Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

02.06.2015

8 спосабаў расказаць гісторыю цікава (з прыкладамі і парадамі)

Можна пачаць з пачатку, перайсці да сярэдзіны і скончыць у канцы. Аднак сапраўдныя гісторыі расказваюцца зусім інакш. Як распавесці звычайную гісторыю так, каб яе чыталі і перачытвалі.
Калісьці нас вучылі ў школе, як трэба пісаць сачыненне. Уступ, асноўная думка, заключэнне. Больш “дарослы” варыянт: уступ, гісторыя пытання, асноўная думка, тэзісы, якія развіваюць думку, заключная частка.
 
Але ўспомніце, як мы расказваем сябрам нешта цікавае:
“Ты сабе не ўяўляеш! На мяне толькі што ўпала канапа! Уяві, іду я спакойна па вуліцы, і раптам – ба-бах! – перада мной падае канапа! Ну так, не на мяне. І ўпала не вельмі высока, яе грузчыкі здымалі з машыны і выпадкова выпусцілі. Але як жа я спужалася!”.
Гэтая гісторыя – спалучэнне прыёмаў “Фальстарт” і “Пачаць з сярэдзіны”.
 
Добрая гісторыя – падарожжа, якое прыносіць натхненне. Прачытайце аповед Хэмінгуэя пра рыбалку на рацэ – і вам захочацца купіць вудачку, сабраць пару сэндвічаў у кішэню курткі і паехаць на глухую рэчку, каб лавіць гэтую стронгу. Паглядзіце добрую рэкламу, выбудаваную не проста па законах жанру, але з душой – вы не купіце гэты “Ролекс”, але настрой перамогі застанецца з вамі яшчэ на некалькі гадзін.
Скласці гісторыю, якая данясе да чытача патрэбныя ідэі, і будзе з захапленнем дачытана да канца, складана. Але гэта магчыма. Проста задумайцеся, што і як вы жадаеце распавесці, якую эмоцыю зрабіць вядучай у вашым аповедзе, - і пачынайце.
 
Не трэба пераўтвараць ваш артыкул альбо прэзентацыю ў шаблонную паслядоўнасць ад пачатку да канца. Выкарыстоўвайце розныя сюжэтныя прыёмы, каб зрабіць гісторыю, якая па-сапраўднаму запомніцца. Задумайцеся: падзеі адбываюцца ў храналагічным парадку, але расказваць пра іх можна па-рознаму.
 

Монамiф


Монаміф (яго таксама можна назваць “падарожжа героя”) – гэта гісторыя, якая сустракаецца ў многіх казках, міфах і рэлігійных пісаннях па ўсім свеце.
У монаміфе герой вымушаны пакінуць свой дом і выправіцца ў складанае падарожжа. Ён пераязджае з месца, якое ведае, у невядомасць, якая пужае. Пасля пераадолення сур’ёзных выпрабаванняў, ён вяртаецца дадому з узнагародай альбо здабытай мудрасцю. Многія сучасныя гісторыі адпавядаюць гэтай структуры – ад “Караля Льва” да “Зорных войнаў”.
 
Гэта традыцыйнае паслядоўнае выкладанне падзей, але яно падпарадкавана законам драматычнага жанру – у монаміфе ёсць перадгісторыя, завязка, развіццё, кульмінацыя і развязка.
Монаміф дапаможа вам растлумачыць, як вы прыйшлі да тых высноў, якімі жадаеце падзяліцца, і зможа дадаць вашай гісторыі ўпэўненасці. Гэтая тэхніка добра падыходзіць для дэманстрацыі пераваг рызыкі, а таксама для тлумачэння, як вы адкрылі для сябе новыя веды.
 
Сіла гэтага прыёму – не у паслядоўнасці выкладання, а ў кантрасце асобных крокаў і драматычным эфекце: на шляху героя, безумоўна, сустракаюцца невырашальныя загадкі і таямнічыя незнаёмцы. Альбо бабулі, якіх трэба перавесці праз дарогу.

