Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

24.02.2015

Морква незвычайнай формы, або Адзін са спосабаў неграшовай матывацыі

Выгоды компании при обучении сотрудников
Матывацыя супрацоўнікаў – пытанне, якое актуальна ў кампаніі заўсёды. І мы зараз нікога не здзівім: далёка не заўсёды матывацыя мусіць быць фінансавай. Немагчыма ўвесь час павышаць зарплату супрацоўнікам – кожнае змяненне аплаты працы павінна быць абгрунтавана сур’ёзнымі прычынамі.


 
 

Дзве навіны: добрая і… таксама добрая

Зараз мы прапануем адразу два варыянты таго, як матываваць супрацоўнікаў, адначасова павышаючы іх узровень кваліфікацыі.
 
Па-першае, вы можаце адправіць сваіх перспектыўных супрацоўнікаў на навучанне. Гэта выдатны HR-інструмент, які дазваляе паказаць супрацоўніку, што кампанія клапоціцца пра яго прафесійны рост. Акрамя таго, гэта дае вам магчымасць прывязаць работніка да кампаніі на наступныя 1-2 гады (за кошт умоў аплаты навучання).
 
Нематэрыяльная матывацыя відавочная. І гэта яшчэ не ўсё.
 
Па-другое, вы можаце адправіць сваіх перспектыўных супрацоўнікаў на навучанне – і ў выніку мець падставу для павышэння іх заработнай платы. Спецыяліст, які набярэцца новых ведаў і пачне іх выкарыстоўваць на практыцы, адразу ж робіцца актыўным элементам бізнес-працэсу. Ён уносіць жывы струмень у руцінныя працэсы, прапануе новаўвядзенні, разважае шырэй. Ён робіцца кандыдатам на павышэнне, можа быць настаўнікам для навічкоў. І пры аберкаванні яго акладу вы атрымліваеце добрую магчымасць заслужана павысіць стаўку. Такім чынам, павышэнне не прывязваецца да ўмоўнага “ўлічым інфляцыю” або “малайчына, заслужыў (не ведаю чым)”. Яно апраўдана справай, і кожны HR-спецыяліст разумее, наколькі магутнай робіцца матывавальная моц гэтага павышэння.
 

І відавочны трэці выйгрыш.

Кампанія ўкладвае грошы ва ўласнае развіццё. Так, на самым пачатку – гэта выдаткі. Вы аплачваеце курсы, пасля, магчыма, павышаеце ЗП спецыялісту. Але ў доўгатэрміновай перспектыве кампанія выйграе.
 
Па-першае, спецыяліст пашырае сваю кампетэнтнасць. Пачынае працаваць лепш, шукаць шляхі выкарыстання атрыманых ведаў. Можа выконваць работы, якія раней не ўваходзілі ў кола яго абавязкаў. Аддача ад супрацоўніка павышаецца.
 
Па-другое, шмат якія курсы прафесійнага ўзроўню дазваляюць навучыць супрацоўніка дастаткова добра для таго, каб ён мог замяніць аднаго з падрадчыкаў. Напрыклад, калі вы плаціце іншай кампаніі за працу з кантэкснай рэкламай, то навучанне ўласнага спецыяліста пазбавіць вас ад гэтага кантракта. Яшчэ адзін выйгрыш – уласны спецыяліст значна глыбей разумее спецыфіку кампаніі і можа лепш адаптаваць рэкламу да рэальных патрэб.
 
І нават калі вы захаваеце гэты кантракт, ваш абучаны спецыяліст зможа лепш кантраляваць аказанне паслугі, дабівацца атрымання максімальнай карысці для інтарэсаў кампаніі.
 

Не кожнага спецыяліста можна давучыць

Правільна, павышаць кваліфікацыю вузкіх спецыялістаў можна толькі «глыб» – наўрад ці бухгалтар будзе вывучаць у дадатак прасоўванне сайтаў, а трэнер па фітнесе – спасцігась асновы справаводства. Але ёсць галіна дзейнасці, дзе кожны спецыяліст мусіць быць як мага больш разнабаковым.
 
Гэта маркетынг.
 
Спецыялісты па рэкламе, маркетолаг, кантэнт-менеджары карпаратыўнага сайта – вось супрацоўнікі, якім пастаянна трэба расці і ўверх, і ўшыркі. Інтэрнэт – жывы і зменлівы асяродак, тут трэба ўвесь час бегчы, каб паспяваць за трэндамі.
 
Чаму можна давучыцца? Вось асноўныя напрамкі, якія можа асвоіць ваш спецыяліст:
 
●    SEO (прасоўванне сайтаў),
●    кантэксная рэклама (правядзенне рэкламнай кампаніі ў інтэрнэце);
●    капірайтынг (напісанне рэкламных тэкстаў);
●    вэб-аналітыка (аналіз эфектыўнасці працы сайта);
●    юзабіліці (стварэнне зручнага для наведвальніка сайта);
●    SMM (прасоўванне бізнесу ў сацыяльных сетках).
 
Ваш маркетолаг ведае ўсе гэтыя інструменты? А даўно ён вывучаў іх? Калі прайшло ўжо 2-3 гады, лічыце, веды састарэлі. Ужо час зноў ісці на курсы, расці, натхняцца, атрымліваць веды!
x