Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Тэрміны, кошт, гарантыі


Тэрміны і кошт прасоўвання вызначаюцца індывідуальна для кожнага сайта пасля яго папярэдняга вывучэння.

Папярэдні аналіз сайта мы праводзім бясплатна, тэрміны і кошт прасоўвання вызначаюцца паводле атрыманых вынікаў з улікам спецыфікі вашай дзейнасці.


На тэрміны і кошт прасоўвання сайта ўплываюць наступныя фактары:


  • пошукавыя сістэмы, у якіх вы хочаце прасоўваць свой сайт — Яндэкс, Google;
  • узровень канкурэнцыі па тэматыцы вашага сайта ў пошукавых сістэмах;
  • складанасць і колькасць ключавых слоў (запытаў, па якіх вы хочаце бачыць свой сайт у выдачы пошукавых сістэм);
  • рэгіён, па якім плануецца прасоўванне (гэты фактар збольшага пераклікаецца з узроўнем канкурэнцыі. Пры прасоўванні па некаторых рэгіёнах існуюць пэўныя патрабаванні да сайта і да магчымасці заняць першае з 10 месцаў у пошукавай сістэме);
  • умовы прасоўвання сайта: першая дзясятка (ТОП-10), першая пяцёрка (ТОП-5), першая тройка (ТОП-3);
  • час існавання сайта, яго «аўтарытэтнасць» для пошукавых сістэм;
  • якасць кантэнту на сайце (унікальнасць і актуальнасць тэкстаў сайта)
  • магчымае накладанне на сайт фільтра з-за некарэктных дзеянняў папярэдніх аптымізатараў ці па іншых прычынах.

Тэрміны прасоўвання звычайна складаюць:

  • для новых сайтаў — ад 4 месяцаў, першыя вынікі ўжо праз 1,5 месяцы;
  • для існуючых больш за год — ад 2 месяцаў, першыя вынікі — ад 4 тыдняў.


Мінімальны кошт прасоўвання сайта ў рэгіёне Беларусь у нашай кампаніі складае 600 BYN (6 000 000 BYR) у месяц.
 

Накіраванасць на вынік

Паспяховае прасоўванне сайта залежыць не толькі ад працы над рэсурсам. Вялікую ролю ў гэтым працэсе граюць самі пошукавыя сістэмы, якія загадзя не папярэджваюць пра змены формулы ранжыравання і пра тое, што менавіта змянілася. У апошні час алгарытмы змяняюцца настолькі часта, што мы не можам гарантаваць знаходжанне вашага сайта ў ТОПе. Нашы SEO-аналітыкі валодаюць велізарным досведам аналізу гэтых алгарытмаў, што дазваляе нам аператыўна рэагаваць на змены і забяспечваць падтрымку пазіцый вашага рэсурса.

Адсутнасць гарантый ні ў якім разе не азначае, што нашы супрацоўнікі будуць прыкладаць менш намаганняў для прасоўвання вашага сайта. Мы прапануем зручны і празрысты спосаб аплаты па факту. Кошт прасоўвання ў гэтым разе вызначаецца калькуляцыяй знаходжання ў ТОП-10 па кожным з запытаў. Пры гэтым вы не аплочваеце тыя дні, калі ваш сайт не трапіў у першую дзясятку. У працэсе работы над прасоўваннем вашага рэсурса вы будзеце мець сталы доступ да ўсёй справаздачы па выніках нашай працы.Мы даем юрыдычныя гарантыі, замацаваныя дамовай. Выразна наладжаны бізнэс-працэс прасоўвання сайтаў дазваляе нам дасягаць самых высокіх пазіцый.

Па дасягненні вынікаў у абумоўленыя ў дамове тэрміны мы падаем поўную справаздачу па прасоўванні сайта. Падчас далейшага ўзаемадзеяння справаздача прадастаўляецца нашым кліентам напачатку кожнага месяца.
Апроч асноўных работ па аптымізацыі, у рамках супрацоўніцтва мы:
  • абнаўляем сайты нашых кліентаў;
  • пішам навіны, артыкулы, прэс-рэлізы;
  • кансультуем па рэкламнай актыўнасці;
  • выпраўляем дробныя памылкі, дапушчаныя распрацоўшчыкам сайта;
  • аналізуем юзабіліці сайта і даем парады па спрашчэнні працэсу ўзаемадзеяння з карыстальнікамі;
  • дапрацоўваем графічныя элементы дызайну.

Для нас не існуе стандартнага пераліку прац па прасоўванні, мы робім усё, што трэба для вываду вашага сайта на новы ўзровень. Мы заўсёды гатовыя дапамагчы!

 


x