Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Банеры Google


Графічныя аб’явы Google AdWords  паказваюцца на сайтах рэкламнай сеткі Google и аб’ядноўваюць у сабе два магутных інструменты – выявы, якія прыцягваюць карыстальніка, і тэхналогію таргетынгу аб’яў кантэкстнай рэкламы. 
 
У адрозненнi ад кантэксна-медыйнай рэкламы ў Яндэкс.Дырэкт, графічныя аб’явы Google AdWords нельга размясціць на старонцы пошуку. Яны дэманструюцца на сайтах, якія ўваходзяць у кантэксна-медыйную сетку Google: YouTube, Blogger, Mhealth.ru, Map.by, Cosmo.ru, Funcomedy.ru і на мностве іншых партнёрскіх рэсурсаў.
 
Перавагі кантэксна-медыйнай рэкламы заключаюцца ў тым, што вы можаце самастойна выбраць рэкламныя пляцоўкі, якія вас цікавяць, і пры разумным кіраванні стаўкамі вашы банеры будуць трансліраваць менавіта на іх. Акрамя таго, вы можаце наладзіць таргетынг не толькi па месцах размяшчэння, але і па ключавых словах.
 
Пры замове кантэксна-медыйнай рэкламы ў Google AdWords вы самастойна распрацоўваеце графічную аб’яву, якая павінна адпавядаць наступным правілам.
 
1. Файл павінен быць прадстаўлены ў фарматах JPEG, JPG, PNG, GIF, SWF (Flash) і важыць не больш за 50 Кб.
2. Памер выявы павінен адпавядаць фармату AdWords.
3. Графічныя выявы павінны быць рэлевантнымі і выразнымі.
4. Аб’явы не павінны імітаваць навiнавыя матэрыялы, тэкставыя паведамленні і сістэмныя абвяшчэнні.
5. Рэкламныя выявы павінны быць прыдатнымі для сямейнага прагляду.
 
Кошт паказу графічных аб’яў у Google AdWords фарміруецца ў выніку кіравання стаўкамі і залежыць ад ключавых запытаў, канкурэнтнасці тэматыкі і вызначанага дзённага бюджэту. Кошт кліку складае ад 0,01 у.а., кошт тысячы паказаў – ад 0,25 у.а.
 
Умовы выканання працы такія самыя, як і па кантэкснай рэкламе ў Google AdWords:
  • сума мінімальнага плацяжу – 1 500 000 бел. руб.;
  • прафесійнае кіраванне* вашай рэкламнай кампаніяй:
20% - пры суме плацяжу ад 1 500 000 да 5 999 999 бел.руб.;
15% - пры суме плацяжу ад 6 000 000 бел.руб.
 
* Пры кіраванні вашай рэкламнай кампаніяй галоўная задача, якая стаіць перад нашымі спецыялістамі, - прыцягнуць на ваш сайт як мага больш кліентаў. Штодзённа ажыццяўляецца маніторынг эфектыўнасці графічных выяў, у выніку чаго дадаюцца перспектыўныя або выдаляюцца неэфектыўныя рэкламныя пляцоўкі, адбываецца кіраванне стаўкамі і прадстаўляецца справаздачнасць па выніках правядзення рэкламнай кампаніі.
 
Прафесіяналізм супрацоўнікаў Webcom Media® пацверджаны статусам сертыфікаванага партнёра Google.


 
 

x