Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Тэхналогіі. Этапы работ


1. Выяўленне прыярытэтных напрамкаў

На дадзеным этапе спецыялісты па кантэкснай рэкламе групы кампаній Webcom Media® сумесна з замоўцам выяўляюць напрамкі, для якіх будуць стварацца рэкламныя кампаніі.
 
2. Стварэнне рэкламных кампаній
 
Для кожнага з абраных напрамкаў ствараюцца рэкламныя кампаніі і фарміруюцца спісы ключавых слоў – запытаў, па якіх на сайт будуць прыходзіць карыстальнікі. Адбываецца іх узгадненне з кліентам.
 
3. Напісанне аб’яў
 
Наступны этап – складанне на падставе абраных запытаў рэкламных аб’яў. Для павышэння клікабельнасці загаловак і тэкст паведамлення павінны ўтрымліваць ключавыя словы, якія будуць уводзіць карыстальнікі.
Акрамя гэтага, аб’явы ствараюцца з улікам спецыфікі дзейнасці кампаніі-замоўцы, а таксама павінны быць цікавымі і адпавядаць пэўным правілам.

4. Наладжванне рэкламных кампаній
 
На дадзеным этапе сертыфікаваныя спецыялісты па Яндэкс.Дырэкту і Google AdWords, якія працуюць у групе кампаній Webcom Media®, выкарыстоўваючы назапашаны шматгадовы досвед, наладжваюць створаныя кампаніі: правяраюць карэктнасць ключавых слоў, спасылак, загрузкі аб’яў і іншых наладак.
     
Webcom Media® з'яўляецца сертафікаваным агенцтвам сістэм кантэкснай рэламы Яндекс.Директ і Google AdWords
 
5. Стварэнне сувязі з Яндэкс.Метрыкай і Google Tag Manager
 
Адным з неабходных элементаў для вядзення якаснай кампаніі кантэкснай рэкламы з’яўляецца адсочванне эфектыўнасці мерапрыемстваў, што праводзяцца. Для таго каб атрымліваць статыстычныя дадзеныя пра колькасць і якасць наведванняў рэсурса, спецыялісты кампаніі звязваюць рэкламуемы праект з такімі інструментамі веб-аналітыкі, як Яндэкс.Метрыка і Google Tag Manager.
 
Дадзенае злучэнне адбываецца пры дапамозе дадавання спецыяльных кодаў у структуру старонак сайта. Праз 24 гадзіны пасля іх размяшчэння з’явяцца першыя дадзеныя, зыходзячы з якіх, пазней можна будзе карэкцiраваць параметры і змест рэкламных кампаній з мэтай атрымання максімальнай выгоды.
 
6. Кіраванне стаўкамі
 
Асаблівасць кантэкснай рэкламы заключаецца ў тым, што аплата ажыццяўляецца за клікі – гэта значыць пераход патэнцыйнага спажыўца па спасылцы, размешчанай у аб’яве на рэкламуемы сайт. На этапе кіравання стаўкамі спецыялістамі кампаніі, дзякуючы досведу і стажу працы, выстаўляюцца аптымальныя першапачатковыя кошты, якія вызначаюць рэкламны бюджэт.
 
7. Вядзенне кампаніі кантэкснай рэкламы
 
На дадзеным этапе акаўнт-менеджары і сертыфікаваныя спецыялісты па Яндэкс.Дырэкту і Google AdWords штодзень сочаць за стаўкамі па аб’явах, а таксама аналізуюць статыстычныя дадзеныя пра эфектыўнасць аб’яў. На падставе вынікаў такога маніторынгу адбываецца карэкціроўка размеркавання бюджэту і зместу рэкламных кампаній, што дапамагае дасягнуць зніжэння ставак па аб’явах ужо цягам першых тыдняў пасля запуску.
 
 
8. Інфармацыя пра ход прац

Усю інфармацыю пра ход прац вы знойдзеце ў Кліенцкай частцы, падрабязней з магчымасцямі якой вы можаце азнаёміцца тут
 

x