Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Active Technologies

Гатовыя вырашэнні для рэалізацыі любых інтэрнэт-праектаў!


Рэчаіснасць такая, што для паспяховага прасоўвання ў інтэрнце – ці то проста сайта-візітоўкі, ці то высоканагруджанага інтэрнэт-праекта – патрэбны якасны вэб-хостынг і перадавыя вырашэнні для вядзення бізнесу. Ваш сайт – гэта асноўны інструмент продажу ў інтэрнэце, таму да абрання хостэра варта падысці з усёй магчымай адказнасцю.

Поўны пакет паслуг прадастаўляе правайдэр хостынгу і воблачных вырашэнняў Active Technologies, на тэхнічнай пляцоўцы якога рэалізаваны самыя паспяховыя праекты лідэра беларускага  пошукавага маркетынгу – групы кампаній Webcom Media®. Імкліва стартануўшы ў 2003 годзе, Active Technologies актыўна развіваецца на рынках Беларусі, Расіі і краін СНД, трывала займаючы вядучыя пазіцыі ў рэгіёне.

Усе сэрвісы кампаніі максімальна аўтаматызаваны, што дазваляе максімальна палегчыць замаўленне і працу з воблачнымі вырашэннямі, адмовіцца ад руцінных аперацый і засяродзіцца на эфектыўным развіцці свайго бізнесу.

Калі вы з’яўляецеся кліентам правайдэра, сэрвіс якога вас не зусім задавальняе, не згубіце магчыасць бясплатна скарыстацца хостынгам ад Active Technologies на працягу ўсяго 2014 года: кампанія поўнасцю кампенсуе вашыя выдаткі на паслугі іншага хостэра.


 
Хостынг для любога інтэрнэт праекта

Абярыце аптымальны варыянт, які падыходзіць менавіта для вашага сайта: эканамічны і надзейны віртуальны хостынг, стабільны і вытворчы VPS, вылучаны сервер з максімальнымі магчымасцямі для самых высоканагруджаных праектаў або супергнуткі маштабуемы CloudServer, які з’яўляецца паўнавартаснай заменай сэрвіснага абсталявання.
 
Гатовыя вырашэнні для бізнесу

Адмоўцеся ад руцінных задач і сфакусуйцеся на самым галоўным, выкарыстоўваючы набор гатовых вырашэнняў ад Аctive Technologies.

Паслуга DaaS дазволіць хутка разгарнуць вашае працоўнае месца праз інтэрнэт ў любой кропцы зямнога шара. SiteBuilder пераўтворыць самастойнае стварэнне прафесійнага сайта вашай кампаніі ў захапляльны занятак, які патрабуе не больш за гадзіну вашага часу. А сэрвіс «Карпаратыўная пошта» аптымізуе бізнес-камунікацыі ўнутры кампаніі.
 
Для партнёраў

Універсальная партнёрская праграма Channel Partner прадугледжвае два варыянты эфектыўнага супрацоўніцтва. Channel-рэферал дае магчымасць уладальнікам інтэрнэт-рэсурсаў манетызаваць трафік і атрымаць адлічэнні да 25% з кожнай замовы.

Ствараеце або прасоўваеце сайты? Рэкамендацыя паслуг  Active Technologies па праграме  Channel-кансультант не толькі дае вам канкурэнтныя перавагі за кошт прадастаўлення комплексных паслуг сваім кліентам, але і забяспечвае камісійныя да 35% з кожнай замовы.

Мы гарантуем зручныя варыянты вываду сродкаў і празрыстую статыстыку налічэнняў.

Спецыялісты Active Technologies гатовыя прадаставіць паслугі па адміністраванні вашых сервераў і забяспечыць максімальны ўзровень для самых патрабавальных кліентаў. Калі замоўцы патрэбны поўны доступ да самастойнага адміністравання, мы створым для гэтага ўсе ўмовы і забяспечым тэхпадтрымку ў выпадку ўзнікнення праблем. Узровень SLA 99,9% гарантуе бесперабойны кругласуткавы сэрвіс.

Пра варыянты вырашэння самых нетрывіяльных бізнес-задач пры дапамозе нашых паслуг можна даведацца ў раздзеле «Вырашэнні» на сайце Active Technologies, а таксама ў нашым блогу на Posterous.

Пры першай пакупцы хостынгу на суму ад 600 тысяч рублёў вы атрымліваеце бонус 20% ад кошту замовы на рэкламную кампанію ў Яндэкс!

Кожны дзень Active Technologies пашырае магчымасці эфектыўнага супрацоўніцтва. Будзьце ў курсе новых магчымасцей для вашага бізнесу…
 
 

 


Азнаёміцца з сумеснай акцыяй групы кампаній Webcom Media® і кампаніі Active Technologies можна тут

x