Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Банеры Yandex


Медыйна-кантэксны банер Yandex –адзін з найбольш эфектыўных тыпаў банернай рэкламы. Яны сумяшчаюць у сабе перавагі як медыйнай, так і кантэкснай рэкламы.
 
Дзякуючы медыйна-кантэксным банерам вы
 
  • павялічыце пазнавальнасць брэнда;
  • прывабіце на сайт патэнцыйных кліентаў;
  • забяспечыце падтрымку новым таварам і паслугам, што выводзяцца на рынак.
 
Размяшчэнне банераў медыйна-кантэкснага тыпу – адзін з простых і відавочных спосабаў максімальна ахапіць мэтавую аўдыторыю вашага бізнесу.



Асноўныя асаблівасці

Медыйна-кантэксны банер уяўляе сабой аніміраваную або статычную выяву фармату 200х300 кропак. Але ў адрозненне ад звычайных, медыйна-кантэкныя банеры паказваюцца непасрэдна на старонцы вынікаў пошуку Яндэкса. Акрамя гэтага, яны могуць дэманстравацца на старонцы выдачы пошукавага сэрвісу go.mail.ru. Прычым медыйна-кантэксныя банеры паказваюцца карыстальнікам толькі ў тым выпадку, калі яны ўводзяць пэўныя запыты (ключавыя фразы), ідэнтычныя ключавой фразе банера.

Галоўнымі перавагамі медыйна-кантэксных банераў з’яўляюцца:

  • шырокія магчымасці для геаграфічнага таргетынгу (паказу ў пэўных рэгіёнах);
  • абмежаванне частаты паказаў аднаму карыстальніку;
  • адсутнасць камісіі за пералік сродкаў на ваш акаўнт.

Аплата медыйна-кантэкснай рэкламы

Медыйная рэклама ў выніках пошуку Яндэкса аплачваецца толькі за паказы. Для Беларусі, ў сувязі з пэўна вызначаным мінімальным памерам замовы, стартавы бюджэт размяшчэння медыйна-кантэкснага банера складае 5 650 рас. руб. (па курсе Нацбанка Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты). Памер мінімальнай замовы залежыць ад рэгіёна, дзе банерная рэклама паказваецца.

Размяшчэнне медыйна-кантэкснай рэкламы праз Webcom Media

У Webcom Media® бясплатнае прафесійнае кіраванне вашай рэкламнай кампаніяй будуць ажыццяўляць толькі сертыфікаваныя спецыялісты. Таксама пры супрацоўніцтве вы атрымаеце:

  • доступ да закрытай кліенцкай часткі, дзе размешчаны справаздачы па зробленай працы;
  • персанальнага менеджара, які ў любы час пракансультуе вас па любых пытаннях.
Банерная рэклама ў інтэрнэце з Webcom Media® – эфектыўны інструмент развіцця вашага бізнесу!

Патрабаванні да медыйна-кантэкснаму банера (модуля)
Распрацаваны вамі банер павінен адпавядаць патрабаванням Яндэкса.
1. У аддзел кантэкснай рэкламы мусяць перадавацца файлы наступных фарматаў: Flash (SWF), GIF, JPEG або PNG.
2. Анімацыя flash-банера не павінна перашкаджаць карыстальніку і ўскладняць успрыманне асноўнага зместу старонкі сайта (забараняецца выкарыстоўваць графічныя элементы, што імкліва рухаюцца, а таксама фон, што мільгаціць і г.д.).
3. Памер банера не павінен быць большым за 35 Кб.
4. Медыйна-кантэксныя банеры павінны ўтрымлімаць толькі адну спасылку.
5. Flash-банер павінен важыць не больш за 75 Кб.

Падрабязней пра патрабаванні Яндэкса да банераў вы можаце прачытаць тут.


Эфектыўнасць рэкламных кампаній, якія праводзяцца ў Webcom Media® , пацвярджаецца статусам сертыфікаванага агенцтва Яндэкс.


 

x