Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Аўдыт сайта


Аўдыт сайта – дэталёвае вывучэнне структуры сайта на прадмет яго сумяшчальнасці з пошукавымі механізмамі, адпаведнасці функцыянальнаму прызначэнню і прывабнасці для карыстальніка. Мэтай аўдыту сайта з'яўляюцца рэкамендацыі па яго паляпшэнні, падрыхтоўка для далейшага пошукавага прасоўвання.

 
Аўдыт сайта дазваляе вырашыць наступныя задачы:

  • вызначэнне колькасці патэнцыйных спажыўцоў вашых паслуг;
  • вызначэнне ўзроўню эрганамічнасці і зручнасці сайта для карыстальніка;
  • выяўленне памылак у структуры сайта, што адмоўна ўплываюць на «разуменне» яго пошукавымі робатамі;
  • вызначэнне ўзроўню канкурэнцыі ў вашым сегменце;
  • аналіз маркетынгавых тактык, праведзеных у межах пазіцыянавання вашага сайта ў інтэрнэце.
 
Аўдыт сайта складаецца з:

  • праверкі сайта на адпаведнасць яго патрабаванням пошукавых сістэм — наяўнасць правільна складзеных загалоўкаў старонак, патрэбных тэгаў і г.д.;
  • выяўлення памылак, што перашкаджаюць карэктнай індэксацыі сайта пошукавымі робатамі-агентамі, вызначэння прычын магчымага бана ці фільтра;
  • аналіза кантэнту сайта на ўнікальнасць і адпаведнасць тэматыцы рэсурса, вызначэння зместу тэгу «description», разлік шчыльнасці ключавых слоў на старонках;
  • складання семантычнага ядра – запытаў, па якіх карыстальнікі шукаюць вашы паслугі і прадукцыю;
  • вызначэння індэкса цытавання вашага сайта (ТІЦ), карэктнасці знешніх спасылак на ваш сайт;
  • выяўлення карэктнасці працы НТТР-сервера, наяўнасць на сайце кастамізаванай старонкі 404;
  • аналіза паводзінаў наведвальнікаў вашага сайта: адкуль прыходзяць людзі, як паводзяць сябе на сайце, якія старонкі наведваюць часцей;
  • параўнання з сайтамі бліжэйшых канкурэнтаў.
Кошт аўдыту пачынаецца з 400,00 BYN (4 000 000 BYR).

Па завяршэнні аўдыту сайта вы атрымліваеце падрабязную справаздачу з рэкамендацыямі па выпраўленні памылак на сайце, паляпшэнні структуры, падбору аптымальных метадаў рэкламы, мэтазгодносці выкарыстання пошукавага прасоўвання.
 

 


x