Прыклады


Прыклад не новы, але паказальны. Папулярны рэкламны ролік “Coca-cola. Пей легенду” расказвае сучасны варыянт казкі пра Івана-Царэвіча і Шэрага Ваўка.


 
Альбо гісторыя са шчаслівым канцом: аповед у інфаграфіцы аб тым, як маленькі стартап зрабіў 10 мільярдаў долараў, пачаўшы з надзіманых матрацаў.
 

Аўтар: Anna Vital
http://notes.fundersandfounders.com/post/82297315548/how-airbnb-started


Гара

Гэта гісторыя, поўная напружання і драматызму. “Гара” падобная да монаміфа, таму што паказвае падзеі ў храналагічнай паслядоўнасці. Але ўсё ж такі гэта дзве розныя тэхнікі, таму што “гара” не заўсёды дапускае шчаслівы канец.
 
Першая частка аповеду служыць перадумовай усёй гісторыі, затым ідзе апавяданне пра рашэнне праблем, а дзеянне ўзрастае да кульмінацыі. Гісторыя, трохі падобная да ТБ-серыяла: – кожны эпізод мае свае кропкі ўзлёту і падзення, якія паступова прыводзяць да галоўнага фіналу ў канцы сезона.
Гэтая тэхніка сторытэлінга добра падыходзіць для аповеду пра тое, як вы пераадолелі серыю праблем, для павольнага нарастання напружання і атрымання высновы, якая вас задавальняе альбо пацвярджае, што вы памыліліся, але навучыліся на гэтых памылках.
 
Прыклад

Заснавальнік інтэрнэт-крамы MadRobots Мікалай Белавусаў расказвае гісторыю без хэпі-энду на “Хабрахабры” – аб тым, як можна амаль збанкруціцца на продажы айфонаў.
http://goo.gl/YohE67 
Як зачыніўся джынсавы сэрвіс Getwear – гэта гісторыя ўзлёту і падзення з карыснай высновай у фінале.



http://goo.gl/2GrBR7 


Укладзеныя цыклы

Вы складваеце некалькі аповедаў слаямі адзін у адзін. Змяшчаеце сваю самую важную гісторыю – ядро вашага паведамлення – у цэнтр, а астатнія гісторыі выкарыстоўваеце для тлумачэння галоўнага прынцыпу.

Напрыклад, так напісаны “Дэкамерон” Бакачча:  гісторыя пачынаецца з чумы ў Фларэнцыі, але гэта толькі служыць абрамленнем іншым навелам, якія расказваюць адзін аднаму высакародныя спадары і дамы, якія збеглі ад чумы. Рамачную кампазіцыю выкарыстоўвалі многія пісьменнікі. Адкрыйце “Маленькія трагедыі” Пушкіна – абрамляе трагедыі гісторыя пра італьянскага імправізатара, які прыехаў у Пецярбург.

Як гэта зрабіць, калі вы не Пушкін? Лёгка. Напрыклад, напісаць пра чарговы выезд вашай кампаніі на прыроду. Падрыхтоўка да мерапрыемства, спаборніцтвы, забаўныя выпадкі, а між тым – гэта аповед пра з’яднаны калектыў, каштоўнасці кампаніі. І калі вы гатовы “раскрываць карты”, то ў размовах ля вогнішча можна пераказаць гісторыі пра абслугоўванне кліентаў альбо выпадкі на вытворчасці, якія пакажуць кампанію з лепшага боку.
 

Прыклад

Яшчэ адна гісторыя з блога Madrobots  на “Хабрахабры” (ён нам вельмі спадабаўся). Мікалай Белавусаў праз гісторыю нараджэння кампаніі Madrobots і свайго развіцця як бізнесмена расказвае пра тое, як пазбавіцца ад пракрасцінацыі.



http://goo.gl/AEYjcM 


 

Sparklines (як было, як магло быць)

