Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Капірайтынг


Капірайтынг – адзін з класічных інструментаў інтэрнет-маркетынгу. Тэксты, размешчаныя на вашым сайце або на іншых інтэрнет-пляцоўках, могуць істотна паўплываць на прасоўванне бізнесу ў інтэрнеце, павысіць канверсію вашага рэсурса, садзейнічаць росту аб’ёму продажу.
 
Вы ўпэўнены, што тэксты на вашым сайце сапраўды ўплываюць на продаж? Ці дакладна вы ведаеце, што вашы тэксты ўнікальныя, а інфармацыя ў раздзелах актуальная? Ці даўно вы абнаўлялі навіны на вашым сайце?
 
Калі хоць адно з гэтых пытанняў вас зачапіла, значыць, час задумацца пра ролю тэкстаў у інтэрнэце.
 
 
Любы тэкст, размешчаны ў інтэрнеце, выконвае дзве асноўныя функцыі:
  • кіраванне дзеяннямі наведвальнікаў;
  • узаемадзеянне з пошукавымі машынамі.
 
Калі гаварыць пра ўплыванне тэксту на прасоўванне, то асабліва важнымі фактарамі пры стварэнні тэкстаў з’яўляюцца ўнікальнасць і тэматычная адпаведнасць.
 
Унікальнасць – гэта тэхнічны параметр, які азначае, што пры параўнанні дадзенага тэксту з іншай інфармацыяй у інтэрнеце не было выяўлена супадзенняў. Неўнікальнасць кантэнту можа пацягнуць за сабой паніжэнне рэйтынгу сайта і ўскладніць яго прасоўванне. Тэматычны змест тэкстаў павінен паказаць пошукаваму робату, што дадзены сайт адпавядае заяўленай галіне дзейнасці кампаніі.
 
Калі звярнуцца да «чалавечага фактара», то любы тэкст, які датычыцца дзейнасці вашай кампаніі, ці то прэс-рэліз на сайце з навінамі, ці то апісанне ў інтэрнет-каталогу або артыкул на карпарытыўным сайце, павінен уплываць на паводзіны наведвальніка рэсурсу.

 
Тэксты ў інтэрнеце:
  • прыцягваюць мэтавы трафік на старонкі вашага сайта;
  • утрымліваюць наведвальніка, прапануючы яму карысную і цікавую інфармацыю;
  • маніпулiруюць паводзінамі наведвальніка, накіроўваючы яго на мэтавая старонкі і падштурхоўваючы да дзеянняў;
  • прадаюць вашы тавары або паслугі, дэманструючы іх выгады і перавагі.
 
Рэзюмуючы, можна сказаць, што ўсе тэксты, якія датычацца вашай кампаніі, павінны:
  • быць унікальнымі;
  • быць тэматычна адэкватнымі;
  • быць змястоўнымі і карыснымі;
  • быць прывабнымі для наведвальніка;
  • выконваць пастаўленыя задачы.
 
Стварэннем менавіта такіх тэкстаў займаецца падраздзяленне нашай кампаніі – група капірайтараў «Протекст». Вы можаце замовіць тут любыя тэксты, неабходныя для напаўнення вашага сайта і прасоўвання вашага бізнесу.
 
 
Перавагі працы з «Протекстом»:
  • бясплатны заказ пробнага ўрыўка тэксту;
  • узгадненне тэкстаў у працэсе напісання;
  • вялікі штат капірайтараў, здольных аператыўна выканаць заказ практычна любога аб’ёму і складанасці;
  • шырокі спектр спецыялізацыі аўтараў;
  • наяўнасць штатнага карэктара, які вычытвае ўсе тэксты;
  • гібкая палітыка цэнаўтварэння.
 
Замовіць тэксты можна па пошце info@protext.by або праз форму на сайце.
.

x