Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

19.02.2015

Дагнаць, даціснуць і ўтрымаць, альбо Рэмаркетынг як актыкрызіснае рашэнне для бізнесу ў інтэрнэце

Бизнес-завтрак от Webcom Media
Якія маркетынгавыя інструменты найбольш эфектыўныя ў складаныя для бізнесу часы? Як вярнуць кліента, які заходзіў на сайт, але нічога не замовіў? І ці можна зрабіць так, каб ваша рэклама сама знаходзіла ў інтэрнэце патэнцыйных кліентаў? Адказы на гэтыя і іншыя актуальныя пытанні атрымаюць удзельнікі трэцяга бізнес-сняданка, арганізаванага кампаніяй Webcom Media.
 
Сустракаемся ў суботу, 14 сакавіка, у офісе кампаніі Webcom Media у 10.00.
Ремаркетинг - вернуть клиента
 
На сустрэчы мы абмяркуем магчымасці рэмаркетынгу і рэтаргетынгу. Гэтыя два інструменты ўваходзяць у лік найбольш канверсійных і недарагіх, а таксама дазваляюць вярнуць наведвальнікаў на сайт. Дзякуючы магчымасцям рэмаркетынгу, аб’яву будуць бачыць толькі тыя карыстальнікі, якія ўжо цікавіліся вашым таварам альбо паслугай – гэта значыць, на 100% ваша патэнцыйная аўдыторыя.
 
Бізнес-сняданак Webcom – гэта жывая нефармальная размова, падчас якой кожны з удзельнікаў можа агучыць свае праблемы і атрымаць ад прафесіяналаў парады па іх вырашэнні. Адказваць на вашы пытанні і даваць карысныя рэкамендацыі будуць сертыфікаваныя спецыялісты па кантэкснай рэкламе, вопытныя эксперты-практыкі:
– кіраўнік аддзела кантэкснай рэкламы кампаніі Webcom Media Святлана Марыніч;
– вядучы спецыяліст аддзела кантэкснай рэкламы Анастасія Горбач.
 
Мы правялі ужо два бізнес-сняданкі, і зараз можна з упэўненасцю сказаць: такі фармат дзелавых зносін цалкам сябе апраўдаў, а сустрэчы атрымаліся прадуктыўнымі і насычанымі.
 
Тэма трэцяга бізнес-сняданка будзе цікавая для ўладальнікаў бізнесу, топ-менеджэраў, кіраўнікоў, прычым у незалежнасці ад таго, у якім сегменце бізнесу яны працуюць.
 
Ретаргетинг - как вернуть клиентов
Рэмаркетынг і рэтаргетынг адносна нядаўна выкарыстоўваюцца ў Беларусі, і кампанія Webcom Media з’яўляецца адным з першапраходцаў і актыўным папулярызатарам гэтага маркетынгавага інструмента ў нашай краіне. На сустрэчы мы разгледзім свежыя кейсы па рэмаркетынгу і рэтыргетынгу (пошукавым, на тэматычных пляцоўках і ў сацыяльных сетках), якія былі рэалізаваны спецыялістамі нашай кампаніі ў самых розных галінах: банкаўская справа, прыгажосць і здароўе, аўтамабілі, курсы і навучанне, а таксама на ўласным праекце Webcom Media.
 
Колькасць гасцей абмежавана 12 удзельнікамі, таму вы дакладна зможаце пачуць разгорнуты экспертны савет і абмеркаваць набалелую праблему.
 
А яшчэ на сняданку вы:
– даведаецеся пра прыёмы, якія дапамогуць вам па максімуму ахапіць мэтавую аўдыторыю;
– зможаце ў нязвыклым фармаце паразмаўляць з прадстаўнікамі бізнесу, экспертамі інтэрнэт-маркетынгу і нават вашымі канкурэнтамі;
– атрымаеце шанец даведацца ў экспертаў пра важныя сакрэты, якія яны звычайна раскрываюць толькі за грошы;
– завядзеце новыя знаёмствы і карысныя кантакты;
– выдатна пачнеце новы дзень у цёплай, практычна хатняй атмасферы.
 
Мы чакаем вас на бізнес-сняданку!
Рэгіструйцеся, рыхтуйце свае пытанні і прыходзьце да нас за адказамі!
Падрабязнасці і рэгістрацыя: breakfast.webcom-media.by.
x