Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Рэмаркетынг


Многія нашы кліенты, якія ўжо выкарыстоўваюць рэмаркетынг, пацвердзяць: гэта не проста «модная фішка».

Рэмаркетынг – гэта выдатны інструмент, які дазваляе значна дакладней «пападаць у аўдыторыю» і несці рэкламнае паведамленне менавіта туды, дзе яно будзе ўспрынята з максімальная аддачай.

«Трапіў у нерат – ні ўзад, ні ўперад»

Такой прыказкай можна ахарактарызаваць рэмаркетынг – рэкламны інструмент, які выдзяляецца сярод іншых дакладнасцю наладак і зайздроснай учэпiстасцю.

Наведвальнік, нават калі ён усяго раз наведаў ваш сайт, становіцца аб’ектам рэмаркетынгавых дзеянняў. Пры наведванні пэўнай старонкі сайта ён «адзначаецца» з дапамогай cookies (гэта службовыя файлы, якія захоўваюцца на камп’ютары наведвальніка і дазваляюць іншым сайтам атрымліваць інфармацыю пра яго).

Пасля гэтага любое перамяшчэнне карыстальніка па інтэрнеце не пройдзе дарма для вас. На кожным сайце, уключаным у кантэксна-медыйную сетку Google, яму будзе паказана ваша рэклама. Што асабліва прывабна для многіх кампаній – у спіс пляцовак уваходзіць вельмі папулярны YouTube.

Менавіта так працуе рэмаркетынг:

  • фіксуем лаяльнага наведвальніка;
  • паказваем яму вашу тэкставую або графічную рэкламную аб’яву (банер).
Ад кантэкснай рэкламы рэмаркетынг адрозніваецца прынцыпам адбору аўдыторыі. Куды б «ваш» карыстальнік ні пайшоў, калі ён «засвяціўся» на вашым сайце, то яму пакажуць менавіта вашу рэкламу.

Што дазваляе зрабіць рэмаркетынг

Сегментацыя аўдыторыі

Уявіце, што ў вас на сайце бываюць наведвальнікі двух тыпаў. Адна катэгорыя вывучае каталог тавараў, другая – звяртаецца да фірменнага сэрвісу. Відавочна, што рэкламнае паведамленне для першай катэгорыі наведвальнікаў будзе радыкальна адрознівацца ад рэкламы для другой групы. Першым вы будзеце паведамляць пра навінкі, другім – расказваць пра сэрвіснае абслугоўванне. Механізм рэмаркетынгу дазваляе дакладна выдзеліць і тых, і другіх і вырашыць задачу раздзялення медыйных каналаў.

Дапродаж і крос-продаж

Яшчэ адна перавага рэмаркетынгу – магчымасць выкарыстоўваць цікавасць «гарачага» пакупніка па максімуму. Вы засталі наведвальніка ў момант набыцця тавару? Даганіце яго і скажыце, што ён яшчэ не ўсё купіў! Менавіта так дзейнічае рэмаркетынг: мы падкажам вашаму кліенту, што яшчэ ён можа набыць у вас.

Імідж брэнда

І самы просты, але неабходны кожнай кампаніі эфект – гэта паляпшэнне пазнавальнасці брэнда. Ваш лагатып будзе пастаянна трапляцца на вочы спажыўцу, створыць станоўчае ўражанне – бо кліент будзе бачыць, як кампанія клапоціцца пра свой імідж, калі размяшчае рэкламу ў Сеціве.

Уступная кансультацыя – бясплатна

Калі гаварыць пра практычную рэалізацыю, то рэмаркетынг як паслугу можна раздзяліць на дзве часткі. Зразумець, як паступіць менавіта ў вашым выпадку, мы дапаможам бясплатна.

1. Распрацоўка стратэгіі (сцэнарыяў)

Калі вы яшчэ не выкарыстоўвалі рэмаркетынг у сваёй дзейнасці, то падрыхтоўка можа заняць некаторы час. У пакет уваходзяць:

  • вывучэнне бізнесу (вашы запыты і пажаданні);
  • вывучэнне паводзін наведвальнікаў сайта;
  • распрацоўка спісаў аўдыторыі з улікам бізнес-запытаў;
  • распрацоўка брыфаў на банеры;
  • фарміраванне рэмаркетынгавых сцэнарыяў.

2. Запуск і вядзенне рэмаркетынгавых кампаній

Калі мэты і задачы вызначаны, можна прыступаць да выканання распрацаваных сцэнарыяў. У рамках гэтай паслугі мы:

  • аказваем садзейнічанне ў тэхнічным зборы аўдыторыі (наладка кода, які будзе «маркіраваць» наведвальніка);
  • ствараем і запускаем рэкламныя кампаніі;
  • вядзём маніторынг і выконваем неабходную карэкцыю;
  • вядзём справаздачнасць і даём кансультацыі па усіх пытаннях.
У залежнасці ад ступені вашай падрыхтаванасці вы можаце заказаць як распрацоўку, так і рэалізацыю рэмаркетынгавых кампаній паасобку або разам. Гэта вы зможаце вызначыць на этапе першай бясплатнай кансультацыі.


Давайце разам разбяромся, як вам лепей выкарыстоўваць магчымасці рэмаркетынгу і наладзіць больш цесны кантакт з вашым спажыўцом.
 


 

 


x