Группа компаний Webcom Media: Минск, ул. Скрыганова, 6а, 4 этаж.

12.07.2010

З падзякай ад Adnak!

Паважаныя партнёры фестывалю Adnak!

Ад імя арганізатараў Першага фестываля беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! – грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі» і спецыялізаванага рэсурса Marketing.by – шчыра дзякуем вам за падтрымку Фестываля!

Дзякуй вам за тое, што падтрымалі нас. Без вас нам не ўдалося бы арганізаваць гэты фестываль і прыцягнуць такую колькасць удзельнікаў і столькі рэкламных работ. Менавіта з вашай дапамогай Фестываль Adnak! атрымаў шырокі рэзананс і прайшоў належным чынам.

Спадзяемся на далейшае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва!


x