Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Аляксей Кайзер

Вопытны вэб-архітэктар, спецыялізуецца на праектаванні інтэрнэт-сайтаў. За сваю практыку працаваў як з невялікімі карпаратыўнымі праектамі, так і з буйнымі сервісамі.

Пачынаў сваю кар’еру ў 2001 годзе ў невялікай студыі вэб-дызайну. У 2003 годзе быў арганізатарам і дырэктарам па маркетынгу Міжнароднага студэнцкага фестывалю Creon. У межах Міжнароднай практычнай канферэнцыі «Прасоўванне сайтаў у беларускім інтэрнэце» (2010 г.) выступаў з дакладам «Памылкі пры распрацоўцы сайта, якія так дорага абыходзяцца аптымізатарам».

За апошнія 10 год атрымаў досвед у разнастайных галінах, што дазволіла яму сёння эфектыўна працаваць з праектамі розных кірункаў.

Валодае ведамі ў галіне класічнай і інтэрнэт-рэкламы, разумее тонкасці SEO-прасоўвання і спецыфіку распрацоўкі інтэрнэт-сайтаў: ад дызайну да тэхнічных дэталяў. Мае дакладнае ўяўленне пра карыстальніцкія перавагі, заўсёды ў курсе апошніх падзей і трэндаў, разбіраецца ў продажы тавараў, паслуг і іх лагістыцы.

Валоданне ўсімі гэтымі ведамі дазваляе яму праектаваць цікавыя і – самае галоўнае – карысныя сайты.

x