Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Прасоўванне бізнесу ў інтэрнэце

Давайце правядзём простую аналогію: параўнайце ваш сайт і ваш офіс у цэнтры горада. Калі вы плануеце адкрыццё крамы або новага офіса, вы разлічваеце кошт арэнды, завозіце мэблю, вешаеце рэкламныя шыльды і выбудоўваеце бюджэт новай бізнес-пляцоўкі.
 
У інтэрнэце ўсё адбываецца таксама так. Вы аплочваеце распрацоўку сайта, арэндуеце месца на серверы, купляеце даменнае імя і пачынаеце развешваць рэкламныя шыльды – укладаць грошы ў раскрутку рэсурса.

«Сайт як складнік вашага бізнесу» – канцэпцыя, з якой мы падыходзім да кожнага замоўцы.

І калі ў сапраўдным свеце вы не распачнеце развешваць рэкламныя расцяжкі проста так, каб паглядзець, як гэта прыгожа, то і ў інтэрнэце кожнае дзеянне павінна быць апраўдана асноўнай мэтай – развіццём вашага бізнесу. 

  • Прывесці на сайт вашага спажыўца.
  • Дасягнуць большай аддачы ад сайта.
  • Вывесці ваш бізнес ў інтэрнэце на новы ўзровень эфектыўнасці.
Менавіта ў такім ключы варта падыходзіць да прасоўвання сайтаў. Пазіцыі ў ТОПе, мэтавы трафік, кантэксная і банэрная рэклама – усё гэта інструменты, якія прымяняюцца для дасягнення асноўнай мэты – прасоўванння вашага бізнесу. 

Webcom Media® з’яўляецца сертыфікаваным агенцтвам  Яндэкс і  Google.  

 

У нашым партфоліа больш за 1000 кампаній, і гэтая лічба няспынна павялічваецца. Яшчэ адным пацверджаннем высокага ўзроўню нашай работы з’яўляюцца вынікі рэйтынгу беларускіх кампаній, дзе мы ўпэўнена лідыруем ужо тры гады запар.

 

Адладжаны механізм пошукавага маркетынгу, кампетэнтная каманда, шырокі спектр інструментаў для прасоўвання вашага бізнесу – вось тры кіты, на якія абапіраецца поспех нашага з вамі супрацоўніцтва.
 
Што выбраць?
  • Калі вы добра арыентуецеся ў інтэрнэт-маркетынгу і валодаеце падрабязным планам дзеянняў, выбар паміж раскруткай сайтаў, кантэкснай або медыйнай рэкламай зробіце лёгка і з упэўненасцю. Нам застанецца толькі спланаваць рэкламную кампанію і дасягнуць пастаўленых мэтаў.
  • Аднак даволі часта трапляюцца сітуацыі, калі ўладальнік сайта не мае дастатковага досведу, каб самастойна вырашыць, як менавіта трэба прасоўваць бізнес у інтэрнэце. У гэтым выпадку мы прапануем паслугу кансалтынгу: комплексная ацэнка прадстаўлення вашага бізнесу ў інтэрнэце, распрацоўка стратэгіі яго прасоўвання і паслядоўная рэалізацыя прывядуць да жаданага поспеху.
  • Выбар нашага сэрвісу капірайтынгу дапаможа напоўніць ваш сайт унікальным, цікавым для наведвальнікаў і карысным для бізнесу кантэнтам.
  • Зварот да магчымасцей Яндэкс.Маркету адкрые вам доступ да вялізарнай аўдыторыі пакупнікоў, што будзе асабліва цікава ўладальнікам інтэрнэт-крам.
  • Прасоўванне ў англамоўным сегменце інтэрнэту патрабуе спецыфічных ведаў і досведу, якім валодаюць нашы спецыялісты. Бізнес, арыентаваны на заходняга партнёра, атрымае добрую падтрымку.
  • Аўдыт сайта дапамагае вызначыць становішча вашага бізнесу ў інтэрнэце. Ацэнка аўдыторыі пляцоўкі, праверка апаведнасці сайта асноўным патрабаванням пошукавых сістэм, вызначэнне канкурэнтаздольнасці ў параўнанні з іншымі сайтамі – усё гэта дапаможа спланаваць далейшыя дзеянні па прасоўванні вашага бізнесу.
  • Навучанне маркетолагаў і спецыялістаў па рэкламе прыёмам інтэрнэт-маркетынгу – зручны сэрвіс, які закладае аснову для эфектыўнай працы ў далейшым.
     
Вы можаце звязацца з нашымі менеджарамі праз форму адваротнай сувязі на сайце або па тэлефоне +375 (17) 292 34 56. Папярэдняя размова са спецыялістам дапаможа хутка вызначыцца са стратэгіяй прасоўвання вашага бзнесу і распачаць працу.

x