Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Навучанне


У 2007 годзе група кампаній Webcom Media® адкрыла Навучальны цэнтр SEOLAB,  асноўным напрамкам дзейнасці якого стала развіццё рынку пошукавага маркетынгу і станаўленне беларускага сегменту інтэрнэта як новага асяродку для вядзення бізнесу. Менавіта таму асноўнымі накірунакамі працы Навучальнага цэнтра з'яўляюцца:
 
 
  • арганізацыя семінараў, курсаў, канферэнцый па пошукавым маркетынгу;
  • удзел у мерапрыемствах, прысвечаных інфармаванню і навучанню ў сферы інтэрнэт-маркетынгу.
Гэтак, ужо былі праведзены чатыры міжнародныя практычныя SEO-канферэнцыі «Перазагрузка»«Рэвалюцыя» i «Эвалюцыя» і «Асноўны iнстынкт», удзельнікі якіх атрымалі значны багаж ведаў з вуснаў спецыялістаў Webcom Media®, вядомых  SEO-асоб і гуру інтэрнэт-маркетынгу блізкага і далёкага замежжа. 
 
Усе выкладчыкі Навучальнага цэнтра SEOLAB –  спецыялісты-практыкі, якія валодаюць грунтоўнымі ведамі ў вобласці інтэрнэт-маркетынгу і паспяховым досведам рэалізацыі праектаў разнастайных узроўняў складанасці. Яны з радасцю дзеляцца сваімі навыкамі з курсантамі і могуць даць кваліфікаваны адказ на самыя актуальныя пытанні.
 
Яшчэ адным прыемным момантам у палітыцы навучальнага цэнтра з'яўляецца падзел вучэбных мерапрыемстваў на дзве прынцыпова розныя аўдыторыі. Першая частка прызначана для SEO-спецыялістаў, тых, хто самастойна займаецца пошукавым прасоўваннем сайтаў і кантэкснай рэкламай. Менавіта для іх распрацаваны праграмы для  «прасунутага ўзроўню». 
 
Кіраўнікі, маркетолагі і спецыялісты па рэкламе — гэта другая аўдыторыя семінараў і курсаў Seolab. Для іх распрацаваны праграмы, накіраваныя на комплекснае развіццё бізнэсу ў інтэрнэце: вэб-аналітыка, капірайтынг, інтэрнэт-маркетынг, юзабіліці, а таксама курсы па кантэкснай рэкламе і асновам SEO.
 
Арганізатары свядома пайшлі на падзел мерапрыемстваў, разумеючы розніцу ў падачы інфармацыі. Праграма кожнага семінара старанна распрацоўваецца ў суадносінах з  інтарэсамі і патрэбамі кожнай з аўдыторый.
 
 
За гады працы Навучальны цэнтр SEOLAB падрыхтаваў больш за 1000 спецыялістаў па самых актуальных і запатрабаваных спецыяльнасцях у сферы інтэрнэт-маркетынгу.

x