Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

SEO бізнэс-працэс

Схема бізнэс-працэса прасоўвання сайта ў групе кампаній  Webcom Media®




Абазначэнне Расшыфроўка
AM Аддзел сувязі з кліентам (Акаўнт-менеджар)
PM Праект-менеджар (Эксперт)
SA Аддзел SEO-аналітыкі
Copy Аддзел журналістыкі
Тэхнічны аддзел (Праграмісты)
SEO Аддзел прасоўвання (SEO-спецыілісты)
LM Лінк-мэнэджэры

Кароткае апісанне бізнэс-працэса пошукавага прасоўвання сайта
 
1.    Аналіз новага SEO-праекта
 
Пры паступленні праекта ў працу за ім замацоўваецца адказны SEO-спецыяліст — праект-менеджар (PM). На ўсіх этапах работ па прасоўванні з кліентам узаемадзейнічае замацаваны за праектам акаўнт-менеджар (АМ). На пачатковым этапе на падставе пажаданняў кліента вызначаюцца мэты, прыярытэты праекта. PM праводзіць аналіз сайта і рэсурсаў канкурэнтаў. З улікам дадзеных, атрыманых АМ у дыялогу з кліентам, PM размяркоўвае запыты па старонках рэсурса.
 
2.   Стварэнне плана работ
 
На падставе дадзеных, атрыманых у выніку аналіза сайта і рэсурсаў канкурэнтаў з улікам узроўня складанасці (канкурэнтнасці) кожнага з ключавы запытаў PM пры дапамозе супрацоўнікаў аддзела SEO-аналітыкі фарміруе план работ па праекту.
 
3.    Прасоўванне сайта

3.1. Унутраная аптымізацыя сайта
 
3.1.1.     Праграмістамі тэхнічнага аддзела (ТО) на падставе падрыхтаванага PM тэхнічнага задання дадаюцца неабходныя дял прасовання рэсурса праўкі ў html-код.
 
У выпадку адсутнасці ў ТО поўнага доступа да сайта, AM перадае падрыхтаванае PM тэхнічнае заданне на дабаўленне неабходных карэкціровак у html-код сайта тэхнічным спецыялістам на баку кліента. Пасля дабаўлення карэкціровак PM правярае карэктнасць выканання ТЗ і, у выпадку неабходнасці, рыхтуе новае ТЗ з патрэбнымі ўдакладненнямі і дапаўненнямі.
 
3.1.2.    Капірайтэрамі аддзела журналістыкі (Copy) на падставе падрыхтаванага PM тэхнічнага задання рыхтуюцца неабходныя для прасоўвання сайта карэктывы тэкстаў, пішуцца новыя артыкулы.
 
AM узгадняе новы тэксты, а таксама карэкцівы з ужо існуючым тэкстам з кліентам. Пры неабходнасці Copy дадаюць поўторныя змены ў  тэкставы матэрыял на падставе атрыманай ад кліента інфармацыі.
 
ТO альбо тэхнічныя спецыялісты на баку кліента публікуюць на сайце ўзгодненыя варыянты тэкстаў.
 
3.1.3.    Спецыялістамі аддзела прасоўвання (SEO) рыхтуецца ТЗ на карэкціроўку знешняй спасылкавай структуры для аптымізацыі перадачы «вагі» паміж старонкамі рэсурса. ТO альбо тэхнічныя спецыялісты на баку кліента дадаюць адпаведныя карэктывы на рэсурс.
 
3.2. Знешняя аптымізацыя сайта
 
На дадзеным этапе праводзіцца актыўная праца над знешнімі фактарамі ранжыравання рэсурса. Па пастаўленым PM тэхнічным заданні лінк-мэнэджэры (LM) прастаўляюць на рэсурс спасылкі з сайтаў, блізкіх па тэматыцы (для павелічэння тэматычнай цытаванасці), а таксама  з сайтаў, што высока ранжыруюцца пошукавымі сістэмамі (для павелічэння агульнай «вагі» рэсурса).
 
4.    Аналітыка
 
На дадзеным этапе аналізуюцца асноўныя ўнутраныя і знешнія параметры сайта, што прасоўваецца, разглядаецца дынаміка пазіцый сайта ў розных пошукавых сістэмах па кожным з ключавых запытаў. Таксама дэтальна аналізуецца статыстыка наведвальнасці сайта. На падставе атрыманых дадзеных SA фарміруе спіс рэкамендацый па наступнай працы.
 
5.    Ацэнка якасці
 
На падставе дадзеных, атрыманых на папярэднім этапе, PM ацэньвае асноўныя параметры прасоўвання сайта з улікам мэтаў і прыярытэтаў, сфарміраваных на этапе 1 (Аналіз новага SEO-праекта). PM праводзіць збор дадзеных, небходных для прадстаўлення справаздачы кліенту.
 
6.    Справаздача кліенту
 
На падставе прадстаўленых PM дадзеных, AM фарміруе справаздачу для кліента. Пасля аналізу справаздачы кліентам, у выпадку карэкціроўкі выходных дадзеных па мэтах і прыярытэтам AM перадае адпаведную інфармацыю PM для змены стратэгіі прасоўвання сайта.
 
У выпадку атрымання новых мэтаў альбо карэкціроўкі прыярытэтаў існуючых, работы далей праводзяцца, пачынаючы з этапа 2.
 
У выпадку, калі спіс мэтаў і прыярытэтаў застаецца нязменным, работы працягваюцца, пачынаючы з этапа 3. Паколькі ў алгарытмы ранжыравання сайтаў робатамі пошукавых сістэм перыядычна дадаюцца карэктывы, неабходна карэктаваць унутраныя параметры прасоўваемых старонак, што ўплываюць на ранжыраванне.
 
Этап знешняй аптымізацыі сайта таксама з'яўляеццв цыклічным, то бок праца па нарошчванні і карэкціроўцы знешняга спасылкавага акалення сайта, што прасоўваецца, неабходна праводзіць бесперапынна для падтрымкі і паляпшэння дасягнутых пазіцый.

У выпадку спынення работ па прасоўванні пазіцыі сайта будуць паступова пагаршацца ў выніку актыўных дзеянняў з боку канкурэнтаў па прасоўванні сваіх інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама зменаў алгарытмаў працы робатаў пошукавых сістэм.

x