Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Паслугі


Як не згубіцца сярод канкурэнтаў? Як апынуцца на першай старонцы выдачы папулярных пошукавікаў? Ці можна павялічыць колькасць наведвальнікаў сайта імгненна і колькі гэта будзе каштаваць? Мы прапануем некалькі рашэнняў:

Антыкрызісны пакет паслуг

Антыкрызісны пакет паслуг – гэта мікс рашэнняў, які прасуне ваш бізнес у інтэрнэце і дапаможа рэалізаваць менавіта вашу стратэгічную мэту ва ўмовах аптымізацыі бюджэту на маркетынг. Пакуль вашы канкурэнты бяздзейнічаюць і баяцца крызісу, вы можаце зрабіць свой бізнес паспяховым. Дадатковым бонусам пры замове «Антыкрызіснага пакета паслуг» будзе бясплатнае навучанне вас або вашага спецыяліста прафесійнай экспертызе і тонкасцям інтэрнэт-маркетынгу.

Прасоўванне сайтаў

Прасоўванне сайта — комплекс мерапрыемстваў, што садзейнічаюць патрапленню вашага сайта на першыя пазіцыі выдачы пошукавых сістэм па тэматычных для вашага рэсурса запытах. Прасоўванне як метад інтэрнэт-маркетынгу гарантуе большы давер карыстальнікаў да вашай кампаніі, чым іншыя віды інтэрнэт-рэкламы.

Кантэксная рэклама

Кантэксная рэклама — гэта дэманстрацыя рэкламных аб'яў са спасылкай на сайт вашай кампаніі ў пошукавых сістэмах у адказ на запыты карыстальнікаў альбо на сайтах вашай тэматыкі з высокім узроўнем наведвання. Эфектыўнасць гэтага метаду інтэрнэт-маркетынгу вельмі высокая, бо змест кантэкснай рэкламы адпавядае інтарэсам карыстальнікаў.

 
 

Рэмаркетынг

Рэмаркетынг – унікальны від паводзінскай рэкламы. Гэта магчымасць таргетыраваць вашы рэкламныя паведамленні з высокай дакладнасцю і звяртацца да загадзя лаяльнага кліента. Сродкамі кантэксна-медыйнай сеткі Google AdWords мы здолеем дастукацца да кожнага спажыўца, які выказаў цікавасць да вашага брэнда. Вопыт сертыфікаваных спецыялістаў Webcom Media® гарантуе вам высокую дакладнасць і эфектыўнасць рэмаркетынгавых рэкламных кампаній.

Iнтэрнэт-кансалтынг

Кансалтынг – безумоўна, неабходная паслуга для сучасных кіраўнікоў і менеджараў, якія шануюць свае сілы і час. Бо немагчыма быць прафесіяналам ва ўсім, а знаходзіць рашэнні для самых складаных задач, што ні кажы, трэба.

Вэб-аналiтыка

Google Analytics (GA) – гэта спецыяльны сэрвіс прафесійнага ўзроўню, прадастаўляемы Google для стварэння дэталёвай статыстыкі наведвальнікаў веб-сайтаў.

Яндэкс.Маркет

Яндэкс.Маркет – гэта сістэма, створаная для работы з патэнцыйнымі спажыўцамі. Яна ўтрымлівае каталог тавараў, іх падрабязнае апісанне і характарыстыкі, магчымасць пошуку тавараў па параметрах, а таксама магчымасць скарыстацца інтэлектуальнай сістэмай «гатовых рэцэптаў».

Кантэксна-медыйны банэр

Банэрная рэклама — від інтэрнэт-рэкламы, які спалучае ў сабе вартасці графічнай, медыйнай і кантэкснай рэкламы. Медыйна-кантэксны банэр паказваецца толькі вашым патэнцыйным кліентам у адказ на запыт у пошукавай сістэме. Акрамя павелічэння наведвальнасці, гэты метад інтэрнэт-рэкламы спрыяе фарміраванню іміджу вашай кампаніі.

 

Комплекснае прасоўванне

Комплекснае прасоўванне — спалучэнне пошукавага прасоўвання і кантэкснай рэкламы. Раскрутка сайта і кантэксная рэклама гарантуюць максімальны ахоп вашай мэтавай аўдыторыі, высокую канверсію з наведвальніка ў пакупніка, эканомію сродкаў на інтэрнэт-рэкламу, паляпшэнне іміджу вашай кампаніі, стабільнасць становішча сайта ў выдачы пошукавых сістэм.

 

Прасоўванне за мяжой

Спецыялісты групы кампаній WebcomMedia® валодаюць шматгадовым досведам працы ў пошукавым маркетынгу не толькі на рынках Беларусі і СНД, але і ў англамоўным сегменце інтэрнэту. Прасоўванне ў заходнім напрамку валодае цэлым шэрагам спецыфічных асаблівасцей і тонкасцей, без ведання якіх немагчыма дасягнуць поспеху пры выхадзе на замежны інтэрнэт-рынак.

Выхад на рынкі СНД

Выхад на СНД – спецыяльная паслуга для кампаній, якія хочуць пашырыць сваю прысутнасць на рынках пэўных краін або толькі плануюць адкрыццё свайго прадстаўніцтва. Адна з пераваг такога прасоўвання – магчымасць ацаніць перспектывы выхаду на рынак СНД перад тым, як будуць укладзены сродкі ў адкрыццё філіялаў і прадстаўніцтваў.

Аудыт сайта

Аудыт сайта дазволіць выявіць слабыя бакі вашага рэсурса, якія патрабуюць удасканалення. Агульны аудыт уключае пошукавы аналіз (аналіз з пункту гледжання раскруткі сайта ў пошукавых сістэмах) і аналіз юзабіліці (ацэнка зручнасці і прывабнасці вашага сайта для карыстальніка).

 

Капірайтынг

Капірайтынг уключае напісанне рэкламных артыкулаў для вашага сайта і пра вашу кампанію для іншых рэсурсаў (прэс-рэлізы); стварэнне карысных і цікавых артыкулаў для карыстальнікаў; папаўненне вашага сайта новай, актуальнай інфармацыяй, навінамі і г.д. Асобны кірунак — SEO-капірайтынг — стварэнне тэкстаў з улікам спецыфікі раскруткі і прасоўвання сайта.

   

Прасоўванне ў сацыяльных сетках

  SMM (Social Media Marketing, маркетынг у сацыяльнах медыа) усё шырэй выкарыстоўваецца для прасоўвання бізнесу ў інтэрнеце. Шчыльны кантакт з аўдыторыяй, нестандартныя сцэнарыі і фармат «жывых» зносін – усё гэта патрабуе не толькі добрай падрыхтоўкі, але і актыўнага ўдзелу прадстаўнікоў кампаніі. Мы гатовы прапанаваць вам план выкарыстання сацыяльных медыа для ўмацавання пазіцый вашага бізнесу ў інтэрнеце.

Навучанне

Групай кампаній Webcom Media® створаны першы на Беларусі Навучальны цэнтр, які ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па ўсіх аспектах і кірунках прасоўвання бізнесу ў інтэрнэце. Кваліфікаваныя выкладчыкі дзеляцца практычным досведам па прасоўванні сайтаў, інтэрнэт-маркетынгу, юзабіліці, кантэкснай рэкламе, капірайтынгу і вэб-аналітыцы.


x