Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Сумоўе

Як я ацэньваю па справаздачах, прасоўванне ідзе даволі паспяхова – больш за 70% запытаў на апошні месяц знаходзіцца ў ТОП-10.

Зміцер Залатароў, дырэктар прыватнага прадпрыемства «Форэвэр-Мобіл»

— Раскажыце пра сваю кампанію, чым вы займаецеся?

— У нас больш за 6 000 тавараў – гэта аксэсуары, усё, акрамя самой тэхнікі.

— Якая частка вашага бізнесу прыпадае на інтэрнэт?

— Я б сказаў, што на інтэрнэт прыпадае каля 70%, і астатняе – на афлайн-краму, якая мае ўжо шмат пастаянных кліентаў.

— Г.зн. атрымоўваецца, што вы ўкладаеце сілы як у афлайн-краму, так і ў развіццё свайго сайта. Як прыкладна суадносяцца  вашыя намаганні, на што вы больш звяртаеце ўвагу?

— На самой справе мы развіваем сайт. У нас ёсць рэклама толькі у інтэрнэце, афлайн-рэкламу, акрамя самой крамы, мы нідзе не даём.

— Тады раскажыце, як вы прасоўвалі свой сайт?

— Менавіта seo-прасоўваннем я сам не займаўся. Наш сайт працуе з 2008 года. У той час я звярнуўся ў кампанію, тады яшчэ невялікую. Мне расказалі пра seo-прасоўванне, мы пачалі штосьці рабіць, але гэта было ў такім вялацякучым стане. Мы пачалі рыхтаваць новую версію сайта і ўжо вырашылі канкрэтна заняцца seo-прасоўваннем, звярнуцца да другой кампаніі, таму што тая нас не зусім задавальняла. З лета мінулага года мы актыўна займаемся прасоўваннем менавіта з кампаніяй Webcom Media.

— Скажыце, а калі вы планавалі стварэнне новай версіі сайта, вы адразу звярнуліся да seo-кампаніі, каб улічыць гэты від прасоўвання?


— Цікавае пытанне! Не, мы не ўзгаднялі распрацоўку з seo-кампаніяй, таму напачатку супрацоўніцтва ў нас узнікалі некаторыя рознагалоссі. Але, урэшце рэшт, мы прыйшлі да згоды, дапрацавалі ўсё, што трэба. Зараз прасоўванне выглядае даволі цікава і складана. У нас прасоўваецца каля 10 000 запытаў. Як я ацэньваю па справаздачах, прасоўванне ідзе даволі паспяхова – больш за 70% запытаў на апошні месяц знаходзіцца ў ТОП-10.

— Наколькі я разумею, зараз адбываецца такі сімбіёз намаганняў аптымізатараў і прасоўвання за кошт багатага кантэнту?

— У прынцыпе так, можна і так сказаць. Я стараюся не ўмешвацца ў seo-прасоўванне, яно працуе, а я гляджу справаздачы.

— А паспяховасць вы вызначаеце як?

— Паспяховасць вызначаю па штомесячных справаздачах і дынаміцы развіцця сайта.

— Што б вы параілі тым, хто пачынае працаваць і рабіць інтэрнэт-краму?

— Тут ёсць некалькі момантаў, нельга развіваць нейкі адзін напрамак. Павінен быць комплекс з прасоўвання і рэкламы ў інтэрнэце – гэта першы момант. Другі момант, чаго не хапае большасці крам і да чаго мы вельмі імкнёмся ў сябе, - гэта сэрвіс, узровень сэрвісу. Трэці момант – гэта змест сайта: трэба рабіць апісанне, фатаграфіі.

— Гэта сапраўды вельмі цікавая і сбалансаваная, правільная стратэгія. Я спадзяюся, што ў выніку ваш бізнес будзе развівацца, у вас з’явяцца новыя афлайнавыя кропкі, ну а пра сайт паклапоціцца Webcom Media.
наступнае сумоўе »« папярэдняе сумоўе


x