Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Пытанні па Google Analytics

У нас пакуль няма пытанняў па гэтай тэме. Задайце пытанне па Google Analytics першымі.

 Ні ў якім разе нельга параўноўваць паказчыкі розных сервісаў для аналізу статыстыкі па сайце, таму што ўсе яны маюць розныя алгарытмы збору даных і вызначэння тых ці іншых паказчыкаў.

Напрыклад, у Яндэкс.Метрыцы наведванні (візіты, яны ж «сесіі») – гэта колькасць сеансаў узаемадзеяння наведвальнікаў з сайтам, якія ўключаюць адзін і больш праглядаў старонак. Сесія перарываецца пасля 30 мінут адсутнасці актыўнасці. Гэта значыць, што калі на працягу паўгадзіны пасля чарговага прагляду старонкі карыстальнік не прагледзеў яшчэ адну старонку, візіт лічыцца завершаным.

У Google.Analytics ёсць свае нюансы ў падліку наведванняў.
Сесія лічыцца завершанай (г.зн., пасля гэтай падзеі фарміруецца новае наведванне):
 
  • Припры закрыцці браўзера;
  • праз 30 мінут пасля фіксацыі апошняй актыўнасці наведвальніка (фіксацыі менавіта Google.Analytics, таму важна ведаць, што ён фіксуе, а што не). Так, калі наведвальнік клікне на кнопку, якая пазначана ў якасці падзеі ў Google.Analytics – гэта будзе ўспрымацца як актыўнасць. У Яндэкс.Метрыцы – аналагічнае дзеянне карыстальніка не будзе лічыцца актыўнасцю і новае наведванне не залічыцца;
  • пасля заканчэння сутак;
  • пры змене крыніцы ўвахода на сайт. Прычым пад зменай крыніцы можа мецца на ўвазе любы з гэтых параметраў:
    • сайт-крыніца (рэферар) – у GA гэта параметр source;
    • канал трафика — в GA это параметр medium;

    • ключавое слова – у GA гэта параметр keyword;
    • змест любой з utm-памет у разметцы рэкламных спасылак;
    • змест спецыяльнай паметы gclid, якая выкарыстоўваецца пры аўтапамеце кампаній з Google AdWords.
    Акрамя гэтага, можа быць наладжана субдаменнае адсочванне ў Google.Analytics (калі статыстыка па асноўным сайце і па паддамене збіраецца ў адзін профіль Google.Analytics і переходы паміж гэтымі даменамі/паддаменамі ўспрымаюцца як перамяшчэнні ўнутры сайта). Праз гэта фарміруецца шмат «аўтарэферальных пераходаў» - пераходаў з вашага ўласнага сайта ў справаздачы па рэферальным трафіку. Так адбываецца таму, што пры пераходзе паміж паддаменамі не заўсёды карэктна перадаюцца або ўспрымаюцца кукі.

    Таксама ёсць розніца ў падліку праглядаў старонак

    Яндэкс.Метрыка.Прагляды – колькасць праглядаў старонак на сайце за справаздачны перыяд, выключаючы імгненныя абнаўленні старонак («рэфрэш», калі паўторны прагляд той самай старонкі адбыўся на працягу 15 секунд пасля першага.

    GoogleAnalytics.Прагляды – гэта прагляд старонкі на сайце, якi адсочваецца адпаведным кодам GoogleAnalytics. Калі наведвальнік, трапіўшы на старонку, адновіць яе, то будзе залічаны дадатковы прагляд старонкі (нават калі раней за 15 сек.).

    Можна прывесці яшчэ шмат аналагічных прыкладаў, бо ў сістэмах статыстыкі апрацоўваюцца вялікія масівы даных і існуе шмат агрэхаў – гэта выключае магчымасць дагладнага вызначэння статыстычных паказчыкаў.

    Якой бы сістэмай збору сатыстыкі па сайце вы не карысталіся – абсалютныя лічбы не такiя істотныя, як дынаміка і суадносіны тых ці іншых паказчыкаў, менавіта для гэтага важна абраць адну сістэму каардынат і прытрымлівацца яе.

