Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Выхад на рынкі СНД



Не трэба быць дыпламаваным маркетолагам, каб заўважыць, што практычна любы беларускі бізнес, пачынаючы на роднай зямлі, імкнецца да пашырэння.

Для многіх кампаній выхад за межы Беларусі – на рынкі Расіі, Украіны, Казахстана – натуральны і лагічны крок.

Выйсці за межы? З намі лягчэй

Мы прапануем спецыяльную паслугу для кампаній, бізнес якіх арыентаваны на спажывальніка Расіі, Украіны, Казахстана. Інтэрнет-маркетынг можа і павінны стаць неад’емнай часткай вашай стратэгіі прасоўвання бізнесу за межамі Беларусі.

Адкрыццё віртуальнага прадстаўніцтва вашай кампаніі ў інтэрнеце дае вам усе даступныя сродкі камунікацыі, неаобходныя для цеснага кантакту з пастаўшчыкамi, партнёрамі і кліентамі.

Калі ваш бізнес ужо заняў пазіцыі на замежных рынках

Кампанія Webcom Media® прапануе поўны комплекс паслуг па прасоўванні бізнесу ў інтэрнеце. У вашым распараджэнні ўвесь вопыт нашай каманды з маштабнымі праектамі, арыентаванымі на расійскую, украінскую, казахскую аўдыторыю. Мы ўлічваем эканамічныя і юрыдычныя асаблівасці бізнесу ў Расіі і краінах СНД, прапануем эфектыўныя і аптымальныя па выдатках стратэгіі пашырэння вашай прысутнасці на рынку.

Плануеце выхад за мяжу? Давайце паспрабуем

Для кампаніі, якая толькі плануе выхад на расійскі або ўкраінскі рынак, інтэрнет-маркетынг – гэта выдатны і дастаткова эканамічны спосаб “прамацаць” пляцоўку і ацаніць свае магчымасці.


Вы атрымліваеце рэальную магчымасць пратэсціраваць перспектыўную аўдыторыю – без залішніх выдаткаў і з высокай дакладнасцю.
 

Падрабязная статыстыка кампаніі кантэкснай рэкламы пакажа вам у рэальных лічбах, «хто чым дыхае» ў рэгіёне, а аналіз становішча вашых канкурэнтаў, які мы правядзём, дапаможа аб’ектыўна ацаніць свае шансы на поспех.

Гэта дазволіць вам пазбегнуць дарагіх памылак пры пашырэнні бізнесу ў офлайне.

Кошт і тэрміны

Бюджэт на прасоўванне і кантэксную рэкламу вызначаецца індывідуальна для кожнага праекта ў залежнасці ад пэўных крытэрыяў. Мінімальны кошт складае 600,00 BYN (6 000 000 BYR).

Першыя вынікі SEO становяцца адчувальнымі прыкладна праз 3 месяцы, а кантэксная рэклама пачынае працаваць з дня запуску.

Дадаткова

Пры замове паслугі прасоўвання бізнесу ў інтэрнеце ў групе кампаній Webcom Media® вы атрымаеце не толькі дакладна сфарміраваную і падрыхтаваную стратэгію дзеянняў у інтэрнеце, але і бізнес-кансультацыю па пытаннях стварэння юрыдычнай асобы за мяжой, рэгістрацыі рэквізітаў і кантактных даных і г.д.


x