×
Благодарим за обращение в компанию Webcom Media!
В течение часа наш менеджер свяжется с вами по указанному телефону. Коммуникация осуществляется в будние дни с 9.00 до 18.00
Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Рэклама ў Яндэкс.Дырэкт

Рэкламу Яндэкс можна парэкамендаваць кампаніям усіх галін дзейнасці, якія жадаюць знайсці новых кліентаў і павялічыць свае прыбыткі. У першую чаргу, кантэксная рэклама Яндэкс.Дырэкта дапамагае павысіць аб’ёмы продажу тавараў і паслуг. Таксама яна павялічвае трафік на сайце і з’яўляецца зручным інструментам для хуткага інфарміравання пакупніка пра зніжкі, рэкламныя акцыі, паступленні новых тавараў і г.д.

Пры гэтым кантэксная рэклама Yandex Direct паказваецца толькі зацікаўленым карыстальнікам, якія набіраюць у пошукавым радку пэўныя запыты. Аб’явы кантэкснай рэкламы дэманструюцца непасрэдна на старонцы пошукавай выдачы, а таксама на розных рэсурсах, якія ўваходзяць у рэкламную сетку Яндэкса. Да іх адносяцца вядомыя інфармацыйныя парталы (напрыклад, Mail.ru), буйныя сайты прыватных аб’яў (Irr.ru), блог-хостынгі (Livejournal.ru) і г.д.


Рэклама Яндэкс валодае шматлікімі відавочнымі перавагамі. Найбольш важнымі з іх з’яўляюцца:

  • магчымасць наладзіць паказ аб’яў менавіта для мэтавай аўдыторыі;
  • хуткая аддача – кампаніі кантэкснай рэкламы пачынаюць працаваць адразу ж пасля свайго запуску;
  • аплата не за паказы, а толькі за рэальныя пераходы карыстальнікаў на сайт рэкламадаўцы.

Ацэнка эфектыўнасці кантэкснай рэкламы ў Яндэкс.Дырэкце

Існуе некалькі спосабаў вымярэння эфектыўнасці рэкламных кампаній у Яндэкс.Дырэкце. Так, базавую статыстыку можна знайсці ў інтэрфейсе самога Дырэкта. У ім указваецца CTR аб’явы (адносіны колькасці зробленых па ёй клікаў да агульнай колькасці паказаў карыстальнікам) і некаторыя іншыя параметры.


Акрамя гэтага на старонках сайта рэкламадаўцы могуць размяшчацца сэрвісы Google Analytics і Яндэкс.Метрыка. Рэклама Яндэкс глыбока інтэгравана з гэтымі універсальнымі аналітычнымі інструментамі, пры дапамозе якіх вы будзеце атрымліваць справаздачы па цікавых вам пазіцыях. Дзякуючы Яндэкс.Метрыцы або Google Analytics рэкламадаўца можа:

  • сабраць статыстыку ўсіх аб’яў па канкрэтных рэгіёнах;
  • фарміраваць індывідуальныя справаздачы па розных паказчыках;
  • падлічваць колькасць наведвальнікаў, якія прыйшлі на яго сайт па пэўным ключавым слове.

Варта разумець, што дадзеныя з Яндэкс.Дырэкта і Google Analytics (Яндэкс.Метрыкі) мусяць аналізавацца ў сукупнасці. Толькі ў гэтым разе можна комплексна ацаніць эфектыўнасць рэкламнай кампаніі.

Кошт рэкламы ў Яндэкс.Дырэкце

Колькі каштуе рэклама ў Яндэкс? Кошт запуску кампаніі залежыць ад двух асноўных фактараў: колькасці мэтавых наведвальнікаў, якіх вы хочаце прывабіць, і ўсталяваных на аўкцыёне ставак. Яны разлічваюцца на пэўны момант часу і залежаць ад тэматыкі, рэгіёна і сезоннасці. Усе пералічаныя фактары вызначаюць узровень канкурэнцыі і, як следства, актуальныя стаўкі і канчатковы кошт за пераход. Ён пачынаецца ад 30 расійскіх капеек.

Вядзенне кампаній кантэкснай рэкламы ў Webcom Media

Вядома, вы можаце весці кампанію ў Яндэкс.Дырэкце і самастойна. Але ці ўпэўнены вы, што зможаце рацыянальна размеркаваць бюджэт, граматна падабраць ключавыя запыты, наладзіць шматлікія іншыя спецыфічныя параметры?

Да таго ж пры самастойным наладжванні кампаніі, нават пры вялікай колькасці клікаў, якасць трафіку можа быць не вельмі высокай. Гэта не мэтавыя наведвальнікі, не зацікаўленыя ў набыцці вашых тавараў або замаўленні паслуг. Замест таго каб марудна вучыцца на сваіх памылках, рэкамендуем вам даверыць вядзенне кампаніі спецыялістам Webcom Media. Гэта гарантуе станоўчы вынік, бо ў нас:

  • працуюць сертыфікаваныя спецыялісты сістэмы Яндэкс.Дырэкт;
  • за кожным кліентам замацоўваецца персанальны менеджар, які здольны адказаць на любыя пытанні;
  • можна атрымаць доступ да закрытай кліенцкай часткі, дзе размешчаны справаздачы і дынаміка кампаніі кантэкснай рэкламы.

Акрамя гэтага, па выніках Міжнароднага фестывалю-конкурсу «ВЫБАР ГОДА - 2013» і «ВЫБАР ГОДА - 2014» кампанія Webcom Media заваявала тытул Агенцтва пошукавага маркетынгу №1 на Беларусі! Гэта званне лепш за словы пацвярджае прыфесіяналізм, кампетэнтнасць і мэтанакіраванасць нашых супрацоўнікаў.

Кантэксная рэклама Яндэкс у Мінску – эфектыўны і даступны інструмент павелічэння продажу. Станьце нашым кліентам і ўпэўніцеся ў гэтым самі!

x
www.promo-webcom.by