Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

31.07.2015

Як стварыць сайт і не прамахнуцца з мэтамі і рэалізацыяй

Нам патрэбны сайт! Як часта з гэтай фразы пачынаецца доўгі шлях памылак і расчараванняў, змарнаваных дарэмна бюджэтаў і разарваных дагавораў. Здавалася б, у інтэрнэце можна знайсці выканаўцаў на любы густ і бюджэт, і кожная студыя абяцае вам зрабіць «менавіта тое, што вам трэба». Але ці варта адразу верыць абяцанням?
 
Мы хочам дапамагчы вам адказаць на гэтае пытанне – што вам трэба – да таго, як вы заключыце кантракт на распрацоўку сайта. Разуменне мэтаў, задач і працэсаў распрацоўкі дапаможа вам стаць тым самым ідэальным  замоўцам, аб якім мараць усе вэб-студыі.
 
Давайце дамовімся: пачынаем з чыстага аркуша. У вас ёсць бізнес у офлайне, вы збіраецеся зрабіць сайт, каб рашыць нейкія надзённыя задачы. Такім чынам, пачнём.
 
Гэта банальна, заезджана, але па-ранейшаму рэдка можна сустрэць сайт, які адказвае патрэбнасцям бізнесу. У большасці  сваёй ён адказвае чарговым трэндам у інтэрнэце або робіцца пляцоўкай для эксперыментаў дызайнера або праграміста.

Мэта: навошта вам патрэбны сайт
 
Мэта – гэта першы і самы галоўны крок на шляху кампаніі ў інтэрнэт. Маючы канкрэтную і дасягальную бізнес-мэту, будзе прасцей ставіць задачы, ацэньваць вынік і бачыць дынаміку развіцця бізнесу ў інтэрнэце. Важна разумець, што у далейшым мэта сайта і патрэбнасці бізнесу могуць змяніцца. Таму не варта ўкладаць ў першы крок усё ваша будучае, усе думкі і напрамкі бізнесу. Мікрамэты – гэта добрае рашэнне.

Вы не абавязаны ведаць архітэктуру і тэхналогіі распрацоўкі сайтаў. Але павінны ўяўляць, якія архітэктурныя рашэнні неабходны для дасягнення  мэты, якую вы паставілі перад сайтам.
 
Які сайт вам патрэбны?
 
Пад агульным паняццем «сайт у інтэрнэце» хаваецца шмат архітэктур і тэхналогій. Правільны выбар архітэктуры дазволіць дабіцца той мэты, якую вы паставілі перад сайтам, з мінімальнымі затратамі.
 
Сайт-візітка выдатна падыдзе, каб заявіць пра сябе ў інтэрнэце, дзяліцца дасягненнямі вашай кампаніі, фарміраваць распазнавальнасць брэнда. Гэта простае рашэнне – сайт можа змяшчаць невялікую колькасць статычных вэб-старонак з інфармацыяй аб вашым бізнесе, кампаніі/брэндзе, паслугах і цэнах. Больш складанае рашэнне сайта-візіткі – SPA (Single Page Application, вэб-дадатак у адну старонку).
 
Каталог прадукцыі дапаможа расказаць аб вашых таварах/паслугах, прыцягнуць увагу да вашай прадукцыі, навінак, акцый. Тут жа не абысціся без больш складанай архітэктуры і прадумвання зручнасці карыстання каталогам. Памылкай каталогаў, якая часта сустракаецца, з’яўляецца жаданне зэканоміць на навігацыі па каталогу. Сайт каталога павінен быць інтуітыўна зразумелым па структуры і ў абавязковым парадку валодаць добрай тэхналогіяй пошуку прадукцыі. Толькі аптымальны баланс паміж структурай каталога і пошукам дасць максімальны эфект для наведвальнікаў вашага сайта. 
 
Прома-сайт у адрозненні ад сайта-візіткі і каталога прадукцыі служыць для мэты «аднамомантнага» прыцягнення наведвальнікаў або глыбокай канцэнтрацыі на тавары/паслузе. Добрым прыкладам можа служыць вывад на рынак унікальнай гандлёвай прапановы, акцыя, разведка або пошук новай нішы. Архітэктурна ён можа быць прадстаўлены як разнавіднасць SPA – пасадачныя старонкі (Landing Pages).

