Группа компаний Webcom Media: Минск, ул. Скрыганова, 6а, 4 этаж.

17.06.2015

Фестываль AD.NAK! запрашае на адукацыйную праграму 2 ліпеня

Кампанiя Webcom Media традыцыйна з'яўляецца партнёрам Фестывалю беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!, якi ўжо шосты год збiрае прафесійных, паспяховых і вядомых прадстаўнікоў рэкламна-камунікацыйнага рынку і бізнесу нашай краiны. Згадзiцеся, убачыць рэкламу беларускага, а тым больш мiжнароднага брэнду на сваёй роднай мове заўсёды прыемна!
 
Аргкамітэт Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! чакае цікаўных і ахвочых, прафесіяналаў і аматараў на адукацыйнай праграме Вялікага фестывальнага дня, які пройдзе 2 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).
 
Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі са знанымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. У гэтым годзе замежным госцем стане Паўлюс Сянута (Paulius Senuta, Літва), заснавальнік і партнёр рэкламнага агенцтва Not Perfect| YR Minsk, Riga & Vilnius.
 
Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме БЯСПЛАТНЫ, але для таго, каб да яе далучыцца, трэба абавязкова прайсці рэгістрацыю на сайце ў раздзеле: “Адукацыйная праграма”.

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА
 
9.30-10.30

Дар’я Лобань, Аляксей Шклянко, партнёры студыі брэндынгу On Foot,
Тэма: "Драпежнікі рэкламнага рынку: як палююць на замежных кліентаў". Бонус: скайп-размова з заснавальнікам кампаніі Daybuilder Філіпам Люінтофтам (Капенгаген, Данія).
 
10.30-11.30

Iлля Доўнар – арт-дырэктар, Яўген Голубеў – тэхнічны дырэктар, Interactive brand studio HA (Беларусь),
Тэма: Добрыя рашэнні не заўсёды працуюць.
 
10.30-12.15
Людміла Стручэўская, кіраўнік групы па кіраванні брэндамі ТАА "Аліварыя"
Тэма: “Як улічыць сучасныя і працоўныя камунікацыйныя трэнды пры планаванні іміджавай кампаніі ў Беларусі”.

12.15-13.00

Маладыя беларускія "Канскія львы" завітаюць на AD.NAK!
Тэма: Уражанні і досвед Cannes Lions 2015
 
13.00-14.00
Віктар Марціновіч, вядомы беларускі пісьменнік і журналіст
Тэма бяседы: “Беларускі бізнес і культура: як пераадолець узаемны ігнор”.

14.00-15.30
Paulius Senuta (Літва), Chairman, Strategic Planning Director at Not Perfect | Y&R Minsk, Riga & Vilnius
Тэма: Planning with value
 
15.30-17.00

Ілля Андрэеў, кіраўнік творчай групы агенцтва Proximity Russia (Беларусь-Расія)
Тэма: “100 ідэй для Беларусі. Дзе іх узяць?”
 
 
Адразу пасля семінараў адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.
 
Нагадаем, што да 22 чэрвеня ўключна яшчэ прымаюцца работы на конкурс ад генеральнага партнёра Фестывалю кампаніі velcom пад назвай “Лагатып velcom  “Дзеці”.
 
 
Дадатковая інфармацыя: (029) 177-01-21, (029) 755-14-34, е-mail: adnak@budzma.org.
 
Кантакты для даведак:
Лізавета Неўмяржыцкая, прэс-сакратар ГКК “Будзьма беларусамі!”
skypename – elzbietka_eilis
 
x