Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Нашы кампаніі


Група кампаній Webcom Media® ужо больш за дванадцать гадоў існуе на рынку. За гэты, з аднаго боку, зусім невялікі прамежак часу, але, з іншага боку, дастатковы для заваявання і ўмацавання адназначных пазіцый, кампанія займела годны статус лідара рынка пошукавага маркетынгу, заваявала давер і павагу сваіх кліентаў і партнёраў, а таксама стварыла спраўна функцыянуючую структуру сваёй дзейнасці.
 
Прапануем вашай увазе кампаніі, што ўваходзяць у групу Webcom Media®.
 

Пошукавы маркетынг

Адзін з нашых кліентаў аднойчы сказаў: «Мы разумеем, што наш сайт прыносіць нам грошы не таму, што ён нейкі асаблівы, а таму, што на яго працуе сістэма пошуку, якая забяспечвае пазіцыі лідара».

Няспыннае павелічэнне колькасці такіх кіраўнікоў і маркетолагаў у нашай краіне сфарміравала неабходнасць у стварэнні кампаніі, якая б спецыялізавалася выключна на пошукавым маркетынгу і працавала б ў гэтай сферы прафесійна — у 2004 годзе распачала сваю дзейнасць кампанія Promo Webcom.

У сваёй працы мы выкарыстоўваем выключна «белыя», не забароненыя метады прасоўвання сайтаў. І ў гэтым ёсць велізарная перавага, бо такая праца гарантуе доўгатэрміновыя вынікі.

Webcom Media у Маскве

У 2008 годзе была адкрыта кампанія Webcom Media® у Маскве.

Выдатнае веданне беларускага рынка пошукавага прасоўвання дапамагло новай кампаніі зрабіць нядрэнны старт на абшарах Расіі і хутка адаптавацца пад спецыфіку суседнага рынка.

Пацвярджаннем гэтаму з'яўляюцца вынікі «Рэйтынга Рунэта» за 2009 i 2010 год, згодна з якім, кампанія Webcom Media® у Маскве заняла цвёрдую пазіцыю побач з гігантамі расійскага SEO-рынка.

Варта адзначыць, што ў планах групы кампаній Webcom Media® пашырыць сетку регіянальных прадстаўніцтваў і ў іншых краінах.

Webcom-Media.com

Сучасная канцэпцыя вядзення бізнесу прадугледжвае наяўнасць сайта кампаніі, які з’яўляецца не толькі візітоўкай, але і інструментам, які садзейнічае росту продажу тавараў і паслуг.

У сувязі з гэтым група кампаній Webcom Media® пашырае межы і прапануе новую паслугу для замежных кліентаў, якія жадаюць вывесці свае прадукты і паслугі на рынкі СНД, – прасоўванне рускамоўнага рэсурсу на прасторы Рунета.

Мы ўпэўненыя, што кампетэнтнасць, веды і вопыт з’яўляюцца лепшай асновай пры фарміраванні адаптаванай маркетынгавай стратэгіі і аказаннi інтэграваных маркетынгавых і рэкламных паслуг, якія дапамагаюць дасягнуць пастаўленых бізнес-мэтаў кампаніі.

Навучальны цэнтр SEOLAB

Рынак інтэрнэт-маркетынгу Беларусі знаходзіцца на самым пачатку свайго развіцця. І той, хто своечасова будзе здольны ацаніць эфектыўнасць выкарыстання яго інструментаў у сваім бізнэсе, дасягне самых амбіцыйных планаў.

Кампанія SEOLAB навучае і кансультуе па пытаннях пошукавага прасоўвання і інтэрнэт маркетынгу агулам. Семінары і курсы SEOLAB адчыняць перад вамі свет сапраўды дзейснай рэкламы і навучыць эфектыўна яе выкарыстоўваць у сваім бізнэсе.

Навучанне скіравана на дзве прынцыпова розныя мэтавыя аўдыторыі: спецыялістаў пошукавага маркетынгу (на тых, хто прафесійна гэтым займаецца) і маркетолагаў (тых, хто замаўляе паслугі пошукавага маркетынгу на аутсорсінг).

SEO-капірайтынг

Сёння, як ніколі раней, актуальным з'яўляецца пытанне якаснага напаўнення сайтаў. Ужо даўно мінулі часы, калі ў інтэрнэце чыталі ўсё. Цяпер карыстальнікі разборлівыя і патрабавальныя.

Кампанія ProText дапаможа вам напоўніць сайт якасным і цікавым для вашай мэтавай аўдыторыі кантэнтам. Акрамя таго, падрыхтаваны кампаніяй тэкст будзе адказваць патрабавянням робатаў пошукавых сістэм, што дазволіць вашаму сайту займаць самыя высокія пазіцыі ў сістэме выдачы.

Мы прапаноўваем вам прадукт, які будзе запатрабаваны вашай мэтавай аўдыторыяй і, у той жа час, аптымальна задавальняць пошукавыя сістэмы.

Аналітыка прасоўвання бізнесу

Webcom Аnalytics – праект групы кампаній Webcom Media®, які дазваляе адсочваць эфектыўнасць прасоўвання бізнесу ў онлайн і офлайн асяроддзі. Унікальнасць паслугі Webcom Аnalytics заключаецца ў выкарыстанні інавацыйных методык, уласных распрацовак і працы спецыялістаў з улікам індывідуальных асаблівасцей вашага бізнесу.

Паслуга Webcom Аnalytics дае канкрэтны адказ на пытанне, колькі званкоў, онлайн і офлайн пакупак, канверсій, наведванняў сайта атрымаў бізнес ад кожнай крыніцы прасоўвання. Пасля праведзенага глыбокага даследавання вам будуць дадзены абгрунтаваныя рэкамендацыі з канкрэтнымі высновамі.

x