Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Прасоўванне сайта


Прасоўванне сайта — удасканаленне старонак вашага сайта дзеля павышэння яго рэйтынгу ў папулярных пошукавых сістэмах: Яндекс, Google, Mail.ru, TUT.BY і інш. У выніку SEO-прасоўвання ваш рэсурс перамяшчаецца ў выніках выдачы па тэматычных запытах карыстальнікаў на лідзіруючыя пазіцыі.

 Правільна праведзеныя аптымізацыя і прасоўванне сайта дазволяць ацаніць першыя вынікі ўжо праз 3-4 тыдні.


Што дае пошукавая аптымізацыя? 

Ваша кампанія спецыялізуецца на продажы вокнаў ПВХ. Ваш патэнцыяльны кліент заходзіць у пошукавік і набірае «купить окна ПВХ», і ваш сайт паказваецца яму на адной з лідзiруючых пазіцый. Карыстальнік пераходзіць на ваш рэсурс, вывучае інфармацыю і тэлефануе або піша вам. Так, дзякуючы правільнаму і якаснаму пошукаваму прасоўванню, вы атрымліваеце кліентаў.


Што SEO-прасоўванне сайта прынясе менавіта вам?

  1. павелічэнне наведвальнасці сайта (у сярэднім у 2-3 разы);
  2. рост колькасці зваротаў у кампанію;
  3. высокі ўзровень канверсіі “наведвальнік-кліент”, таму што прасоўванне сайта арыентавана менавіта на мэтавую аўдыторыю;
  4. лаяльнасць наведвальнікаў – знаходжанне сайта ў незалежнай выдачы пошукавых сістэм выклікае ў людзей большы давер да кампаніі;
  5. пазнавальнасць маркі, паляпшэнне іміджу кампаніі;
  6. прыцягненне новых кліентаў па больш нізкім, у параўнанні з офлайн-прасоўваннем, кошце;
  7. SEO дае доўгатэрміновы эфект і з’яўляецца інвестыцыяй у прасоўванне вашага сайта ў цэлым.

Прасоўванне сайта – складаны і працаёмкі працэс. Над аптымізацыяй сайта пад пошукавыя сістэмы будзе працаваць згуртаваная каманда спецыялістаў Webcom Media®: аптымізатары, SEO-аналітыкі, праграмісты, капірайтэры. Вам будзе выдзелены асабісты менеджар, які будзе адказваць на вашы пытанні, растлумачыць важныя моманты SEO-прасоўвання і раскруткі веб-сайта, зацвердзіць разам з вамі змены, будзе дапамагаць вам аналізаваць эфектыўнасць працы па прасоўваннi.

Як заказаць прасоўванне сайта? 

  1. Неабходна вызначыць мэты, якіх вы жадаеце дасягнуць з дапамогай пошукавага прасоўвання. Гэта можа быць павелічэнне наведвальнасці рэсурсу, рост продажаў, паляпшэнне іміджу і пазнавальнасці рэсурсу і інш. Далей неабходна запоўніць брыф на нашым сайце. Пасля гэтага з вамі звяжацца менеджар для абмяркоўвання дэталей і кансультацыі па вашым праекце.
  2. Далей, на працягу двух працоўных дзён, нашы спецыялісты рыхтуюць камерцыйную прапанову, у якой указваюцца ўмовы працы, спіс ключавых запытаў, кошт прасоўвання, умовы аплаты, тэрміны і іншыя важныя дэталі. 
  3. Пасля азнаямлення з прапановай ідзе этап узгаднення. Вы можаце сустрэцца с нашымі кансультантамі асабіста або задаць свае пытанні і абмеркаваць усе аспекты прасоўвання па тэлефоне. 
  4. Затым заключаецца дамова, і пасля атрымання аплаты пачынаецца праца над праектам.

Тэрміны і кошт

Тэрміны і кошт прасоўвання вызначаюцца індывідуальна для кожнага праекта і залежаць ад такіх параметраў як:

  • узровень канкурэнцыі;

  • ці будзе выкарыстоўвацца іншая рэклама і якая;

  • узрост вашага рэсурсу (малады партал або ўжо «з гісторыяй»);

  • колькасць ключавых слоў;

  • пошукавая сістэма, у якой вы жадаеце прасоўвацца (Яндекс, Google, TUT.BY);

  • унікальнасць тэкстаў;

  • фармат (сайт-візітка або карпаратыўны партал);

  • часовыя рамкі (як хутка патрабуецца раскруціць ваш сайт);

  • маштабы вобласці прасоўвання сайта ў інтэрнеце (рэгіянальны, толькi па Беларусі або міжнародны);

  • плануемы вамі бюджэт (шукаеце вы поўны комплекс паслуг па прасоўваннi партала або жадаеце танна раскруціць свой карпаратыўны сайт) і г.д.

Cупрацоўніцтва 

Дзеля таго, каб зрабіць наша супрацоўніцтва максімальна празрыстым, з першых дзён працы вы атрымаеце доступ да кліенцкай часткі Webcom Media®. Тут змяшчаецца ўся неабходная інфармацыя для адсочвання працы па прасоўваннi. Вам больш не патрэбна чакаць канца месяца для ацэнкі эфектыўнасці працы, цяпер вы можаце сачыць за нашай працай у рэжыме рэальнага часу і самастойна выбіраць справаздачны перыяд. 

Даверыўшы прасоўванне вашага сайта камандзе Webcom Media®, вы атрымаеце не проста паляпшэнне пазіцый у выдачы. Мы працуем на рынку ужо больш, чым 16 год і паспяхова вывелі ў ТОП больш за 2000 праектаў рознага ўзроўню складанасці. Наша асноўная мэта – зрабіць ваш бізнес больш прыбытковым і эфектыўным. Дзякуючы прафесійнаму комплекснаму падыходу падчас працы па аптымізацыi, намаганні спецыялістаў таксама могуць быць накіраваны на ўдасканаленне вашага сайта: паляпшэнне яго дызайну, юзабіліці і інфармацыйнага напаўнення, вы зможаце атрымаць прафесійныя кансультацыі па стратэгіі развіцця бізнесу ў інтэрнеце, інструментах інтэрнет-рэкламы і ацэнцы эфектыўнасці інтэрнет-праектаў.


x