Тэхналогіі. Этапы працы
| Ключавыя словы Тэксты аб'яў Наладка рэкламнай кампаніі | Кіраванне стаўкамі Партнёрская праграма |
Падрыхтоўчы этап
- Ключавыя запыты.
Мы падбіраем ключавыя словы — запыты, па якіх будуць пераходзіць на ваш сайт карыстальнікі. Правільна падабраныя запыты — аснова эфектыўнай рэкламнай кампаніі. - Тэксты аб'яў
Тэкст аб'яў складаецца на падставе падабраных запытаў. Для паляпшэння клікабельнасці (CTR) ён павінен утрымліваць тыя ключавыя словы старонак, на якія будуць трапляць карыстальнікі, клікнуўшы на аб'яву. Таксама ключавое слова абавязкова мусіць прысутнічаць ў загалоўку аб'явы і весці на мэтавую старонку сайта. Акрамя таго, тэксты аб'яў мусяць быць прывабнымі і цікавымі для карыстальніка. - Наладка рэкламнай кампаніі
Наладка рэкламнай кампаніі ўяўляе сабой выкарыстанне розных функцый і інструментаў кантэкснай сістэмы. Асноўным інструментам з'яўляецца таргетынг. - Кіраванне стаўкамі
Кіраванне стаўкамі дапаможа аптымізаваць выдаткі на рэкламную кампанію. На гэтым этапе фарміруюцца пачатковыя кошты за аб'явы, вызначаецца бюджэт.
Правядзенне рэкламнай кампаніі
У ходзе правядзення рэкламнай кампаніі нашы спецыялісты ўвесь час праводзяць маніторынг зменаў па стаўках. Кошт за клік можа змяняцца ў большы ці меншы бок, у залежнасці ад актыўнасці канкурэнтаў і іншых фактараў.
Для вызначэння эфектыўнасці рэкламнай кампаніі мы выкарыстоўваем спецыяльныя інструменты: Яндэкс.Метрыка и Google Analytics.
Кожны дзень праводзіцца маніторынг зменаў коштаў за клік, пазіцый паказу аб'яў, на падставе якога ўносяцца карэкціроўкі ў параметры правядзення рэкламнай кампаніі.
Справаздачнасць
У ходзе правядзення рэкламнай кампаніі, а таксама па яе завяршэнні кліенты атрымліваюць падрабязную справаздачу, якая ўтрымлівае дадзеныя аб эфектыўнасці і рэкамендацыі па паляпшэнні.


Optimization.by
IT-CUP
SeoBest
SeoBlog
Dvigun.by