Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

23.02.2015

Галоўныя пытанні аб тым, што рабіць з інтэрнэт-маркетынгам у крызіс

1.Што дае інтэрнэт кампаніям у цяжкія часы? Чаканы адказ – у інтэрнэце лягчэй расці, можна смялей асвойваць новыя рынкі і інш. А як інтэрнэт можа дапамагчы кампаніі скараціць выдаткі?
 Для пачатку можна скараціць бюджэт традыцыйнай рэкламы. Спытаеце, пры чым тут інтэрнэт? Рэкламай у інтэрнэце (кропкава накіраванай, з прадказальнай аддачай) можна кампенсаваць зніжэнне актыўнасці ў афлайне.
Расцяжка пасярод праспекта, яркая акцыя ў супермаркеце, прыгожы бігборд – усё гэта цешыць вока ўладальніка кампаніі, але ці дае гэта эфект, і менавіта які? Ці можна дакладна ацаніць кошт прыцягнутага пакупніка? Ці каштуе выдаткаваных грошай артыкул у часопісе, які будзе пыліцца на століку ў прыёмнай? Рэкламныя бюджэты трэба аптымізаваць. Аптымізацыя – адно з ключавых слоў 2015 года.
Калі ж адысці ад маркетынгу, то мы раім звярнуць увагу на «воблачныя» тэхналогіі. Яны прыкметна спрашчаюць многія працэсы ў бізнесе, скарачаючы выдаткі там, дзе вы нават не задумваліся аб эканоміі.
 
2.У якой галіне народнай гаспадаркі інтэрнэт-маркетынг можа стаць «адкрыццём года»? Пагадзіцеся, ёсць такія галіны, дзе сайт амаль не адыгрывае ролі ў прасоўванні прадукту на рынак. Ці прымусіць крызіс іх разгайдацца, і менавіта каго?
Адназначна варта чакаць актыўнасці ў сферы адукацыі. Анлайн-адукацыя ўжо наступае на пяткі класічным адукацыйным установам, студэнты ўжо бадзёра самаарганізуюцца «УКантакце», час сур’ёзна брацца за сайты ВНУ, распрацаваныя ў нулявыя часы.
Такую ж актыўнасць хацелася б бачыць і ў медыцынскіх устаноў. У гэтай галіне можна многае паскорыць і спрасціць, павышаючы якасць аказання паслуг насельніцтву.
Казаць, што крызіс прымусіць вельмі актыўна «разгойдвацца» бюджэтныя галіны, нельга. Але тут ёсць патэнцыял, які можа сапраўды стаць «адкрыццём года».
 
3.Які напрамак інтэрнэт-маркетынгу будзе найбольш дзейсным у цяперашніх няпростых умовах? Што важней – набраць новых кліентаў, утрымаць старых, выйсці на новыя рынкі?
Мы лічым, што самымі дзейснымі будуць комплексныя работы па прасоўванні бізнесу ў інтэрнэце; якасная аптымізацыя сайта і дакладная таргетаваная прадуктовая рэклама. «Хуткая рэклама» (кантэкст і рэклама ў сацыяльных сетках) павінна весці на прыгожы, цікавы сайт, які прадае. Гэтая звязка стане вашым рэкламным «лакаматывам», выцягваючы кампанію з крызісу і дапамагаючы абысці канкурэнтаў.
 
4.Па вашых назіраннях пачатку 2015 года, ці шматлікія кампаніі згортваюць бюджэты на прасоўванне? Якія суадносіны тых, кто прыпыняе працу, і тых, хто толькі змяншае выдаткі?
Прызнацца, былі моманты, калі некаторыя кліенты ў шоку ад эканамічных навін прасілі «усё спыніць». Але гэта былі эмацыйныя рашэнні, на змену якім прыйшоў здаровы сэнс. Мы прапанавалі «антыкрызіснае прасоўванне», у межах якога перагледзелі размеркаванне намаганняў па розных напрамках. Бюджэты не зменшыліся, але былі накіраваны туды, дзе аддачу можна будзе чакаць хутчэй. Заўсёды ёсць працы «на будучыню», якія карысныя для бізнесу, але могуць быць зрушаны па часе. А сродкі, якія вызваліліся, можна аддаць на развіццё тарагетавай прадуктовай рэкламы, якая «адбіваецца» вельмі хутка.

5.Калі кампанія жадае максімальна выкарыстаць магчымасці інтэрнэт-маркетынгу, якія інструменты вы параіце ў першую чаргу? Вядома, што ўніверсальных таблетак «ад усяго» не існуе. Прывядзіце прыклады для некалькіх галін і сітуацый.
Паводле нашых ацэнак, «драйверам 2015 года» можна назваць кантэксную рэкламу ва ўсіх яе праявах. Дакладная дастаўка рэкламнага паведамлення зацікаўленаму наведвальніку – гэта інструмент, які выходзіць на першы план. Пры гэтым варта памятаць, што кантэксная рэклама шматаблічная, вы можаце «дастаць» свайго пакупніка і ў сацсетках, і на пляцоўках, і ў пошуку.
 
