Группа компаний Webcom Media: Минск, ул. Скрыганова, 6а, 4 этаж.

17.06.2013

Фестываль AD.NAK! абвясціў адукацыйную праграму на 27 чэрвеня

Аргкамітэт Чацвёртага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! прэзентуе адукацыйную праграму Вялікага фестывальнага дня, які пройдзе 27 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).

Адукацыйная праграма сёлетняга Фестывалю будзе яшчэ больш цікавай і насычанай. У гэтым годзе ў ёй возьме удзел творчы дырэктар агенцтва PARTY (Японія) Qanta Shimizu.

Нагадаем, што удзел у адукацыйнай праграме БЯСПЛАТНЫ, але для таго, каб да яе далучыцца, трэба прайсці рэгістрацыю на сайце: «Рэгістрацыя на адукацыйную праграму».

9.00-9.45
Рэгістрацыя ўдзельнікаў на адукацыйную праграму

9.45-10.00
Афіцыйнае адкрыццё Фестывалю

10.00-10.45
Святлана Шапарава, дырэктар HeadHunter Беларусь, праект RABOTA.TUT.BY.
Тэма: «Каму патрэбны крэатыў, або Як знайсці працу былому студэнту».

10.45-11.30
Дар’я Каткоўская, вядучы юрыст кампаніі «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры», сябра журы Фестывалю.
Тэма: «Новая рэдакцыя закона аб рэкламе: на табе!»

11.30-12.15
Сяргей Сахараў, Мікола Шакель, Ксенія Казакова
, творчы калектыў рэкламнага агенцтва «Францыск-група».
Тэма: «Інфаграфіка як новая мода: замежны і беларускі вопыт візуалізацыі лічбаў».

Пра што: Мы раскажам, адкуль з'явілася інфаграфіка і як яна развівалася ў свеце і ў Беларусі. Паспрабуем адказаць на пытанне, чаму яе модна выкарыстоўваць і як насамрэч зрабіць лічбы і факты зразумелымі. А таксама адкажам на пытанні, дзе заканчваецца матэматыка і пачынаецца творчасць на канкрэтных кейсах.

12.15-13.00
Захар Шлімакоў, арт-дырэктар інтэрактыўнага агенцтва Red Graphic, сябра журы Фестывалю.
Тэма: «Digital Love: апошнія трэнды ў digital-сферы».

13.00-14.00
Васіль Андрэеў, партнёр кампаніі 495Design (Беларусь, Расія), сябра журы Фестывалю.
Тэма: Бліц-дыскусія аб важнасці ці няважнасці выкарыстання ў дызайне ўпакоўкі мовы, прызнанай дзяржаўнай.

14.00-15.00

Андрэй Халецкі, крэатыўны дырэктар рэкламнага агенцтва Forte Grey (Беларусь), сябра журы Фестывалю.
Тэма: «Лісты з-пад шыбеніцы» (Што рабiць, калi застаецца не вельмi шмат часу да пакарання).

15.00-17.00
Qanta Shimizu, творчы дырэктар агенцтва PARTY (Японія).
Тэма: «From Nippon to Global (Ад японскага да глабальнага)».

17.00-18.00
Прэс-канферэнцыя з удзелам сябраў журы і партнёраў Фестывалю.

17.30-18.00
Збор гасцей на цырымонію узнагароджання

18.00-18.30
Урачыстае адкрыццё цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў

18.30-23.00
Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Чацвёртага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!


Тым, хто зарэгістраваўся ў якасці ўдзельніка Фестывалю і падаў свае працы ў конкурсную праграму, рэгістравацца дадаткова на адукацыйную праграму НЕ ТРЭБА.

Па пытаннях удзелу ў Фестывалі звяртайцеся ў аргкамітэт па тэлефонах:
+375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, альбо праз e-mail:
adnak@budzma.org.

x