Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Адсочванне эфектыўнасці


Кожны рэкламадаўца марыць, каб рэклама, якую ён размяшчае, была эфектыўнай і прыносіла прыбытак.

Яшчэ рэкламадаўца жадае атрымаць максімальны вынік за мінімальную суму.

Для павышэння эфектыўнасці і наладжвання дакладнай працы рэкламнай кампаніі неабходна абавязкова ўлічваць наступныя істотныя моманты:
 
  • аб'явы выключаюцца альбо ўключаюцца ў залежнасці ад часу паказу (напрыклад, выключаюцца ў выходныя і святочныя дні);
  • рэгуляванне ставак. Калі стаўка ніжэйшая, чым уваход у гарантаваны паказ, то аб'явы будуць паказвацца не ўва ўсіх выпадках альбо не паказвацца зусім;
  • змены ў спісе ключавых словаў у выпадку павелічэння альбо памяншэння колькасці паказаў;
  • сезоннасць прапановы;
  • змены ў настройках таргетынга. 
 
Чым мы лепшыя за іншыя кампаніі, якія прапануюць кантэксную рэкламу?
 
Мы не будзем:

 ствараць дзве шаблонныя аб'явы на ўсю кампанію;

 напаўняць аб'явы неэфектыўнымі ключавымі словамі;

 размяшчаць вашу рэкламу там, дзе яна не працуе;

 ставіць высокі кошт за клік, каб хутчэй патраціць ваш бюджэт.


Мы будзем:

 ствараць такую колькасць аб'яў, якая дазволіць атрымаць максімальны вынік;

 падбіраць насамрэч эфектыўныя ключавыя словы;

 своечасова адключаць рэкламныя пляцоўкі, што не прыносяць карысці;

 усталёўваць такі кошт на клік, пры якім кампанія будзе рэнтабельнай;

 прадастаўляць падрабязныя справаздачы аб выкарыстанні вашых сродкаў;

 уносіць карэктывы ў параметры правядзення рэкламнай кампаніі.

Webcom Media® з'яўляецца сертафікаваным агенцтвам сістэм кантэкснай рэкламы Яндекс.Директ і Google AdWords
 




x