Кантакты ў Мінску: вул. П.Броўкі, 18. Тэл./факс: +375 (17) 222-05-34, 222-04-16 Моб: +375 (29) 643-30-58
Група кампаній Webcom Media — прасоўванне сайтаў у Мінску, пошукавая аптымізацыя, кантэксная рэклама, раскрутка сайтаў, рэклама ў інтэрнэце, Мінск, Беларусь

Кантэксная рэклама



Webcom Media® з'яўляецца сертафікаваным агенцтвам сістэм кантэкснай рэламы Яндэкс.Дырэкт і Google AdWords
   
   

Кантэксная рэклама – аб’явы рэкламнага характару, якія паказваюцца ў адказ на канкрэтны запыт карыстальніка ў пошукавай сістэме, а таксама ў выглядзе рэкламы на тэматычных інтэрнэт-сайтах, якія ўваходзяць у рэкламную сетку.
 
Націснуўшы на цікавую рэкламную аб’яву, карыстальнік пераходзіць на сайт кампаніі. Менавіта з гэтых пераходаў і фарміруецца кошт рэкламы ў інтэрнэце. Паказы кантэкснай рэкламы, пры якіх карыстальнік не клікнуў па рэкламнай аб’яве, не аплачваюцца.



Асноўная перавага кантэкснай рэкламы ў інтэрнэце – гэта накіраванасць на мэтавую аўдыторыю, бо аб’явы паказваюцца толькі зацікаўленым карыстальнікам. Акрамя гэтага, істотным плюсам з’яўляецца хуткі запуск рэкламнай кампаніі, а таксама гнуткасць, якая важна пры прасоўванні сезонных тавараў і паслуг і спецыяльнах акцый.
 

Колькі каштуе кантэксная рэклама?

Кошт кантэкснай рэкламы залежыць ад канкурэтнасці тэматыкі: адзін пераход наведвальніка можа кашкаваць як некалькі цэнтаў, так і некалькі даляраў. У любым выпадку, пры граматнай наладцы ўсіх параметраў рэкламнай кампаніі, вы будзеце плаціць толькі за пераходы тых наведвальнікаў, якія ўжо зацікаўлены ў таварах або паслугах, якія вы прапануеце. Падрабязней пра кошты на кантэксную рэкламу вы можаце даведацца ў раздзеле Кошт.
 

З Promo Webcom вашы рэкламныя бюджэты будуць працаваць максімальна эфектыўна.


Усе спецыялісты аддзела кантэкснай рэкламы кампаніі Promo Webcom прайшлі сертыфікацыю Яндэкс.Дырэкта і Google AdWords. Дзякуючы актуальнай тэарытычнай базе, а таксама шматгадовым напрацоўкам, нашы супрацоўнікі ствараюць граматна сканструіраваныя рэкламныя кампаніі, што дазваляе зніжаць кошт кліка, адсякаць непатрэбныя запыты, наладжваць празрыстую сістэму маніторынгу выдаткаў і своечасова ўносіць усе неабходныя змены.
 

Як замовіць кантэксную рэкламу?

1. Першы крок – гэта запаўненне брыфа, у якім вы падрабязна апішаце мэты і задачы, рэалізацыі якіх вы хочаце дасягнуць пры дапамозе рэкламы вашага сайта. Пасля гэтага наш менеджар звяжацца з вамі і вы абмяркуеце дэталі.

2. Затым нашы спецыялісты прааналізуюць ваш праект прадумаюць стратэгію і структуру, а таксама план рэкламнай кампаніі. Звычайна гэты этап займае некалькі дзён і залежыць ад складанасці праекта.

3. Пасля гэтага мы прапануем вам прыкладны бюджэт і ўзгоднім ўсе аспекты вядзення рэкламнай кампаніі.

4. Пасля зацвярджэння стратэгіі вядзення рэкламнай кампаніі адбываецца заключэнне дамовы, вы аплачваеце паслугу і праект накіроўваецца ў працу ў аддзел кантэкснай рэкламы.

Пра тое, як дакладна будзе весціся праца над вашым праектам, вы можаце даведацца ў раздзеле Этапы працы.

На ўсіх этапах падрыхтоўкі і правядзення рэкламнай кампаніі вы будзеце мець доступ да інфармацыі, неабходнай для прыняцця маркетынгавых вырашэнняў. Для рэгулярнага маніторынгу вы атрымліваеце доступ да Кліенцкай часткі Webcom Media®, дзе ўтрымліваецца ўвесь неабходны аб’ём дадзеных пра ход вашых рэкламных кампаній. Мы ўпэўнены, што гэтая інфармацыя дапаможа зрабіць наша супрацоўніцтва больш плённым.

Спецыялісты аддзела кантэкснай рэкламы Promo Webcom дапамогуць вашаму бізнесу знайсці тых, каму патрэбныя вашы паслугі.


x