Інтэрнэт-магазін – сімбіоз каталога прадукцыі і прома-сайта. Асноўнай мэтай сайта з’яўляецца продаж тавараў/паслуг. Наведвальнік, які прыйшоў у інтэрнэт-магазін, у меншай ступені зацікаўлены ў маляўнічым апісанні кампаніі (хатя ў некаторых выпадках брэндавы магазін – гэта дадатковы фактар даверу). Ён хоча купіць – вы хочаце прадаць.  Але як і ў офлайн-магазіне, патэнцыяльны пакупнік хоча неназойлівай увагі і клопату. Ваша ж мэта – не проста прадаць тавар адзін раз. Важна прымусіць наведвальніка купіць тавар/паслугу (хай і не адразу), вярнуцца да вас яшчэ раз, рэкамендаваць ваш магазін, пры гэтым істотны момант для вас – траціць мінімум часу на наведвальніка.
Праграмы лаяльнасці, работа з негатывам, сумежныя паслугі (дастаўка, дапамога ў настройцы), стануць фактарамі, якія прымусяць вярнуцца да вас не адзін раз. На жаль, гэтым важным момантам некаторыя грэбуюць, цана пераходу карыстальніка з вашага інтэрнэт-магазіна ў іншы інтэрнэт-магазін (вашага канкурэнта) – мінімальная, хаця для вас яна можа быць куды больш значнай. Добры інтэрнэт-магазін – гэта складанае, прадуманае і тэхналагічнае рашэнне.
 
Карпаратыўны сайт – з аднаго боку, гэта можа быць развіццё сайта-візіткі, дзе будзе прадстаўлена больш дэтальная інфармацыя аб жыцці кампаніі, фотагалерэя, каляндар падзей, дасягненні, узнагароды. З іншага боку, гэта можа быць рашэнне, якое палягчае задачу вядзення бізнесу. CRM (сістэмы кіравання ўзаемаадносінамі з кліентам), ERP (сістэмы кіравання прадпрыемствам), бухгалтарскія сістэмы, сістэмы ўзаемаадносінаў з ділерамі, складскія і ўліковыя сістэмы. 
 
Пералічаныя вышэй рашэнні дазволяць вам вызначыць, калі вы хочаце свой асабісты сайт. Аднак  варта адзначыць,  што ў інтэрнэце нескладана знайсці рашэнні ў арэнду, якія спачатку дапамогуць вам у развіцці бізнесу. Да іх можна аднесці наступныя:
 
Каталогі (агрэгатары) – зарэгістрыраваўшыся ў іх, вы зможаце ўнесці інфармацыю аб вашай кампаніі, бізнесе, таварах і паслугах. У вас будзе асабістая старонка, амаль сайт-візітка. Але не ўсё так ідэальна – каталогі працуюць па прынцыпе канкурэнцыі, вы не зможаце завалодаць поўнасцю увагай наведвальніка. Добра, калі каталог мае магчымасць персаналізаваць старонку аб вашай кампаніі, тавары/паслузе, але ў большасці сваёй рэгістрацыя і выкарыстанне такога варыянта можа быць дадатковым рашэнем да вашага сайта.
 
Арэнда інтэрнэт-магазіна. Багаты функцыянал, шмат інструментаў і тэхналогій (зручная структура каталога, карзіны пакупак, выбар спосабаў аплаты) – гэта толькі малая частка з вялікага пераліку таго, што могуць прапанаваць на рынку. Магчыма, што для многіх гэта будзе ідэальнае рашэнне. 

Калі вы ўсё ж вырашылі распрацоўваць свой сайт: дызайн, вёрстка, праграмаванне.   

Ну вось, мы вызначыліся з мэтай, выбралі архітэктуру і тэхналогіі, і прыступаем – не, не да выбару колераў і малюнкаў – да стварэння сайта.
 
Мэта першых двух крокаў – сумясціць бізнес-мэту з выбранай архітэктурай і тэхналогіямі сайта, які распрацоўваецца. Апрача ўсяго іншага вам будзе прасцей данесці вашы ідэі і кантраляваць працу дызайнера, вярстальшчыка і праграміста.
 
Крок 1.  Вызначыць мэтавую аўдыторыю вашага сайта.

Крок 2. Стварыць структуру вашага будучага сайта, сцэнарыяў руху наведвальніка – дзе, як і ў якім выглядзе ён будзе ўзаемадзейнічаць з сайтам.

Крок 3. Mockup – прыкладнае размяшчэнне элементаў вашага сайта.

Крок 4. Дызайн.

«Мераць усё па сабе» – вельмі дрэнная задума. Нельга разлічваць на сваё суб’ектыўнае меркаванне, вы не робіце сайт для сябе. Абапірайцеся на розныя меркаванні, пажадана – прадстаўнікоў вашай мэтавай аўдыторыі. Не давярайцеся слепа дызайнерам, але і не ўмешвайцеся пасярод працы, пастаянна карэктуючы і ўносячы праўкі. Добрай падмогай дызайнеру будуць прыклады сайтаў, элементаў, дызайнаў, якія вам падабаюцца і ад якіх можна адштурхнуцца. На гэтым этапе важна не грэбаваць UX (User eXperience), адчуваннямі, выкліканымі дызайнам сайта, навігацыяй, лагічнасцю размяшчэння і колеравым успрыманнем. Не варта абмяжоўвацца адным варыянтам дызайну. Хаця іх вёрстка і робіць даражэйшым кошт сайта,  але  гэта дазволіць вам правесці А/В-тэсціраванне і выбраць аптымальнае рашэнне.
 
Крок 5. Вёрстка. 
 
