Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Пытанні па аплаце паслуг па кантэкснай рэкламе

У дадзеным раздзеле прыведзеныя пытанні, што найбольш часта задаюць па аплаце паслуг па кантэкснай рэкламе. Калі, вывучыўшы інфармацыю, што месціцца ніжэй, вы не знайшлі адказ на сваё пытанне – дасылайце яго нам.


На самой справе не мае значэння, на каго зарэгістраваны сайт.
 
Важна тое, што паслугі кантэкстнай рэкламы накіраваны на павелічэнне прыбытку. А паводле беларускага заканадаўства фізічныя асобы не могуць весці камерцыйную дзейнасць. Гэта значыць, што рэкламныя паслугі можа аплаціць толькі арганізацыя.

Максімальны кошт за клік, які ўстанаўлівае Яндэкс.Дырэкт, абмяжоўвае кошт клікаў, як у пошуку, так і на тэматычных пляцоўках. 

Такім чынам, калі максімальны кошт устаноўлены 0,33, то кошт у пошуку можа вар'іравацца ад 0,01 да 0,33.
» далей

Гэта залежыць ад таго, як праводзілася аплата раней. Акаўнт у Google Adwords прывязваецца да пэўнай валюты і пасля змяняць яе нельга.

Такім чынам, калі акаунт Google Adwords  першапачаткова прывязаны да расійскага рубля – то аплаты ў далейшым патрэбна ажыццяўляць толькі ў расійскіх рублях, калі акаўнт прывязаны да даляра  – то і наступныя аплаты вы мусіце ажыццяўляць у далярах.

Акты выкананых прац па кантэкснай рэкламе выстаўляюцца апошнім чыслом месяца. У акце ўказваецца сума аказаных паслуг за справаздачны перыяд, дзе справаздачны перыяд па дадзенай паслузе роўны аднаму месяцу.

Кантэксная рэклама, відаць, найбольш гнуткі інструмент для прыцягнення кліентаў. Усе параметры мы можам наладзіць індывідуальна. Калі вы хочаце рэкламаваць за меншы бюджэт, то тут існуе цэлы шэраг магчымасцей:
  • скараціць час паказу рэкламных аб'яў;
  • змяніць пазіцыі паказу рэкламных аб'яў;
  • скараціць колькасць ключавых слоў;
  • змяніць ключавыя словы.
Такім чынам, вы можаце звязацца з нашым мэнэджэраі і падабраць менавіта той варыянт, які будзе задавальняць вас па ўсіх параметрах.

Усе прагнозы па кантэкснай рэкламе мы разлічваем, спасылаючыся на аналітычныя дадзеныя за мінулы месяц. Мы не можам з дакладнасцю прадказаць паводзіны карыстальнікаў і канкурэнтаў у наступным месяцы, і, адпаведна, назваць дакладную лічбу пераходаў.
Акрамя гэтага, варта ўлічваць, што бюджэт залежыць не толькі ад колькасці пераходаў і сезоннасці попыту, але і ад кошту аднаго кліка, якi залежыць непасрэдна ад канкурэнтаздольнасці вашай тэматыкі (кантэксная рэклама працуе як аўкцыён: той, хто ставіць большую стаўку за клік, трапляе на лепшыя пазіцыі) і паказчыкаў па кампаніі (г.зн. клікабельнасці  –  адносінаў ліку клікаў да агульнай колькасці паказаў: чым большая  клікабельнасць, тым ніжэйшы кошт за клік).

Прагнозны бюджэт складаецца на падставе дадзеных, атрыманых за мінулы месяц, і таму, сапраўды, не выключаны той варыянт, што колькасць клікаў па вашых аб'явах можа перавысіць запланаваныя паказчыкі (або аказацца меншай), а значыць і бюджэт растраціцца раней (або застанецца нерастрачаным). Нашы менеджары рэгулярна адсочваюць усе паказчыкі, у тым ліку і рэшту сродкаў на вашым рахунку. Калі бюджэт падыходзіць да заканчэння раней за ўказаны тэрмін, то мы прапануем вам дзве альтэрнатывы: » далей

Кошт кантэкснай рэкламы разлічваецца індывідуальна і залежыць непасрэдна ад тэматыкі сайта, колькасці і папулярнасці ключавых запытаў, па якіх будзе рэкламавацца сайт.

Таксама кошт кантэкснай рэкламы залежыць ад заяўленага кошту кліка канкурэнтаў, якія размяшчаюць рэкламу па тых жа запытах і рэгіёнах, на якія накiравана рэклама (напрыклад: Беларусь альбо Расія). Аналіз канкурэнцыі і разлік кошта праводзяцца на працягу аднаго дня.

Да таго як пачнецца кампанія, гэта вызначыць складана. Мы можам пры дапамозе спецыяльнай функцыі абмежаваць тыднёвы бюджэт і максімальную стаўку за клік. У гэтым выпадку вы будзеце дакладна ведаць, што за клік ідзе фіксаваная аплата, але ў розныя дні можа быць выкарыстаная розная сума.

Нельга сказаць даклада, колькі каштуе кожная пазіцыя. Усё залежыць ад таго, якая канкурэнцыя прысутнічае ў дадзенай тэматыцы, як часта ў пошукавіку ўводзяць той ці іншы запыт. Кантэксная рэклама, па сутнасці, аўкцыён, таму стаўкі змяняюцца ўвесь час.


Старонкі:   |   1   |   2   [ далей ]



*Отправляя вопрос, Вы подтверждаете, что полностью ознакомлены и согласны с условиями Соглашения об обработке персональных данных

Данное соглашение разработано в соответствии с требованиями действующего законодательства Республики Беларусь, Закона Республики Беларусь от 10.11.2008 №455-З «Об информации, информатизации и защите информации».

Все лица, заполнившие Форму заявки и Форму обратной связи, подтверждают, что полностью ознакомлены и согласны с условиями настоящего Соглашения, в частности подтверждают свое согласие:

на осуществление Компанией сбора, обработки и хранения указанных в регистрационной форме персональных данных;
на включение предоставленной информации (обратная связь, персональные данные) в базу Компании;
на использование персональных данных для рассылки новостей Компании, приглашений на мероприятия Компании.

При этом гражданин вправе отозвать согласие на использование персональных данных, направив Компании письменное уведомление по адресу: 220073, г. Минск, ул. Скрыганова, 6А, пом. 12. В случае получения уведомления об отзыве согласия на использование персональных данных Компания прекращает обработку персональных данных и уничтожает данные в течение 5 (пяти) рабочих дней с даты получения отзыва.

Гражданин гарантирует, что данные, содержащиеся в регистрационной форме, являются достоверными; при предоставлении информации не нарушается действующее законодательство Республики Беларусь, законные права и интересы третьих лиц.

x