Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Сумоўе

Мы абралі Webcom Media хутчэй не з-за нейкіх прынцыпова выгодных умоваў, а з-за ўпэўненасці ў тым, што гэта кампанія справіцца з задачамі

Дырэктар ТАА «Бенефіт бай» Аляксандр Скрабоўскі

— Аляксандр, што ўяўляе сабой фінансавы сэрвіс www.benefit.by?

— Сэрвіс з'явіўся ў публічным доступе напачатку 2009 года. Ён дазваляе ў лічаныя хвіліны падабраць найбольш выгодны ўклад, крэдыты альбо страхоўку. Падбор здзяйсняецца па ўсім прапановам, што маюцца на рынку (больш за 1000) і па ўсім неабходным крытэрам. Абраўшы паслугу, карыстальнік можа самастойна звярнуцца ў банк альбо адаслаць заяўку з сэрвіса. Мы не практыкуем офісныя сустрэчы, не заключаем дамовы з кліентамі і не здзяйсняем прадстаўніцтва інтарэсаў на платнай аснове.

Усімі паслугамі можна скарыстацца дыстанцыйна, як правіла, бясплатна пры дапамозе інтэрнэта альбо дзякуючы нашай тэлефоннай лініі суправаджэння. Практычна з усімі банкамі ўсталяваныя партнёрнскія адносіны ў галіне прадастаўлення інфармацыі і ўзаемадзеяння з кліентамі нашага сэрвіса. Пры гэтым кампанія не з'яўляецца структурай якой бы то ні было фінансавай ці банкаўскай арганізацыі і дзейнічае на незалежнай аснове.

Якая мэта дзейнасці вашай кампаніі?

— Калі глядзець шырока — садзейнічаць мэтазгоднаму распараджэнню асабістымі фінансамі. Менавіта мэтазгоднаму, таму што часта ў жыцці бывае «вельмі хочацца, але нельга». Мы паглядзім, як усё ж можна. У дадзены момант — спрашчэнне і паскарэнне банкам і іх патэнцыйным кліентам працэса ўзаемадзеяння пры выбары і атрыманні банкаўскіх паслуг. Уявіце, што вы захацелі ўзяць банкаўскі крэдыт альбо зрабіць банкаўскі ўклад. Колькі часу зойме скласці спіс банкаў, атрымаць падрабязную інфармацыю аб паслугах кожнага з іх, зрабіць неабходныя разлікі, параўнаць умовы? І ўсё адно вы будзеце сумнявацца — ці ўсё паглядзелі? Але гэта поўсправы: трэба яшчэ сабрацца і схадзіць у банк. Зручны інтэрфейс нашага сэрвіса дазваляе зрабіць гэта за некалькі хвілінаў.

Якія перавагі і адрозненні сэрвіса www.benefit.by ад іншых падобных інтэрнэт-рэсурсаў?

— Па-першае, сэрвісная накіраванасць партала. Кліент, які заходзіць да нас, не проста атрымлівае інфармацыю, а можа насамрэч ёй скарыстацца, адаслаць заяўку з сэрвіса і атрымаць афіцыйны адказ банка, не падымаючыся з фатэля. Для гэтага ў клінта ёсць усе інструменты, таксама, дарэчы, часта ўнікальныя. Па-другое, мы аператыўна прадстаўляем толькі аб'ектыўную і праўдзівую інфармацыю, якую атрымалі ад супрацоўнікаў банкаў. Па-трэцяе, пры падборы банкаўскай паслугі улічваюцца ўсе прапановы, што існуюць на рынку банкаўскіх паслуг.

Ядро вашага фінансавага сэрвіса — партал www.benefit.by. Натуральна, калі вы знаходзіцеся ў інтэрнэце, займацца прасоўваннем неабходна. Распавядзіце, як адбываўся выбар інтэрнэт-агентсва?

— Паколькі праект дастаткова маштабны і яго прасоўванне адрозніваецца складанасцю, шукалі сур'ёзную прафесійную кампанію. Мы выбралі пяць агенцтв, з якімі пачалі весці перамовы. Вялікае значэнне мела ўражанне ад каіраўніцтва абраных агенцтваў, якое склалася падчас канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт», у якой бралі ўдзел чатыры з пяці выбраных намі кампаній. Потым у выніку больш падрабязных перамоваў і асабістых сустрэч, якія цягнуліся больш за месяц,  выбралі Webcom Media®. Хутчэй не з-за нейкіх прынцыпова выгодных умоваў, а з-за ўпэўненасці ў тым, што гэта кампанія справіцца з задачамі.

Што можаце сказаць аб выніках супрацоўніцтва?

— Вашы супрацоўнікі спраўляюцца з пастаўленымі задачамі. Быў здзейснены граматны падбор ключавых словаў, якія сапраўды адпавядалі характару нашых паслугаў. Усе мэты, што мы абгаворвалі ў нашай дамове і па пошукавым прасоўванні, і па кантэкстнай рэкламе, дасягнутыя. І зараз мы плануем перайсці да другога этапа супрацоўніцтва. Будзем павялічваць колькасць прасоўваемых словаў. Таму што вынікі прасоўвання і кантэкстнай рэкламы займаюць значную частку ў росце трафіка. Ён відавочны і лёгка адсочваецца. Зараз каля 60% наведнікаў сэрвіса прыходзяць з пошукавікаў альбо па кантэкснай рэкламе.

— Наколькі хутка адчулі эфект ад сумеснай працы?


— Дастаткова хутка — праз паўтара-два месяцы з пачатку прасоўвання. Надалей вынікі працягвалі расці.

— Наколькі значны для вашай кампаніі той вынік, які вы атрымліваеце ад супрацоўніцтва з намі?

— Крыху вышэй мы звярталіся да гэтага пытання — безумоўна, значны. Іначай мы не падходзілі б так адказна да выбару выканаўцы і не адсочвалі б штодня наведвальнасць. Да і вышэйназваны выныік нашай сумеснай працы гаворыць сам за сябе.

— Падзяліцеся, калі ласка, планамі на будучыню.

— Мы плануем стаць кропкай уваходу ў свет фінансаў, дарадцам і ўпаўнаважаным прадстаўніком паслуг у ім. Каб людзям, якія звярнуліся да нас, не было патрэбы ў атрыманні дадатковай інфармацыі. Каб любы змог адкрыць партал, зрабіць колькі простых дзеянняў і не проста даведацца аб паслузе, але і пачаць ёй карыстацца.
наступнае сумоўе »


x