Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Iнтэрнэт-кансалтынг


Вядучыя спецыялісты групы кампаній Webcom Media® пракансультыруюць вас па пытанням інтэрнэт-маркетынгу і дапамогуць спланаваць аптымальную стратэгію развіцця бізнеса ў інтэрнэце. 
 
Цэнтр кансалтынгавых паслуг Webcom Media® спецыялізуецца на комплексным прасоўванні бізнесу ў інтэрнэце.
 
 Нашым кліентам мы прапануем некалькі варыянтаў супрацоўніцтва:
 
  

Распрацоўка стратэгіі прасоўвання бізнэсу ў інтэрнэце

Стратэгія прасоўвання ў інтэрнэце – гэта план дзеянняў для дасягнення мэтаў вашага бізнесу з выкарыстаннем інструментаў інтэрнэт-маркетынгу.
 
Перавага стратэгічнага падыходу заключаецца ў тым, што тактыка дзеянняў распрацоўваецца індывідуальна ў залежнасці ад характарыстык вашага бізнесу: мэтаў, узроўню канкурэнцыі ў абраным сегменце, запланаваных выдаткаў на інтэрнэт-маркетынг. Універсальныя падыходы і стандартныя практыкі тут не падыходзяць. Калі місія вашай кампаніі дэкларуе акрэсленыя мэты, стратэгія прасоўвання ў інтэрнэце – апісвае пакрокавую тактыку для іх дасягнення.
 
Падрыхтоўка стратэгічнага плана прасоўвання ўтрымлівае ў сабе:
 
  • вывучэнне агульнай маркетынгавай стратэгіі вашага бізнесу;
  • аналіз узроўню канкурэнцыі ў сеціве;
  • вывучэнне мэтавай аўдыторыі;
  • распрацоўку мэтаў прасоўвання ў інтэрнэце;
  • падбор аптымальнага набору інструментаў інтэрнэт-маркетынгу для рэалізацыі абранай стратэгіі;
  • аналіз эфектыўнасці інвестыцый ў рэкламу і прасоўванне ў інтэрнэце;
  • бюджэтаванне стратэгіі;
  • стварэнне і зацвярджэнне плана прац;
  • кансультацыі па ўсіх пытаннях.
Канцэпцыя інтэрнэт-прасоўвання, пры дапамозе якога дасягаюцца прыярытэтныя мэты кампаніі, валодае сваёй спецыфікай – у першую чаргу, тэхнічнай. Варта таксама ўзяць пад увагу адрозныя рысы вэб-аўдыторыі, узровень канкурэнцыі, прававыя асаблівасці. Усе гэтыя фактары абумоўліваюць неабходнасць прафесійнага падыходу да планавання і ажыццяўлення тактыкі прасоўвання.
 
Звярнуўшыся ў групу кампаній Webcom Media®, вы атрымаеце максімальна адаптаваную для вашых бізнес-мэтаў стратэгію, над складаннем якой будуць працаваць вопытныя эксперты па прасоўванні.
 

Кансультаванне на этапе распрацоўкі сайта  

Пра эфектыўнасць прасоўвання ў інтэрнэце неабходна задумацца ўжо на этапе распрацоўкі новага сайта.

Раскрутка аптымальна спраектаванага рэсурса патрабуе меншых часавых, працоўных і фінансавых выдаткаў. Папярэдні аналіз сайта ў распрацоўцы значна спрашчае і паскарае працэс яго прасоўвання і пазбаўляе спецыялістаў ад неабходнасці выпраўляць памылкі і рабіць дапрацоўкі.
 
 
Супрацоўнікі нашай кампаніі пракансультуюць вас на этапе праектавання рэсурса, каб структура, дызайн, тэксты і іншыя элементы сайта не патрабавалі другаснай аптымізацыі.

Дадзеная паслуга прадугледжвае пагадзінную аплату

Суправаджэнне праекта

Мэта рэгулярнага кансультавання – распрацоўка стратэгіі прасоўвання кампаніі ў інтэрнэце і яе своечасовая карэкціроўка ў адпаведнасці са зменамі, якія альбо ўжо адбыліся, альбо адбудуцца (знешнія фактары развіцца рынку і ўнутраныя змены вашай кампаніі.

У межах дадзенай паслугі нашымі спецыялістамі:
  • распрацоўваецца асноўная стратэгія развіцця кампаніі ў інтэрнэце;
  • аналізуецца эфектыўнасць праведзеных мерапрыемстваў і ў адпаведнасці з іх вынікамі ўносяцца неабходныя карэкціроўкі;
  • проводзяцца кансультацыі для супрацоўнікаў вашай кампаніі з мэтай перадачы вопыту правільнага выкарыстання інструментаў інтэрнэт-маркетынгу і азнаямлення з тэндэнцыямі рынку.
Вынікі праведзенай работы – наладжаная маркетынгавая стратэгія прасоўвання вашага бізнесу ў інтэрнэце, адсочванне яе эфектыўнасці і своечасовая карэкціроўка.
 
Пры такім варыянце супрацоўніцтва прадугледжваецца фіксаваны варыянт аплаты, які ўключае ў сябе аб'ём гадзін працы нашых спецыялістаў, неабходны для вырашэння пастаўленых задач.
 

Комплекснае прасоўванне бізнэсу ў інтэрнэце

Мэта дадзенай паслугі – выкананне поўнага комплексу мерапрыемстваў па прасоўванні вашага бізнесу ў інтэрнэце, а таксама прыняцце на сябе абавязкаў аддзела інтэрнэт-маркетынгу вашай кампаніі і поўнага выканання пастаўленых вамі задач.

У межах дадзенай паслугі нашымі спецыялістамі:
  • праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на дасягненне пастаўленых вамі мэтаў (папярэдні аналіз сітуацыі, распрацоўка стратэгіі прасоўвання, кантроль працэсу яе рэалізацыі, аналіз эфектыўнасці, своечасовае ўнясенне неабходных карэкціровак, падвядзенне вынікаў).
  • рэгулярна прадастаўляецца справаздача па праробленай працы і дасягнутых выніках.

Вынікі праведзенай работы:
комплекснае прасоўванне вашага бізнесу ў інтэрнэце ў адпаведнасці з пастаўленымі вамі мэтамі, увесь працэс дасягнення якіх ускладаецца на нашыя плечы.
 
Дадзеная паслуга аплочваецца штомесяц і ўяўляе сабой фіксаваную і дамоўленую загадзя суму.
 
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі пра нашыя паслугі звяртайшеся да нашых менеджараў.
 
 Мінімальная аплата за паслугі кансалтынгу – 500 BYN.
 
Што думаюць пра нас нашы кліенты?

Намеснік дырэктара па маркетынгу «Атлант-М Холпи» Эла Шляга
Я, як кіраўнік, магу сказаць вялікі дзякуй за эфектыўную дапамогу ў рэалізацыі нашай стратэгіі.




Дырэктар ААА «Бенефит бай» Аляксандр Скрабоўскі
Мы абралі  Webcom Media® хутчэй не праз нейкую там прынцыпіяльную выгоднасць умоў, а  праз упэўненасць у тым, што дадзеная кампанія адолее пастаўленыя задачы.




x