Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Перавагі і недахопы


Кантэксная рэклама – гэта інструмент, які дазваляе прыцягнуць новых пакупнікоў і павялічыць продаж у інтэрнеце. Карыстальніку, зацікаўленаму ў набыцці тавару або паслугі, дастаткова ўвесці запыт у радок пошукавіка, і ён убачыць прапановы рэкламадаўцаў.

Гэта і з’яўляецца галоўнай перавагай кантэкснай рэкламы. Бо так значна павышаецца верагоднасць дэманстрацыі рэкламнай аб’явы менавіта патэнцыяльнаму пакупніку і, такім чынам, рэсурсы не выдаткоўваюцца на незацікаўленую аўдыторыю. Але і гэта не ўсе плюсы кантэкснай рэкламы:


Перавагі:

  • імгненны вынік;
  • кіраванне рэкламным бюджэтам ў рэжыме рэальнага часу;
  • аплата толькі за клікі, а не за паказ;
  • дакладная адпаведнасць інтарэсам карыстальнікаў;
  • фіксацыя пазіцыі паказу;
  • магчымасць выбару дакладнай мэтавай аўдыторыі — часавы, геаграфічны і іншыя віды таргетынгу;
  • разгорнутая статыстыка правядзення рэкламнай кампаніі.
Недахопы:

  • плата за клікі — бо клікабельнасць не роўная канверсіі наведвальніка ў пакупніка;
  • пры спыненні рэкламнай кампаніі плынь кліентаў скарачаецца;
  • рост спісу запытаў павялічвае выдаткі.

Параўнаем кантэксную рэкламу і пошукавае прасоўванне :


Кантэксная рэклама
Пошукавае прасоўванне
Імгненны вынік Вынік адкладзены ў часе
Аплата за клік, то бок за кожнага наведніка Колькасць наведнікаў не залежыць ад бюджэту
Магчымасць аператыўна ўнесці змены ў ход рэкламнай кампаніі Змены ў рэкламнай кампаніі патрабуюць часу
Пры спыненні рэкламнай кампаніі плынь кліентаў скарачаецца  Доўгатэрміновасць эфекту
Фіксацыя пазіцый размяшчэння  Магчымая нестабільнасць пазіцый
Рост спісу ключавых запытаў павялічвае выдаткі на рэкламную кампанію Натуральны рост спісу запытаў без павелічэння выдаткаў




















Як вынікае з табліцы, у кожнага віда рэкламы ёсць свае перавагі і недахопы. Калі выкарыстоўваць кантэксную рэкламу і пошукавае прасоўванне адначасова — яны будуць дапаўняць адно аднога. Гэта дазволіць дасягнуць максімальнай эфектыўнасці рэкламнай кампаніі.

Webcom Media® з'яўляецца сертафікаваным агенцтвам сістэм кантэкснай рэкламы Яндекс.Директ і Google AdWords
 



x