Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Таргетаваная рэклама


 Таргетаваная рэклама – адзін з самых эфектыўных і эканамічных інструментаў рэкламы ў інтэрнэце, які дапаможа бізнесу атрымаць новых кліентаў і павысіць продажы.

“Target” у перакладзе з англійскай мовы – мэта. Таргетынг забяспечвае найбольш кароткі шлях да кліента, бо аб’яву бачыць менавіта ваша мэтавая аўдыторыя: карыстальнікі, якія адпавядаюць заданым крытэрыям (полу, узросту, месцу пражывання, інтарэсам, роду заняткаў).

Якія задачы бізнесу рашае таргетаваная рэклама?
  • Хуткае прыцягненне новых і ўтрыманне “старых” кліентаў.
  • Раскрутка брэнда.
  • Прасоўванне новых тавараў на рынак.
  • Прасоўванне тавару на новыя сегменты і рынкі іншых краін.
  • Анонс падзей і мерапрыемстваў.
  • Апавяшчэнне аўдыторыі аб спецыяльных прапановах і акцыях.
  • Хуткае інфармаванне спажыўцоў аб вашых навінках у асартыменце і многія іншыя.
Пляцоўкамі для паказу гэтага віду рэкламы з’яўляюцца сацыяльныя сеткі і сэрвісы Mail.Ru, якія збіраюць аб карыстальніках дастаткова інфармацыі, неабходнай для дакладнага таргетавання кампаніі.

Прыклады размяшчэння таргетаванай рэкламы ў сацыяльных сетках

      

 

Перавагі таргетаванай рэкламы:
  • тонкая настройка паказу аб’яў па заданых параметрах мэтавай аўдыторыі;
  • індывідуальная рэкламная аб’ява для кожнай з груп вашай мэтавай аўдыторыі;
  • невысокі кошт пераходу, а значыць, і самой рэкламнай кампаніі;
  • хуткі запуск рэкламнай кампаніі, вынікі ў кароткія тэрміны, падрабязныя справадзачы аб кожным карыстальніку, якога зацікавіла ваша аб’ява;
  • высокі паказчык эфектыўнасці правядзення акцыйных кампаній.
Сэрвісы, з якімі мы працуем
  • УКантакце – самая буйная сацыяльная сетка і адзін з найбольш наведвальных рэсурсаў у Беларусі і Расіі, колькасць зарэгістраваных карыстальнікаў перавышае 300 млн чалавек. Падрабязней чытайце тут.
  • Facebook – буйнейшая ў свеце сацыяльная сетка, якая налічвае звыш 1 млрд актыўных удзельнікаў, з якіх больш 9 млн – рускамоўныя карыстальнікі, пры гэтым 1 млн з іх – беларускія карыстальнікі. Падрабязней чытайце тут.
  • myTarget – Аднакласнікі і сэрвісы Mail.Ru – рэкламная платформа з аўдыторыяй звыш 140 млн чалавек. Падрабязней чытайце тут.
ЭТАПЫ ПРАВЯДЗЕННЯ РЭКЛАМНАЙ КАМПАНІІ
  • Выбар пляцовак для правядзення рэкламнай кампаніі;
  • Выбар фарматаў рэкламных аб’яў;
  • Настройка параметраў мэтавай аўдыторыі;
  • Запуск рэкламнай кампаніі;
  • Аналіз і кантроль паказчыкаў рэкламнай кампаніі;
  • Рэгулярная замена рэкламных аб’яў для падтрымкі цікаўнасці аўдыторыі;
  • Адсочванне неэфектыўных аўдыторый;
  • Падрыхтоўка справаздач па правядзенні кампаніі.
Умовы працы Webcom Media

Аплата таргетаванай рэкламы вядзецца за паказы і клікі. Цана кліка альбо паказаў фарміруецца на аўкцыёне і залежыць ад тэматыкі, сезоннасці, рэгіёна і іншых параметраў.
Webcom Media пачынае працу над рэкламнай кампаніяй, калі яе кошт вышэй за мінімальны бюджэт 150,00 BYN. 

Чаму варта даверыць таргетаваную рэкламу Webcom Media?
  • Webcom Media з’яўляецца сертыфікаваным агенцтвам самых уплывовых сістэм кантэкснай рэкламы Яндэкс, Google, myTarget.
  • Над прасоўваннем вашага праекта будуць працаваць выключна сертыфікаваныя спецыялісты, якіх ужо больш 30 у нашай кампаніі.
  • Кожны з нашых кліентаў працуе з персанальным  менеджарам, які кантралюе ход праекта і заўсёды гатовы кампетэнтна і даходліва адказаць на ўзнікаючыя пытанні.
  • У кліенцкай частцы ў рэжыме 24/7 вы атрымаеце доступ да фінансавых справаздач , дакументаў па праекце і статусаў вядзення работ па праекце ад персанальнага акаўнт-менеджара.
  • Кампетэнтнасць і прафесіяналізм спецыялістаў Webcom Media – гэта не проста словы. Па выніках міжнародных конкурсаў “Выбар года – 2013”,  “Выбар года – 2014”, “Выбар года – 2015” кампанія Webcom Media была прызнана Агенцтвам пошукавага маркетынгу №1 у Беларусі. Акрамя таго, кампанія штогод уваходзіць у лік пераможцаў аўтарытэтных рэйтынгаў Рунэта і Байнэта.
  • Таргетаваная рэклама – гэта даступны і дзейсны спосаб павелічэння прыбытку. Зрабіць яго максімальна эфектыўным дапаможа Webcom Media.

x