Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
08.05.2014

AD.NAK! ДАЗВОЛІЦЬ ПРЭПАРАВАЦЬ БРЭНДЫ

Мы ўсе любім крытыкаваць рэчаіснасць і паўтараць, што за мяжой лепш – агенцтвы круцейшыя, бюджэты большыя, а кліенты лаяльнейшыя. Ды няўжо? А што, калі мы дамо вам у рукі ўсе карты? Скарыстаеце вы гэты шанец альбо так і працягнеце жаліцца на неразвітасць мясцовага рынку?

А вось і шанец: сёлета Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! разам са студыяй брэндынгу On Foot ладзіць конкурс «Брэнд-перазагрузка» і прапануе ўдзельнікам ператварыць мясцовыя гандлёвыя маркі і брэнды так, каб яны адназначна ўспрымаліся як беларускія.

Згоду аддаць свае брэнды і гандлёвыя маркі на «пераробку» дызайнерам, арт-дырэктарам і іншым спецыялістам далі «Онега», Aist, «Сочный» і M1NSK.

  Па-першае, нам цікава ўбачыць новы, свежы погляд на наш брэнд. Па-другое, удзел у конкурсе — лагічны працяг нашай кампаніі «Пакаленне чэмпіёнаў» пра новае пакаленне новых адважных беларусаў, — расказвае пра матывы ўдзелу ў конкурсе Вольга Седзіна, дырэктар па маркетынгу кампаніі «Аазіс».
 
На думку Вольгі, «развіццё рынку маркетынгу і рэкламы — хутчэй другарадная задача; значна важнейшы пазітыўны ўплыў беларускай мовы і іншых беларускіх атрыбутаў у рэкламе на разуменне і прыняцце беларусамі сваёй ідэнтычнасці».
Мэтавая аўдыторыя конкурсу: дызайнеры, арт-дырэктары і іншыя спецыялісты, якія працуюць у галіне стварэння новых гандлёвых марак і брэндаў.

Каб узяць удзел у конкурсе, трэба абраць гандлёвую марку са спіса, спампаваць зыходнік з яе айдэнтыкай, а таксама гід па айдэнтыцы і азнаёміцца з ім.

Гатовы праект трэба запампаваць не пазней за 9 чэрвеня ў раздзеле «Падаць работу».

Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя рашэннем сябраў журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя спецыялісты па маркетынгу і брэндынгу Беларусі.

Пераможцы атрымаюць узнагароды Фестывалю і каштоўныя прызы ад генеральнага партнёра Фестывалю – кампаніі velcom.

Канцэпты пераможцаў будуць разгледжаныя брэндамі-ўдзельнікамі ў якасці праектаў для далейшай практычнай рэалізацыі.

Колькасць удзельнікаў у конкурсе неабмежаваная. Да ўдзелу прымаюцца толькі індывідуальныя работы. Кожны ўдзельнік можа прадставіць на конкурс праекты па ўсіх брэндах гэтага конкурсу.

Аб Фестывалі

Сёлетні Фестываль AD.NAK! прадстаўлены ў новай канцэпцыі, а менавіта: Думай глабальна – дзейнічай лакальна! Карыстаючыся гэтым трэндавым лозунгам, Фестываль AD.NAK! абвяшчае: «Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!»

Фінальная частка Фестывалю – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай з удзелам замежных экспертаў – пройдзе 27 чэрвеня ў Мінску.

Удзел у Фестывалі бясплатны!

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэл.: +375 29 177-0121, 29 755-1434.
adnak@budzma.org



x