Группа компаний Webcom Media: Минск, ул. Скрыганова, 6а, 4 этаж.

29.05.2015

Як падаць работу на Шосты AD.NAK!



У гэтым годзе на сайце Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! падача работ для удзельнікаў зроблена максімальна проста і зручна.

Для падачы работы неабходна зарэгістравацца. Пасля гэтага ўдзельнік мае на сайце Фестывалю прыватны кабінет, у якім бачны спіс пададзеных работ і іх статус.

Форма рэгістрацыі работы таксама вельмі простая. Выбіраеце намінацыю і паднамінацыю або конкурс, у якія хацелі б падаць сваю работу. У большасць намінацыяў прапануецца падаваць работы у адным з некалькіх варыянтаў. Каб лягчэй і хутчэй аформіць работу, у некаторых варыянтах удзельнікам прапануюцца гатовыя узоры, па якіх трэба іх афармляць.

Удзел у Фестывалі, як заўсёды, бясплатны!

Дэдлайн прыёму работ — 8 чэрвеня. Аднак адкладаць на апошні дзень не варта!

Рэгіструемся, падаем работы, праходзім годны шлях рэкламіста разам!

Маеце пытанні?
Лістуйце на adnak@budzma.org або тэлефануйце: +375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21.

Пра Фестываль:
Асноўная канцэпцыя Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! — «Годны шлях рэкламіста». У цэнтры ўвагі сёлетняга Фестывалю — асоба самога стваральніка.

Шосты AD.NAK! запрашае рэкламістаў, спецыялістаў у сферы камунікацыі, культурніцкіх менеджараў і прадзюсараў аб’яднаць свае намаганні і дапамагчы беларускамоўнай рэкламе прайсці гэты шлях: ад нерашучай коскі да значнага і ўпэўненага клічніка!

x