Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Сумоўе

Гэта здорава, калі сацыяльна адказны бізнес гаворыць: «Так, мы будзем супрацоўнічаць з вамі і дапамагаць на бязвыплатнай аснове!»

Наталля Аляксандраўна Маханько, дырэктар Міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям.

Ва ўтульным маленькім кабінеце, дзе ўсе сцены завешаныя дзіцячымі малюнкамі і фотаздымкамі тых, хто атрымаў шанец на здаровае і паўнавартаснае жыццё, Наталля Аляксандраўна Маханько, дырэктар Міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям, расказала нам пра свой высакародны занятак і пра людзей, якія заўсёды з ахвотай прыходзяць на дапамогу.



– Наталля, раскажыце нашым чытачам пра ваш Фонд
– Наш міжнародны дабрачынны фонд дапамогі дзецям «Шанец» быў створаны паўтара гады таму і зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Яго дзейнасць распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю нашай краіны. Мы аказваем дапамогу тяжка хворым дзецям у выпадках, калі сучаснае медыцынскае абслугоўванне не можа быць прадастаўлена дзяржаўнымі ўстановамі або аплочана за кошт бюджэтных сродкаў.
 
–    Якім чынам аказваецца дапамога дзецям?
–    У нас ёсць 2 праграмы. Першая называецца таксама, як і наш Фонд – «Шанец» – і накіравана на аплату лячэння (у тым ліку і аперацый) хворых дзяцей.
Другая называецца «Лекі і медыцынская тэхніка», і дзякуючы яе існаванню мы аплачваем набыццё лекаў, расходных матэрыялаў і медыцынскай тэхнікі.

–    Хто можа разлічваць на атрыманне вашай дапамогі?
–    Мы працуем з дзецьмі з самымі разнастайнымі дыягназамі. Але ў той жа час мы разумеем, што не зможам аказаць дапамогу абсалютна кожнаму. Таму, каб спраўдзіць надзеі тых, хто звяртаецца да нас, мы зрабілі пэўнае абмежаванне па ўзросце – ад 2 да поўных 16 год.

Адным з важных крытэраў, па якіх мы аказваем дапамогу дзіцяці, - гэта магчымасць выратаваць яго, г.зн. існаванне надзеі на тое, што пасля лячэння з’явіцца шанс на выздараўленне.

–    Ваш Фонд вядзе дастаткова актыўную рэкламна-інфармацыйную дзейнасць. Ваша рэклама ёсць у метро, на тэлебачанні, у друкаваных СМІ, таксама вы выкарыстоўваеце знешнюю рэкламу. Чаму вы вырашылі пашырыць вашу камунікацыю з грамадскасцю і прыйсці ў інтэрнет?
–   Мы разумеем, што выкарыстоўваць неабходна ўсе магчымасці. Тым больш, што час не стаіць на месцы, і ўсё большая колькасць людзей пачынае карыстацца інтэрнетам у сваім паўсядзённым жыцці. Зараз гэта самы просты шлях атрымаць неабходную інфармацыю і дапамагчы дзякуючы разнастайным сістэмам электронных плацяжоў.

–    Скажыце, дзякуючы інфармацыі ў інтэрнеце да вас часцей звяртаюцца людзі, якім патрэбна дапамога, або тыя, хто хоча яе аказаць?

–    Усё-такі больш тых, хто хоча дапамагчы. Пераважная большасць наведвальнікаў нашага сайта – гэта нашыя дарыцелі і будучыя патэнцыйныя дарыцелі. І варта адзначыць, што гэта вынік нашага з вамі супрацоўніцтва.

Ужо цягам першага месяца аптымізацыі нашага сайта пачало павялічвацца яго наведванне, ну, і не будзем хітрыць, узраслі і грашовыя паступленні. А так як гэта колькасны індыкатар нашай з Вамі работы, я магу сказаць адназначна, што дадзеная паслуга эфектыўная.

І каб не гаварыць беспадстаўна, магу адразу ж прывесці прыклад. Напрыканцы снежня на нашым сайце мы змясцілі інфармацыю пра 3 дзяцей, якім неабходны былі грошы для лячэння і аперацыі. Пры гэтым больш ніводнага паведамлення ні ў СМІ, ні ў інтэрнеце не было. Уся неабходная сума для 2 дзяцей была назбірана у найкарацейшы тэрмін (2 тыдні), для трэцяга дзіцяці грошы таксама ўжо амаль ёсць.

–    Ці зможаце прыгадаць зараз, чаму вы вырашылі  звярнуцца па дапамогу да Webcom Media®?
–    Я даведалася пра вас як пра арганізатара семінара «Інтэрнет-рэклама: вынікі і перспектывы. Рэкламныя магчымасці Яндэкса». Тады я ўпершыню зайшла на ваш сайт. Хачу адзначыць, што мне спадабалася, наколькі прафесійна размешчана інфармацыя пра вашыя паслугі, у прыватнасці пра прасоўванне сайта ў пошукавых сістэмах. Мы ўсвядомілі, наколькі для нас гэта неабходна, бо наведвальнікі нашага сайта – гэта людзі з пэўным светаўспрыманнем, гэта дарыцелі, здольныя дапамагчы. Гэтыя людзі часта не купляюць тавар у інтэрнеце, яны проста хочуць аддаць грошы на добрую справу. Таму вельмі важна, каб яны маглі лёгка і хутка знайсці нас.

І калі я прачытала пра тое, што вы не толькі прадастаўляеце паслугу прасоўвання сайта, але і з’яўляецеся сацыяльна адказнай кампаніяй, я вам напісала ліст. І, як не дзіўна, праз некаторы час атрымала адказ. Вось цяпер мы супрацоўнічаем.

–     Мы вельмі рады, што можам дапамагчы ў вашай нялёгкай, але вельмі важнай справе. Дзякуй вам!
наступнае сумоўе »« папярэдняе сумоўе


x