Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Група кампаній Webcom Media уступіла ў Расійскую асацыяцыю электронных камунікацый (РАЭК)

1 верасня Група кампаній Webcom Media® стала паўнавартасным членам Расійскай асацыяцыі электронных камунікацый (РАЭК). На гэты момант Webcom Media® - першае агенцтва пошукавага маркетынгу Беларусі, якое ўваходзіць у склад РАЭК.

Расійская асацыяцыя электронных камунікацый аб’ядноўвае больш за 100 самых вядомых ігракоў рынку электронных камунікацый. Гэта дазваляе РАЭК аб’ектыўна адлюстроўваць інтарэсы ўсёй галіны і эфектыўна рашаць актуальныя задачы.

Місія РАЭК – усебаковае садзеянне рэалізацыі патэнцыялу расійскай галіны інфармацыйных, камунікацыйных і інтэрнэт-тэхналогій у інтарэсах бізнесу, грамадства і дзяржавы.

У сваю чаргу, Група кампаній Webcom Media® імкнецца развіваць і падтрымліваць беларускі рынак інтэрнэт-тэхналогій, фарміраваць і павышаць прафесійныя кампетэнцыі спецыялістаў галіны пошукавага маркетынгу ў Беларусі. Пацвярджэннем гэтага з’яўляюцца штогадовыя міжнародныя канферэнцыі па seo-прасоўванні “Прасоўванне сайтаў у беларускім інтэрнэце” і інтэрнэт-маркетынгу “Тыдзень Байнэта”, якія арганізуе кампанія Webcom Media®.

Сумесна з Асацыяцыяй электронных камунікацый Група кампаній Webcom Media® будзе працаваць над развіццём пошукавага маркетынгу ў Беларусі і актыўна садзейнічаць станаўленню інтэрнэта як новага і эфектыўнага асяроддзя для вядзення бізнесу. Таксама Група кампаній працягне стратэгічны курс на ўмацаванне сваіх пазіцый на расійскім рынку інтэрнэт-тэхналогій.

 

x