Графічны дызайнер Нэнсі Дуартэ выкарыстоўвае “лініі ўспышак”, каб прааналізаваць вядомыя выступы ў сваёй кнізе «Resonate».
Яна сцвярджае, што найлепшыя выступы былі паспяховымі, таму што паказвалі кантраст нашага свету з ідэальным, дасканалым светам. Яны параўноўваюць “тое, што ёсць” з “тым, што можа быць”. У такіх гісторыях аўтар звяртае ўвагу на праблемы, якія ёсць у нашым грамадстве, нашым асабістым жыцці і бізнесе. Аўтар выклікае ў аўдыторыі смагу пераменаў. Гэта эмацыйная тэхніка, якая вельмі добра матывуе слухачоў.
Такая тэхніка выдатна падыходзіць для пабуджэння да дзеяння, абуджэння надзей, азарту і пошуку прыхільнікаў сваіх ідэй. Акрамя таго, яна актыўна выкарыстоўваецца ў рэкламе. “Пакуль у Віларыба святкуюць…” Памятаеце?
 

Прыклад

Такой тэхналогіяй карыстаюцца пры стварэнні рэкламных ролікаў, калі стараюцца паказаць розніцу паміж тым, што ёсць у вас зараз, і тым, што можа вам даць прадукт.

Напрыклад, у гэтым роліку звярніце ўвагу на фінальныя кадры: як умела выкарыстаны паўтор.


 

 

In medias res (пачаць з сярэдзіны)

Даслоўна з лацінскай мовы гэты выраз перакладаецца як “у сярэдзіне справы”. Пачніце апавяданне з цэнтральнага эпізоду – перад тым, як пачаць тлумачыць, як вы сюды патрапілі.
Вы адразу ж “кідаеце” аудыторыю ў самую захапляльную частку гісторыі – людзі будуць заінтрыгаваныя і вельмі ўважлівыя, каб зразумець, што адбываецца на самой справе.
Але будзьце асцярожныя – не раскрывайце ўсе факты адразу. Старайцеся намякаць на што-небудзь дзіўнае альбо нечаканае – нешта, што патрабуе тлумачэнняў. Давайце вашай аудыторыі роўна столькі інфармацыі, каб увесь час трымаць яе на кручку, а потым вярнуцца назад і аднавіць поўную карціну гісторыі.

Гэта падыходзіць толькі для кароткіх гісторый, таму што калі вы расцягнеце яе надоўга, ваша аўдыторыя хутка расчаруецца і страціць цікавасць.
Тэхніка добрая тым, што захапляе ўвагу з самага пачатку і трымае ў напружанні, а таксама дазваляе сфакусіраваць увагу людзей на паваротным моманце гісторыі.
 
Прыклад

Гісторыя кампаніі “Харлей-Дэвідсан”, якую яе аўтар пачаў з вельмі незвычайнага факта.
http://goo.gl/1aQgBZ 
Альбо вострасюжэтны баявік ад “Білайн” пра тарыф “Інтэрнэт назаўжды”.


 

Iдэi, якiя сыходзяцца


Гэтая тэхніка паказвае, як розныя думкі сыходзяцца разам і фарміруюць прадукт альбо ідэю. Яна можа быць выкарыстана для тлумачэння, як нараджалася ідэя альбо як адна ідэя стала кульмінацыйным момантам працы некалькіх розумаў.

Тэхніка ідэй, якія сыходзяцца, падобная да укладзеных цыклаў, але замест апускання ў асноўную гісторыю праз дапаможныя тут паказваецца, як некалькі аднолькава важных гісторый далі адзіную выснову. Можа быць выкарыстана для гісторый пра саюзы, якія мелі сусветнае значэнне, - напрыклад, партнёрства вэб-распрацоўшчыкаў Лары Пэйджа і Сяргея Брына.

Лары і Сяргей сустрэліся ў Стэнфардскім універсітэце у 1995 годзе, але спачатку адзін аднаму не спадабаліся. У абодвух былі выдатныя ідэі, але супрацоўнічаць ім было складана. Урэшце рэшт, яны пачалі працаваць разам над даследчым праектам. Праектам, які стаў вядомы як Google.
Гэтая тэхніка добра паказвае, як фарміруюцца партнёрскія адносіны і як людзі аб’ядноўваюцца для сумеснай працы. Яна таксама падыходзіць для тлумачэння таго, як пайшло развіццё ў пэўны момант гісторыі.

