі ведамі, весці кампанію кантэкснай рэкламы можна самастойна. Такі расклад не гарантуе вам поспеху і эканоміі, але можа зберагчы вас ад буйных выдаткаў.

  • Калі вас задавальняе існуючая сітуацыя па рэкламнай кампаніі
Калі кампанія атрымлівае неабходныя вынікі, становішча стабільнае і бізнес не надта залежыць ад кампаніі па кантэкснай рэкламе, можна весці рэкламную кампанію самастойна. У такім выпадку, маркетолаг кампаніі або іншы адказны за гэтую працу чалавек можа проста працягваць працу, якую да гэтага выконваў спецыяліст, а менавіта: аналізаваць сітуацыю па аб’явах, адсочваць павышэнне ставак, карэктаваць аб’явы і кампанію ў цэлым.

Аднак ніколі не варта забываць, што «няма мяжы дасканаласці». І нават калі ваша становішча вас задавальняе, застаецца магчымасць зрабіць яго яшчэ лепшым, а гэта патрабуе дадатковых навыкаў і ведаў.

  • Калі вам неабходна захаваць кампетэнцыю кампаніі
Такая сітуацыя можа ўзнікнуць, напрыклад, у тым выпадку, калі кампанія кантэкснай рэкламы цесна звязана з кампаніяй прасоўвання сайта або у вас ёсць ўласныя напрацоўкі па аўтаматызацыі вядзення кантэкснай рэкламы. У гэтым выпадку можна весці кампанію самастойна, але, калі гутарка ідзе пра вялікі бюджэт, то, магчыма, вырашэннем будзе ўзяць спецыяліста па пошукавым прасоўванні і кантэкснай рэкламе ў штат.

Усё ж такі жадаеце весці кантэксную рэкламу самастойна? У нас ёсць выгадная прапанова для вас! Мы дамаможам вам у пераводзе безнаяўных беларускіх рублёў на акаўнты ў абранай вамі рэкламнай сетке: Яндэкс.Дырэкт, Google AdWords ці сацыяльных сетках (Вконтакте, YouTube, Facebook, Instagram, Аднакласнікі).

Наша прапанова:
  • ад 0% камісія за залічэнне сродкаў;
  • адтэрміноўка плацяжу;
  • усе, хто самастойна вядзе рэкламу i працуe з намі па рэкламе ў Google і Яндэксе атрымлівае бонус (да 200 USD па курсе НБРБ )
Зацікавіліся? Чытайце падрабязней аб усіх бонусах!



У асноўным, агенцтвы, што спецыялізуюцца на кантэкснай рэкламе, за сваю працу бяруць невялікую камісію памерам 15-20%. Таму, працаваць з агенцтвам даволі часта танней, чым займацца гэтым самастойна або наймаць спецыяліста ў штат. Да таго ж, спецыяліст – гэта чалавек, які ўжо зрабіў усе магчымая памылкі па сваёй спецыяльнасці і таму ў яго нашмат больш шанцаў не зрабіць іх зноў.

Оскар Уайльд казаў: «Досвед – гэта імя, якое кожны дае сваім памылкам». І, калі вядзенне кантэкснай рэкламы самастойна прынцыпова для вас, лепш вучыцца не на памылках – лепш вучыцца ў прафесіяналаў. На сёння існуюць курсы, якія дапамогуць вам засвоіць практыку працы з кантэкснай рэкламай і пазбавяць вас матэрыяльных страт і расчараванняў.

x