Непасрэдна ў Google Analytics старонак, якія не наведваліся, вы не ўбачыце, таму што гэты інструмент збірае даныя пра старонку толькі калі спрацоўвае лічыльнік, г.зн. калі старонка загружаецца.
» далей

З усіх беларускіх гарадоў Google Analytics «ведае» толькі Мінск, Віцебск, Гомель, Бабруйск і Наваполацк. Усе астатнія вызначаюцца як «not set». Прычым «not set» можа ўключаць у сябе не толькі беларускія гарады, але і населеныя пункты іншых краін, якія не вызначаюцца сістэмай. » далей

У залежнасці ад таго, варта выключыць ці наадварот, улічыць url, які ўтрымлівае параметр utm_place, паслядоўнасць дзеянняў будзе выглядаць наступным чынам:

1. у Google Analytics пераходзім на ўкладку «Адміністратар»;
2. абіраем патрэбны профіль, дзе будзе ўсталяваны фільтр (звярніце ўвагу на тое, што ставіць фільтры ў default-профілi катэгарычна забаронена, бо аднавіць згубленыя дадзеныя немагчыма); » далей

«Not provided» – гэта група, якая збірае ў сабе ўсе запыты карыстальнікаў, якія ажыццяўляюць пошук у бяспечным (аўтарызаваным) рэжыме.
» далей

Паказчык адмоў – гэта працэнт наведванняў сайта, пры якіх была прагледжана толькі адна старонка або калі наведвальнік сышоў з яго са старонкі ўваходу. Высокі паказчык адмоў кажа пра тое, што мэтавая аўдыторыя не адпавядае чаканням карыстальніка або, наадварот, поўнасцю адказвае на яго пытанне (напрыклад, сайты з прагнозам надвор’я або курсам валют).
» далей

Гэта мыгчыма толькі ў тым выпадку, калі ваша карпаратыўная скрыня размешчана на паштовых серверах GMAIL.

У адваротным выпадку, вам неабходна стварыць новы акаўнт Google. Працэдура рэгістрацыі вельмі простая і не займае шмат вашага часу. Акаўнты Google дазваляюць адначасова карыстацца ўсімі дадаткамі Google, а таксама забяспечваюць максімальную бяспеку захавання інфармацыі.
» далей

Для выключэння са статыстыкі ўнутранага трафіка ў Google Analytics існуюць фільтры.

Перад стварэннем фільтра рэкамендуецца стварыць у акаўнце новы профіль, бо ў выпадку яго няўдалай настройкі вы не зможаце вярнуць адфільтраваныя дадзеныя.
» далей

Гэта залежыць ад таго, наколькі актыўна развіваецца ваш рэсурс. Напрыклад, калі вы дадаяце на сайт блок адваротнай сувязі і хочаце атрымліваць статыстыку па водзывам наведвальнікаў, у Google Analytics варта правесці наладку новай мэты.
» далей

Так, такая магчымасць існуе.

Аднак вы павінны разумець, што карыстальнік Google Analytics, які валодае правам адміністравання кожнага асобнага рэсурсу, будзе мець доступ да аналітычных дадзеных па ўсіх сайтах у рамках гэтага акаунта. Калі па нейкіх прычынах вы не жадаеце, каб гэтая інфармацыя была даступнай для ўсіх адміністратараў, лепш стварыць асобныя акаунты для кожнага з вашых сайтаў.
» далей


Старонкі:   |   1   |   2   [ далей ]



*Отправляя вопрос, Вы подтверждаете, что полностью ознакомлены и согласны с условиями Соглашения об обработке персональных данных

Данное соглашение разработано в соответствии с требованиями действующего законодательства Республики Беларусь, Закона Республики Беларусь от 10.11.2008 №455-З «Об информации, информатизации и защите информации».

Все лица, заполнившие Форму заявки и Форму обратной связи, подтверждают, что полностью ознакомлены и согласны с условиями настоящего Соглашения, в частности подтверждают свое согласие:

на осуществление Компанией сбора, обработки и хранения указанных в регистрационной форме персональных данных;
на включение предоставленной информации (обратная связь, персональные данные) в базу Компании;
на использование персональных данных для рассылки новостей Компании, приглашений на мероприятия Компании.

При этом гражданин вправе отозвать согласие на использование персональных данных, направив Компании письменное уведомление по адресу: 220073, г. Минск, ул. Скрыганова, 6А, пом. 12. В случае получения уведомления об отзыве согласия на использование персональных данных Компания прекращает обработку персональных данных и уничтожает данные в течение 5 (пяти) рабочих дней с даты получения отзыва.

Гражданин гарантирует, что данные, содержащиеся в регистрационной форме, являются достоверными; при предоставлении информации не нарушается действующее законодательство Республики Беларусь, законные права и интересы третьих лиц.

x