Сайт ужо пачынае ажываць, з’яўляецца колер, малюнкі, можна пераходзіць па ссылках. Крок важны, але небяспечны з-за дылетанцкага падыходу да вёрсткі. Добра звярстаны сайт павінен аднолькава выглядаць у розных браўзерах і платформах. Вы не можаце сказаць, зойдзе наведвальнік з мабільнага тэлефона з абмежаванай падтрымкай тэхналогій або з суперсучаснага настольнага камп’ютара з самай апошняй версіяй браўзера, а вам важны кожны наведвальнік. Паралаксы /flash/ велізарнага памеру і неаптымізаваныя малюнкі могуць вам саслужыць дрэнную службу. Будзьце ўважлівымі на гэтым этапе і абавязкова тэсціруйце сайт на розных прыстасаваннях.
 
Крок 6. Праграмаванне. 
 
Вёрстка – гэта яшчэ не сайт. Гэта толькі прамежкавы крок (набор статычных старонак). Патрабуецца праграміст, каб паўнацэнна ажывіць і ўдыхнуць жыццё ў тварэнне. Не зачароўвайцеся, што добра зроблены сайт – гэта 100-працэнтны залог поспеху. Практычна заўсёды будзе патрэба ў дапрацоўках,  даробках, абнаўленнях. Толькі правільна выбраная архітэктура, мова праграмавання і тэхналогіі дазволяць вам паскорыць укараненне новага функцыяналу і скараціць укладанні на падтрымку сайта:
 
  • «Напісаць» сайт з нуля. Гэтым шляхам можна ісці, калі вы ўпэўнены ў сваіх сілах і сілах праграміста, гэта расцягнуты па часе варыянт, але ён (пры належнай кваліфікацыі праграміста) максімальна эфектыўна будзе рашаць пастаўленыя перад сайтам задачы.
  • Скарыстоўваць framework. Framework – гэта інструмент праграміста  (набор шаблонаў кода), якія паскараюць працу. Параўнаць яго можна з сельскагаспадарчым інструментам (можа быць меней ці болей тэхналагічным), але самі па сабе інструменты не выпякуць хлеб. У большасці сваёй «напісаць з нуля» можа падразумяваць выкарыстанне фрэймворкаў.
  • Скарыстоўваць CMS (систэму кіравання сайтам) або спецыялізаваныя рашэнні на іх аснове. Пры дрэнным падыходзе гэта можа быць выбраная наўздагад CMS з «нацягнутай» на яе вёрсткай. Многія дызайн-студыі грэшаць гэтым, даючы заказчыкам самапісаныя CMS або тыя, з якімі ім прасцей працаваць, не турбуючыся аб мэтах і патрэбах заказчыка. У добрых CMS ёсць вялікая перавага перад першымі двума варыянтамі. Яны «з каробкі» даюць багаты функцыянал і рашэнні, якія шматкратна могуць паскорыць распрацоўку сайта. Але ёсць і мінусы, бо яны прызначаны для рашэння абстрактных задач (першапачаткова распрацоўшчыкі CMS не ведаюць мэты яе выкарыстання), таму часта можа пакутаваць прадукцыйнасць або выяўляцца несумяшчальнасць версій.
Крок 7. Тэсціраванне.
 
Не грэбуйце гэтым крокам. Расчараванне наведвальнікаў ад памылак 404 або вёрсткі, якая «з’ехала», можа назаўжды адвярнуць іх ад наведвання вашага сайта. Тэсціруйце сайт на максімальнай колькасці даступных браўзераў, платформ з рознымі тэхналогіямі і дазволамі. 
 
Запрацавала!
 
Сама наяўнасць сайта – вялікая справа, аднак аб ім ніхто не даведаецца (акрамя вашага акружэння). Магчыма, што першымі наведвальнікамі вашага сайта стануць робаты пошукавых сістэм, што само па сабе і нядрэнна. Хутчэй за ўсё, менавіта яны першыя разнясуць у шырокія масы  вестку пра ваш сайт, калі нічога не рабіць для яго прасоўвання. Гэта марудны спосаб,  і не заўсёды  ён дае станоўчы вынік.
 
Пошукавае прасоўванне (SEO), кантэксная рэклама – тое, што дазволіць прыцягнуць на ваш сайт наведвальнікаў. Варта адзначыць, што самі па сабе ні SEO, ні рэклама ў інтэрнэце не ўтрымаюць наведвальнікаў на вашым сайце, гэта павінен зрабіць сам сайт. 
 
Як жыць далей?
 
Ацэньвайце эфектыўнасць і праблемы на сайце. Выкарыстоўвайце інструменты збору статыстыкі і аналізу паводзінаў наведвальнікаў на вашым сайце. Прыдумвайце новы функцыянал і спосабы ўтрымання наведвальнікаў.
 
Сайт – гэта не цацка, гэта інструмент бізнесу. Развіваючы бізнес, не забывайце развіваць сайт.
 
 
x