6.Які інструмент прасоўвання павен быць у інтэрнэт-крамы зараз найбольш «прапампаваным»? Што дапаможа інтэрнэт-краме ўтрымацца на плаву і захаваць кліентуру?
Найбольш «прапампаванай» павінна быць сама інтэрнэт-крама. Аператыўная дастаўка пакупак, адэкватны кошт, дакладная адпаведнасць асартыменту на сайце стану склада, хуткія і цямлівыя аператары – вось што дапаможа інтэрнэт-краме ўтрымаць пакупніка, асабліва ва ўмовах крызісу, калі кожны тройчы падумае, перш чым аддаваць свае грошы.
Калі ж казаць пра прасоўванне, то трэба праверыць «джэнтльменскі набор»: ўнутраная аптымізацыя сайта, адаптацыя пад сучасныя патрабаванні пошукавых сістэм, якасны кантэнт, наладжаны кантэкст. Калі ўсё добра, то можна больш дакладна і разнастайна наладжваць кантэксную рэкламу, прадумаць палітыку «актыкрызісных» акцый і паводзіны ў сацыяльных сетках.
 
7.Што вы думаеце пра модны трэнд лэндынгаў-аднастароннікаў? Іх рэкламуюць як «хуткія» продажы, але наколькі гэта перспектыўна для сур'ёзнага бізнесу?
Калі казаць пра лэндынг як пра пасадачную старонку на сайце пад мэтавы трафік, то гэтым інструментам нікога не здзівіш. Пасадачныя старонкі можна і трэба рабіць такімі, каб яны як мага больш прадавалі.
Лэндынг як сайт-аднастароннік – сучасны і, на нашу думку, залішне міфалагізаваны інструмент маркетынгу. У яго ёсць свае плюсы: хуткая аддача, магчымасць тэставаць варыянты і хутка прасоўваць асобныя тавары. Але ў такого сайта ёсць і прыкметны мінус – гэта хуткі, але кароткі шлях. Маштабіраванне аднастаронніка магчыма хіба што ў даўжыню.
Мы рэкамендуем сярэдняму і малому бізнесу больш уважліва прыгледзецца да аднастаронніка як да інструмента для правядзення акцый альбо для тэставання новых напрамкаў.
 
8.Якія метады прасоўвання для сайта найбольш эканомныя? І наколькі яны рэзультатыўныя? Як сбалансаваць розныя метады прасоўвання бізнесу, каб кошт прыцягнутага кліента не ўдарыў па крызіcным бюджэце занадта моцна?
Пытанне на цэлы семінар. Для рознага па маштабах і спецыфіцы бізнесу «рэцэпт» будзе розным. Галоўнае, на нашу думку, - дакладна лічыць кошт прыцягнутага кліента і аналізаваць эфектыўнасць усіх каналаў прасоўвання. Маючы на руках такую аналітыку, любы кіраўнік зможа прыняць разумнае рашэнне.
Яшчэ адна думка, якую варта абдумаць: калі вашы канкурэнты зараз пачнуць эканоміць і скароцяць бюджэты на прасоўванне, што здарыцца ў ТОПе? Канкурэнцыя зніжаецца, магчымасцяў становіцца больш – гэтым трэба карыстацца!


9.Ваш прагноз рынку інтэрнэт-маркетынгу: якія кампаніі выжывуць? Што адбудзецца? Ці стане больш адзіночак-фрылансераў? Якія шанцы ў зусім маленькіх студый?
Па досведу мінулых крызісаў можна прагназаваць сцэнарый наступнага паўгоддзя. Дробныя кампаніі будуць згортваць бізнес, а іх супрацоўнікі – сыходзіць «пад крыло» вядучых гульцоў. У буйной кампаніі ёсць добры запас трываласці, у той час калі маленькія студыі рэдка маюць магчымасць «абрасці тлушчом», які выбавіць у цяжкі перыяд. Таксама і многія фрылансеры аддадуць перавагу «зімоўцы» у вялікім офісе. Але тут ёсць яшчэ адзін момант: буйныя кампаніі таксама не беспамерныя. Таму ў тых, хто не гатовы шмат працаваць і паказваць добрыя вынікі, шанцаў будзе няшмат. Выжыванне сур’ёзных кампаній залежыць ад іх палітыкі аказання паслуг. Падыход «чаго жадаеце», хутчэй за ўсё, стане прычынай адтоку кліентаў. У выйгрышы будуць кампаніі, якія прапануюць не разрозненыя паслугі, а комплекснае рашэнне праблем кліента.
Да такой палітыкі мы прыйшлі за гады працы, і дакладна ведаем, што яна прыбытковая для нас і выгадная для нашых кліентаў.
 
Сяргей Царык,
дырэктар ТАА «Вэбком Медыя»
x