Прыклады

Гісторыя брэнда Ernst & Young – пра тое, як два таленавітых чалавека дасягнулі поспеху, кожны  у сваёй справе. І як па сканчэнні доўгіх гадоў працы, ужо пасля смерці заснавальнікаў, іх кампаніі аб’ядналіся ў адну, якая і сёння паспяхова працуе на рынку.
http://goo.gl/z5oEXl 
Згадайце рэкламную гісторыю пра двух братоў, якія рабілі “Твікс”: адзін рабіў левую палачку, другі – правую.



Аўтар: Twix.

 

Фальстарт

Фальстарт – тэхніка, пры якой вы пачынаеце расказваць, здавалася б, прадказальную гісторыю, а потом нечакана перарываеце яе і пачынаеце зноў. Вы захапляеце сваю аўдыторыю беспадстаўным пачуццём бяспекі, а потым пераварочваеце ўсё з ног на галаву.

Гэты фармат выдатна падыходзіць для аповеду пра тыя моманты, калі вы ў чымсьці праваліліся і былі вымушаны вярнуцца да пачатку і ўсё перагледзець. “Фальстарт” ідэальна падыходзіць для размовы пра тое, які ўрок вы атрымалі са свайго досведу, альбо пра незвычайнае рашэнне праблемы, якое вы прыдумалі. Гэтая тэхніка выдатна дапамагае захапіць увагу: чаканні аўдыторыі разбураюцца, гэта здзіўляе і прымушае звярнуць пільную ўвагу на ваша паведамленне. “Фальстарт” добра падыходзіць для дэманстрацыі пераваг гнуткага падыходу.
 

Прыклад

Выдатны ролік Axe з гнятлівым пачаткам і нечаканай развязкай.


 
 

Пялёсткi

Гэта аб’яднанне вялікай колькасці гісторый вакол адной цэнтральнай канцэпцыі. Гэта карысна, калі ў вас ёсць некалькі аповедаў, якія не звязаны паміж сабой, але усё ж такі маюць адносіны да адной сітуацыі.
Вы расказваеце вашы гісторыі адну за адной, перш чым вярнуцца да цэнтральнага сюжэта. Пялёсткі могуць пераплятацца, калі адна гісторыя пераплятаецца з другой, але кожная з іх сама па сабе павінна быць поўным апавяданнем. Гэта дае вам магчымасць сплесці багатую палітру доказаў вакол вашай галоўнай ідэі.

Паказваючы аўдыторыі, як гэтыя ключавыя гісторыі звязаны паміж сабой, вы дазваляеце людзям адчуць важнасць і вагу вашага паслання. Гэтая тэхніка дазваляе аб’ядноўваць розныя сюжэты вакол цэнтральнай ідэі і дэманструе, як узаемазвязаны розныя нітачкі ў адной сітуацыі.
 

Прыклад


Гэты цудоўны ролік ад “Білайна” паказвае нам своеасаблівы міні-серыял пра знаёмства новага і вельмі незвычайнага супрацоўніка з офісам. Галоўная ідэя схавана ў канцоўцы.


 
Яшчэ адзін прыклад “пялёсткавай” гісторыі – артыкул, які вы зараз чытаеце, кожны прыём вядзе вас да адной думкі: гісторыі можна расказваць па-рознаму.
 
 

Пачнiце з гiсторыi

Што ж, цяпер яны ў вас ёсць – 8 класічных тэхнік сторытэлінга, якія зробяць ваш аповед больш даходлівым і прыцягнуць увагу аўдыторыі. Вядома, акрамя іх ёсць і іншыя прыёмы, якія можна выкарыстоўваць.
Памятайце, што вы зможаце ажывіць нават самыя сухія факты, калі знойдзеце гісторыю, звязаную з імі.

Адаптацыя і падбор прыкладаў: кампанія “Пратэкст” .
x